Акунь Звычайны

Аку́нь звыча́йны (Perca fluviatilis) — рыба сямейства акунёвых.

Акунь звычайны
Акунь Звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Perca fluviatilis Linnaeus, 1758

Арэал
выява
     Першапачатковы арэал      Пашыраны арэал
Ахоўны статус
Акунь Звычайны
Сістэматыка
на Віківідах
Акунь Звычайны
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  168470
NCBI  8168
FW  354572

Апісанне

Даўжыня да 50 см, маса да 1,5 кг. Луска дробная. Галава вялікая, шчацінкападобныя зубы размешчаны палосамі ў шмат радоў. Шчэлепныя перапонкі не зрошчаны паміж сабой. Цела сціснутае з бакоў, высокае (у буйных гарбатае), зеленавата-жоўтага колеру, па баках 5—9 папярэчных цёмных палос, мае 2 спінныя плаўнікі. Першы спінны плаўнік шэры (на ім характэрная чорная пляма), другі — зеленавата-жоўты, грудныя — жоўтыя. Афарбоўка рыб значна мяняецца ў залежнасці ад колеру грунта, у перыяд размнажэння полаваспелыя асобіны адрозніваюцца большай яркасцю колераў.

Пашырэнне

Насяляе вадаёмы Еўразіі — рэкі, азёры, прыбярэжныя ўчасткі мора. Пашыраны ў Еўропе (няма акунёў у Італіі, на Пірэнейскім паўвостраве, на поўначы Англіі, у Ірландыі і на атлантычным узбярэжжы Скандынавіі), у Сібіры. У Расіі паўночная мяжа распаўсюджвання акуня праходзіць амаль па ўзбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяна ад р. Пасвік да Калымы, на поўдні — да Чорнага мора, Паўночнага Каўказа і да вярхоўяў сібірскіх рэк. Яго не было ў Крыме, але ў 1955 г. ён быў перасаджаны з Дняпра і добра прыжыўся. У Беларусі ёсць ва ўсіх вадаёмах, адна з найбольш шматлікіх рыб, асноўная прамысловая ў краіне.

Арэал яго павялічыўся за кошт перасялення ў вадаёмы Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Афрыкі і Азорскіх астравоў.

Асаблівасці біялогіі

Азёрна-рачны від, прыстасаваны да жыцця ў прыбярэжнай зараснай зоне вадаёма. Летам і вясной чародкамі жыве ў затоках, восенню і зімой пераходзіць на больш адкрытыя прыглыбінныя месцы, буйныя экземпляры жывуць на глыбіні. У буйных азёрах і вадасховішчах з багатай і разнастайнай кармавой базай і багаццем падыходзячых для яго біятопаў акунь утварае 2 ці 3 экалагічныя формы (расы), якія адрозніваюцца месцам пасялення, складам ежы і тэмпам росту.

Акунь корміцца зоапланктонам, бентаснымі арганізмамі і моладдзю розных відаў рыб, рацыён змяняецца па меры яго росту. У розных вадаёмах рацыён акуня значна адрозніваецца, у сувязі са складам кармавой базы. У некаторых вадаёмах акунь на працягу ўсяго жыцця спажывае зоапланктон, ці застаецца бентафагам, не пераходзячы на драпежніцтва.

Акунь становіцца палаваспелым на другім-трэцім годзе жыцця. Нераст пачынаецца пасля раставання лёду на вадаёмах. За некалькі дзён да яго афарбоўка акунёў становіцца асабліва яркай. Яны збіраюцца чародамі ў затоках, старыцах, слаба праточных участках вадаёма. Самкі адкладваюць на водныя расліны да 200 тыс. ікрынак, склееных у выглядзе стужак, а самец палівае іх малокамі (апладненне вонкавае).

Аплодненая ікрынка рачнога акуня пачынае развівацца, яе клеткі дзеляцца, іх колькасць пад абалонкай ікрынкі павялічваецца. Праз 9—14 сутак пасля апладнення фарміруецца лічынка. Яна пакідае абалонку ікрынкі і выходзіць у ваду. У першыя дні самастойнага жыцця лічынка корміцца за кошт запасаў пажыўных рэчываў жаўтковага мяшка, размешчанага на яе брушным боку. Зрасходаваўшы іх, лічынка пераходзіць на кармленне дробнымі планктоннымі рачкамі і іншымі беспазваночнымі жывёламі, якія знаходзяцца ў тоўшчы вады. Паступова ў лічынкі, якая падрасла, з’яўляюцца луска і плаўнікі, і яна становіцца мальком. Малёк акуня хутка расце і за адзін год дасягае даўжыні не менш за 10 см.

Максімальны ўзрост рыбіны 17 год. Звычайна ў прамысловых уловах пераважаюць асобіны даўжынёй 15-20 см і масай 200—300 г ва ўзросце 4-6 год.

Кулінарнае выкарыстанне

Папулярны аб’ект рыбалкі ў большасці еўрапейскіх народаў.

Акунь Звычайны 
Страва з акуня.

Мяса белае, далікатнае, сочнае, багатае на экстрактыўныя рэчывы, але мае шмат дробных вострых костак; утрымлівае 18,5 % бялку, 0,9 % тлушчу. Малых акунёў (20—25 см) пасля трыбушэння смажаць цэлымі на тлушчы або вараць юшку. З булёну можна рабіць студзень, заліўныя. Буйных смажаць або прыпускаюць з садавіной, грыбамі, агурочным расолам, белым віном і г.д. Сярэдняга памеру акунёў можна вяліць.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Акунь Звычайны АпісаннеАкунь Звычайны ПашырэннеАкунь Звычайны Асаблівасці біялогііАкунь Звычайны Кулінарнае выкарыстаннеАкунь Звычайны ЛітаратураАкунь Звычайны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КалясянкаПавел ВентАлімпійскія гульніЛетнія Паралімпійскія гульні 2020СлоўнікПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Браніслаў Адамавіч ТарашкевічБразіліяGmailКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіЛітаратурныя жанрыЗлучаныя Штаты АмерыкіКарыбут АльгердавічНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііСымон БудныInternet ExplorerКастусь КаліноўскіЭдвін Паўэл ХаблТадэвуш ТышкевічПадобнасць (геаметрыя)Сацыяльныя медыяДагавор аб космасеУкраінаКарл X БурбонАкноДжасцін БіберБобруйский курьер216 да н.э.Сцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаРуская моваМаксім ТанкАмерыканскае матэматычнае таварыстваПутумаёБрэд ПітСэм КлафлінПарагвайБеларускія татарыУладзімір Мінавіч МазгоАляксей Мікалаевіч СокалЛітоўская хронікаСласцёны (Дрыбінскі раён)Адольф Гітлер УунонаКарла Тальявіні2011Сацьяджыт РайNürnbergЯрылаМонатэізмДу ФуІван Піліпавіч АкімачкінЯндэкс.КартыУладзімір Пятровіч СаламахаСтаматалогіяФабіа КанавараМар’інагорская гімназіяВейшнорыяКупаллеПа што ідзеш, воўча?Сан-Паола-фуоры-ле-МураЗгуртаванне беларусаў КанадыВануатуБеларуская энцыклапедыяЮНЕСКАХрышчэнне РусіРасліныВялікая Айчынная вайнаНаркамаўкаСтаражытны светБальніца2019Раскіданае гняздо (п’еса)Філіп Нуарэ🡆 More