Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me

«You Belong With Me» (бел.

«Мы створаны адзін для аднаго») — трэці сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 18 красавіка 2009 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана Тэйлар разам з Ліз Роуз. Кампазіцыя і відэакліп мелі вялікую папулярнасць у свеце (№ 2 у ЗША, №3 у Канадзе, №5 у Аўстраліі і Новай Зеландыі) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод і намінацый, сярод якіх нават дзве намінаці Грэмі. На цяперашні час сінгл мае cем плацінавых сертыфікацый у Амерыцы.

«You Belong with Me»
Вокладка сінгла «You Belong with Me» (P175, 2009)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Fearless
Выпушчаны 18 красавіка 2009
Мова англійская
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2008
Жанр кантры-поп, кантры-рок
Кампазітар Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз
Працягласць 3:52
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Ліз Роуз
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«White Horse»
(2008)
«You Belong with Me»
(2009)
«Fifteen»
(2009)

Інфармацыя

Гісторыя стварэння

У адным з інтэрв'ю Тэйлар Свіфт прызналася, што ідэя напісаць гэтую песню прыйшла да яе, калі яна ўбачыла, як яе сябар, у якога яна таемна была закаханая, сварыцца са сваёй дзяўчынай па тэлефоне. Поўная сімпатыі да яго ў гэтай сітуацыі, Свіфт як раз і прыдумала канцэпцыю песні. Пазней яна скаардынавалася з аўтарам-песеннікам Ліз Роуз і сумеснымі намаганнямі песня была напісана. Першапачаткова «You Belong With Me» была выпушчаная як промосингл да другога альбому спявачкі «Fearless», аднак пазней было прынята рашэнне выпусціць песню як паўнавартасны сінгл.

Агульная інфармацыя

«You Belong with Me» — гэта кантры-поп песня з элементамі кантры-рока, даўжынёй у 3 хвіліны і 52 секунды. Некаторыя эксперты аднеслі яе да жанра поп, напрыклад, Кейт Кіфер з часопіса «Paste Magazine» ахарактарызавала яе "выключна поп-песню". Песня мае ўмераны тэмп 130 удараў у хвіліну. Яна напісана ў танальнасці F♯ мажор, і вакал Свіфт ахоплівае амаль дзве актавы, ад F#3 да C#5. Акордавая паслядоўнасць кампазіцыі — F♯ –на C♯–G♯-B. У аранжыроўцы выкарыстоўваецца банджа разам электрагітарай.

Тэкст песні «You Belong with Me» распавядае пра любоўны трохкутнік паміж Тэйлар, яе сябрам, у якога яна таемна закаханая, і яго дзяўчынай. Некаторыя крытыкі адзначылі падабенства песні да аповеда ці нават казкі, пакладзеных на музыку. Крэйг Розен з «The Hollywood Reporter» лічыць, што «You Belong with Me» апавядае пра тэпічна рамантычныя падзеі ў з сярэдняй школай, што разварочваюцца вакол Свіфт, якая паўстае ў вобразе "дзяўчыны па суседстве".

Патаемнае пасланне — «Love Is Blind So You Couldn't See Me» (бел. «Каханне сляпое, таму ты не змог убачыць мяне»).

Чарты і сертыфікацыі

У першы тыдзень рэлізу песні як промасінгла было ажыццёўлена каля 172,000 загрузак песні з iTunes Store, што дапамагло «You Belong With Me» адразу апынуцца на 12 месцы ў Billboard Hot 100. Праз некалькі месяцаў, калі кампазіцыя стала паўнапраўным сінглам, яна паднялася на 2 месца і стала адным з самых паспяховых сінглаў за ўсю кар'еру спявачкі. У канцы 2009 года «You Belong With Me» быў распрададзены ў колькасці 4 мільёны 122 тысячы копій у Злучаных Штатах і чатыры разы атрымаў плацінавы статус ад RIAA. На дадзены момант песня мае сем такіх сертыфікацый.

У Канадзе сінгл дасягнуў трэцяга месца ў нацыянальным хіт-парадзе і стаў двойчы плацінавым. У Аўстраліі і Новай Зеландыі песня стала пятай у чартах і атрымала чатыры і адну плацінавыя сертыфікаці адпаведна.

У Еўропе «You Belong With Me» не стаў такім паспяховым, не трапіўшы ў топ-10 хіт-парадаў.

Музычнае відэа

Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me 
Тэйлар Свіфт з узнагародай MTV Video Music Award у 2009 годзе

Відэакліп на песню быў зняты Раманам Уайтам ў 2009 годзе. Кліп распавядае пра простую дзяўчыну, якая спрабуе расказаць свайму суседу-аднакласніку пра сваё каханне, але трывае няўдачу ў канкурэнцыі з яго невыноснай папулярнайдзяўчынай-капітанам групы падтрымкі. Спявачка адыграла абедзве галоўныя жаночыя ролі ў кліпе. Любоўны інтарэс Тэйлар сыграў акцёр Лукас Ціл. Прэм'ерны паказ відэа адбыўся на тэлеканале Country Music Television 2 мая 2009 года. Пазней Свіфт атрымала статуэтку за «Лепшае жаночае відэа» на цырымоніі ўручэння MTV Video Music Awards 2009. Такім чынам, «You Belong With Me» стала першай кантры-песняй, якая атрымала гэту ўзнагароду. Таксама відэа атрымала мноства намінацый на розныя прэстыжныя прэміі, сярод якіх MuchMusic Video Awards.

На найбуйнейшым сусветным відэахостынгу YouTube відэакліп «You Belong With Me» набраў больш за 700 млн. праглядаў.

Версіі

  • CD-сінгл
  1. "You Belong With Me" (Альбомная версія) – 3:52
  2. "Love Story" (Бок-Б) – 3:54
  • CD-сінгл №2
  1. "You Belong With Me" (Альбомная версія) – 3:52
  2. "You Belong With Me" (Радыё-мікс) – 3:54
  • Личбая дыстрыбуцыя ЗША
  1. "You Belong With Me" (Альбомная версія) – 3:52
  • Аўстралія / Еўропа
  1. "You Belong With Me" (Радыё-мікс) – 3:54
  • ЗША
  1. "You Belong With Me" (Радыё-мікс) – 3:47

Чарты

Штотыднёвыя чарты

Чарт (2009) Вышэйшая
пазіцыя
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  ARIA 5
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Ultratip Flanders 11
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Ultratip Wallonia 23
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Canadian Hot 100 3
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Tracklisten 32
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Mega Single Top 100 68
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Eurochart Hot 100 Singles 61
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Mahasz 31
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  IRMA 12
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Japan Hot 100 14
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  RIANZ 5
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  IFPI 17
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Sverigetopplistan 47
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  UK Singles Chart 30
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Billboard Hot 100 2
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Billboard Adult Contemporary 1
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Billboard Adult Top 40 2
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Hot Country Songs 1
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Mainstream Top 40 4

Выніковыя гадавыя чарты

Чарт (2009) Пазіцыя
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Billboard Hot 100 11
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Country Songs 13
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Billboard Adult Contemporary Songs 14
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Billboard Adult Pop Songs 15
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Billboard Pop Songs 5
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  ARIA 17
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Canadian Hot 100 14
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  RIANZ 25
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  UK Singles 177
Чарт (20010) Пазіцыя
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Billboard Hot 100 57
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  Country Songs 8

Чарты дзесяцігоддзя

Чарт (2000-2009) Пазіцыя
Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me  ARIA 88

Зноскі

Tags:

Песня Тэйлар Свіфт You Belong With Me ІнфармацыяПесня Тэйлар Свіфт You Belong With Me ВерсііПесня Тэйлар Свіфт You Belong With Me ЧартыПесня Тэйлар Свіфт You Belong With MeFearless (альбом Тэйлар Свіфт)АўстраліяГрэміЗШАКанадаКантрыНовая ЗеландыяТэйлар Свіфт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Спакойнага шчасця не зычу нікомуСкаўцкі рухФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіІнтымная лірыкаАндрэй ПачобутРымская імперыяМедаль да стагоддзя БНРРэч ПаспалітаяМіхась БашлакоўУніверсальны каардынаваны часНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Беларуская фантастычная прозаКарла Тальявіні28 красавікаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыРуская моваСімвалізмАлаіза ПашкевічЯнка ЖурбаСаюз пісьменнікаў СССРБярозка (часопіс)Андрэй ГорватПачуццёЗімовыя Алімпійскія гульні 1988КрыптавалютаЛюдміла РублеўскаяМсціслаўПраспект Пераможцаў (Мінск)ВіцебскМіжнародны фанетычны алфавітСафлор фарбавальныБудаўнік Мінск (валейбольны клуб)РагвалодПрыгажосцьМаксім ГарэцкіУННВЯнка СіпакоўМінетЛандышДзеепрыметнікМіхась СтральцоўКаскадныя табліцы стыляўХраналогія суданскага канфлікту (2024)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікGoogle searchСекс без пранікненняІнструкцыя па транслітарацыіЧалавекБеларускі арабскі алфавітПавел Іванавіч ПруднікаўАляксей ДудараўПедру I (імператар Бразіліі)ПріорбанкСяргей Іванавіч ГрахоўскіАнатоль ВярцінскіЦацкаСезон 2015/2016 «Прынёмання-ГрДУ»Таіса Мікалаеўна БондарАндрэй МакаёнакДжэйсан ДэнаерAv.byІван Міхайлавіч ШаўрэйПошукавая аптымізацыяМікола Іванавіч ЕрмаловічЗуі (Віцебскі раён)ФК СандэрлендЛатвіяСтарыя ВасілішкіФонд ВікімедыяСюррэалізм🡆 More