Кантры (англ.: Country ад country music — сельская музыка) — найбольш распаўсюджаная разнавіднасць паўночнаамерыканскай народнай музыкі, па папулярнасці ў ЗША не саступае поп-музыцы.
Кантры | |
---|---|
Кірунак: | народная музыка |
Вытокі: | Appalachian folk music, Госпел і Англа-Кельцкая музыка, Old-time music |
Месца і час узнікнення: | Пачатак XX стагоддзя ЗША |
Папулярнасць: | 1920-я — Наш час |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | Bluegrass — Bakersfield sound — Country blues — Close harmony — Honky tonk — Jug band — Lubbock sound — Nashville sound — Neotraditional country — Outlaw country — Red Dirt — Texas country — Dansband — Alternative country — Country pop |
Роднасныя: | Country rock — Rock and Roll — Roots rock — Southern rock — Rockabilly- Psychobilly — Gothabilly — Cowpunk — Country-rap — Country soul — Western Swing |
Кантры аб’ядноўвае дзве разнавіднасці амерыканскага фальклору — гэта музыка белых пасяленцаў, якія пасяліліся ў Новым Свеце ў XVII—XVIII стагоддзя і каўбойскія балады Дзікага Захаду. У гэтай музыцы моцна адчуваецца спадчына Лізавецінскіх мадрыгалаў, ірландскай і шатландскай народнай музыкі. Асноўныя музычныя інструменты гэтага стылю — гітара, банджа і скрыпка.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кантры, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.