Аляксандр Памідораў

Аляксандр Памідораў (сапраўднае імя: Аляксандр Крывашэеў; 21 снежня 1971, Мінск, БССР) — беларускі музыкант, журналіст, радыёвядучы, шоумэн.

Лідар гурта «Pomidor/OFF».

Аляксандр Памідораў
Аляксандр Памідораў
Род дзейнасці спявак
Дата нараджэння 21 снежня 1971(1971-12-21) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Сайт pomidoroff.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 21 снежня 1971 года ў Мінску. Жадаў стаць гукарэжысёрам, але пры паступленні ў Ленінградскі інстытут кінаінжынераў трэба было здаваць матэматыку і геаметрыю. Гэта яго адпудзіла і ён падаўся ў Беларускую акадэмію мастацтваў, але не паступіў. Пайшоў вучыцца ў Інстытут культуры на «кіраўніка самадзейнага тэатра». І ўсё жа на трэцім курсе перавёўся ў Беларускую акадэмію мастацтваў (тэатральны факультэт) на рэжысуру драматычнага тэатра. Дыплом абараніў у Маладзечне, атрымаў спецыяльнасць «рэжысёр драматычнага тэатра».

Працаваў на шэрагу радыёстанцый: «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2», «Альфа-Радыё  (руск.)», «Беларускае Радыё Рацыя», «Радыё Бі-Эй». У 1988 годзе ў Араніенбаўме (Ламаносаве) стварыў першы свой гурт пад назвай «Пьяные Гости» — акустычнае трыа. Песні гурта былі на рускай мове. Гурт запісаў тры касетныя магнітаальбомы. У 2001 годзе толькі апошні канцэртны альбом «Уровень жизни» 1998 года быў выдадзены на дыску. З 1997 года піша па-беларуску.

26 лістапада 2020 года Аляксандр Памідораў звольніўся з «Радыёстанцыя Рокс-М» з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі на пратэстах у Беларусі: «Ёсць дысананс у тым, каб весці забаўляльныя праграмы ў той час … калі ў тваім горадзе на тваіх вуліцах невядомыя людзі без твараў са зброяй хапаюць мірных грамадзян, суседзяў, збіваюць і катуюць, беспадстаўна кідаюць у турмы».

Творчасць

Супольныя музычныя праекты

Памідораў браў удзел у шэрагу супольных музычных праектаў «Народны Альбом» («Lomir Zech Iberbetn»), «Святы Вечар — 2000» («Цуд на Каляды», «Глорыя»), «Я нарадзіўся тут». Удзельнік розных дуэтаў з вядомымі беларускімі музыкамі. Вядучы канцэртаў, фестываляў (Басовішча, Рок-каранацыя, Be Free), мітынгаў.

Уласныя праекты

У 2000 годзе Аляксандр стварыў уласны музычны праект «Pomidor/OFF», дзе цяпер працуе супольна з вядомымі беларускімі музыкамі. Са снежня 2006 года да верасня 2008 года вёў праграму «Гукапіс» на Радыё «Свабода».

Сям’я

Жанаты другім шлюбам. Ад першага ёсць дачка Соф’я.

Зноскі

  • Вядоўца і музыка Аляксандр Памідораў звольніўся з Радыё Рокс. BY_culture (26 лістапада 2020). Праверана 26 лістапада 2020.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Аляксандр Памідораў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Аляксандр Памідораў БіяграфіяАляксандр Памідораў ТворчасцьАляксандр Памідораў Сям’яАляксандр Памідораў ЛітаратураАляксандр Памідораў СпасылкіАляксандр Памідораў197121 снежняБССРЖурналістМузыкантМінскРадыёвядучы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Беларускі ПЭН-цэнтрСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньДудка беларускаяМіндэльскае зледзяненнеОўручІранБеларуская вёскаФранцішак БагушэвічЮлія Анатолеўна АрцюхСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіГенадзь Валер’евіч ШутаўЗыбіцкая вуліцаДзеяслоўВінцэнт Дунін-МарцінкевічТарашкевіцаПріорбанкУладзімір Мікалаевіч КарватСпіс вуліц ГроднаБагачБелгазпрамбанкМастурбацыяМёрыСімвалы БеларусіСымон Вікенцьевіч БарысМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Адольф ГітлерРагвалодАлесь БадакViva BraslavСям’яБеларуская ВікіпедыяOnliner.byРымскі форумАнімэКрыжакіСтупені параўнанняСінонімыСэквіл (Нью-Брансуік)Герб Новага Двара (Шчучынскі раён)ЗямляЛісты з-пад шыбеніцыАляксандр II (імператар расійскі)Спіс вуліц МінскаПлошча Перамогі (Мінск)Змагары (палітычнае клішэ)Плошча Якуба КоласаАляксей ДудараўБярэзінскае зледзяненнеВасіль БыкаўЗабіць прэзідэнтаМоўны пурызмЮраўскі карагодМікіта Сяргеевіч КрыўцоўNürnbergПятро ВасючэнкаМіхась БельскіФрэдэрыктанскі ўніверсітэтКупалінка (песня)Кобрынскі раёнМоўная інтэрферэнцыяЭнцыклапедыяАлесь РазанаўУльяна ЦвярскаяСалавёвэ (Ясынувацкі раён)Уладзімір Мінавіч МазгоНацыянальная бібліятэка БеларусіАрлоўская вобласцьЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаАндрэй МакаёнакРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўМікалай I (імператар расійскі)Ніна Іосіфаўна Мацяшkrjsc🡆 More