Quercus Pontica

Quércus póntica — лістападнае дрэва або куст, від роду Дуб (Quercus) сямейства Букавыя (Fagaceae).

Гэты від уваходзіць у секцыю Mesobalanus.

Quercus pontica
Quercus Pontica
Лісце
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Quercus pontica K.Koch, 1849

Quercus Pontica
Сістэматыка
на Віківідах
Quercus Pontica
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  568693
EOL  1151351
GRIN  t:30734
IPNI  296610-1
TPL  kew-174502

Відавы эпітэт лац.: ponticapontica дадзены па адным з месцаў вырастання і месца яго апісання — Пантыйскаму хрыбту.

Батанічная апісанне

Quercus Pontica 
Агульны выгляд дрэва

Высокі хмызняк ці невялікае дрэва, якое дасягае 3-5 метраў у вышыню, са ствалом, галінаваным ад аснавання, пакрытым гладкай шэрай карой, у старых асобнікаў неглыбока парэпаным.

Пупышкі шырокаавальныя або амаль круглявыя, да 3 см даўжынёй, з кіляватай, буровата-жоўтай, па краі вузкаперапончатай лускай. Гадавалыя галінкі голыя, чырванавата-бурыя, з дробнымі белымі чачавічкамі.

Хвосцікі 1-1,5 см даўжынёй. Прылісткі хутка ападаюць. Лісце шчыльнае, буйное, 10-20 см даўжынёй (у рэдкіх выпадках да 35 см) і 4-10 і да 15 см шырынёй, суцэльнае, эліптычнае або шырока-авальна-яйкападобнае, ля аснавання звужанае і клінаватае, на вяршыні прывостранае, па баках з загнутымі наперад, тупаватымі або завостранымі, невялікімі зубцамі па 15-30 з кожнага боку, зверху бліскучае, цёмна-зялёнае, голае, знізу больш бледнае, з густым вельмі тонкім апушэннем. Маладое лісце пакрыта пушком, які з часам знікае.

Мужчынскія кветкі да 10 см даўжынёй, з валасістым амаль чорным стрыжнем; калякветнікі падзеленыя да паловы на трохкутныя долі. Цвіце ў маі — чэрвені.

Жалуды адзінкавыя або па 2-5, на кароткіх, тоўстых пладаносах, шырокаавальныя, да 3 см даўжынёй і 2 см шырынёй, светла-бурыя; плюска сподачкападобная, акружае жолуд да¼; лускі яе даволі буйныя, падоўжана-авальныя або трохкутныя, верхнія амаль ланцэтныя, уздутыя, з прыціснутымі кончыкамі, густа-шэра-апушаныя.

Від апісаны з Пантыйскага хрыбта ў раёне Рызе.

Распаўсюджанне і экалогія

У натуральных умовах расце ў гарах Заходняга Закаўказзя і на паўночным усходзе Турцыі.

Дрэвы растуць на вышыні 1 300-2 100 метраў над узроўнем мора, часта з'яўляючыся складовай часткай горнага крывалесся, пераважна на гліністай глебе, часам на вапняковых хрыбтах, у лясной і субальпійскай зонах, да мяжы лесу. Сустракаецца Заходнім Закаўказзе, на поўдзень ад басейна ракі Бзыб і ў Турцыі — у Паўночна-Заходняй Анатолі (горы Лузістана і Пантыйскі хрыбет).

Зноскі

Tags:

БукавыяБіялагічны відВіды роду ДубДрэваДубКуст

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Зянон Станіслававіч ПазнякБрэстСкрутакМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеВольга Міхайлаўна Іпатава2011 год у гісторыі кіноПраспект Ракасоўскага (Мінск)БелгазпрамбанкБелсатЛеаніды не вернуцца да ЗямліМсціслаўБульбаБеларускі рубельСэрца на далоніАзіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтваМікола МятліцкіПріорбанкІнтэрнэтЦацкаБарка (Аман)Кампазіцыя (літаратуразнаўства)Камень МіцкевічаКлаўдзіа МантэвердзіАдміністрацыйны падзел БеларусіПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікГанаровы грамадзянін горада БаранавічыДругая сусветная вайнаАлесь БадакЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаРуская моваТрусы (жывёлы)Іван НавуменкаСінтаксіс мовыКаталін НовакПаэтВянок (зборнік)Алесь АсіпенкаБеларускі нацыяналізмБела-чырвона-белы сцяг29 красавікаБеларуская дзіцячая літаратураПершага маяПлошча Перамогі (Мінск)Аральны сексЕўрапейскі СаюзАлена Валер’еўна БраваПраспект Машэрава (Мінск)Якасць жыццяРаскіданае гняздо (п’еса)АнілінгусАлесь ЖукКлуб Сяргея АлейнікаваЗыслаў востраўДзеяслоў (часопіс)Боб ХоскінсРусіфікацыя БеларусіВуліца Максіма Багдановіча (Мінск)Сезон 2004/2005 «Славянкі» МінскДавыд-ГарадокВужалкіБелавежская пушчаАлаіза ПашкевічРагвалодКаштанПарнаграфіяВялікдзеньБаранавічыПішчалаўскі замакАляксандр Васілевіч БранцэвічАлег Антонавіч ЛойкаЦіхаакіянскі прыбярэжны ўніверсітэт навук аб здароўі на працоўным месцыПолк КаліноўскагаХведар Хведаравіч ГурыновічSabatonОршаМадэрнізм🡆 More