Aphex Twin

Рычард Дэвід Джэймс (нар.

18 жніўня 1971 года), больш вядомы як Aphex Twin і значна менш як AFX ― брытанскі музыкант, кампазітар і дыджэй ірландскага паходжання. Знакаміты сваімі своеасаблівымі працамі ў такіх электронных стылях, як джангл, тэхна і эмбіент. Музычныя журналісты такіх выданняў, як Mixmag, The New York Times, NME, Fact, Clash і The Guardian называлі Джэймса адным з найбольш уплывовых і важных артыстаў сучаснай электроннай музыкі.

Aphex Twin
англ.: Richard D. James
Aphex Twin
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 жніўня 1971(1971-08-18) (52 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі DJ producer, club DJ, кампазітар, дыджэй, electronic musician, музыкант
Інструменты фартэпіяна, сінтэзатар, drum machine[d], камп’ютар і music sequencer[d]
Жанры электронная музыка, тэхна, intelligent dance music[d], эмбіент, эксперыментальная музыка[d], ambient techno[d], acid techno[d] і drill and bass[d]
Псеўданімы
  • AFX
  • Blue Calx
  • Bradley Strider
  • Caustic Window
  • GAK
  • Phonic Boy on Dope
  • Polygon Window
  • Power-Pill
  • Q-Chastic
  • Smojphace
  • Soit-P.P.
  • The Dice Man
  • The Tuss
  • user18081971
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вырасшы ў Корнуале, Джэймс пачаў дыджэіць на бясплатных вечарынах і клубах свайго рэгіёна ў ранніх 80-х, а пазней — на пляцоўках па ўсім Вест-Кантры. Яго дэбютны EP Analogue Bubblebath быў выдадзены ў 1991 годзе на лэйбле Mighty Force Records. Гэты рэліз прынёс аўтару прызнанне і паслядоўнікаў: ён пачаў выступаць у тэхна-клубах і рэйвах па ўсёй Вялікабрытаніі і кантынентальнай Еўропе. У тым жа годзе Джэймс стаў сузаснавальнікам лэйблу Rephlex Records.

Яго дэбютны альбом Selected Ambient Works 85–92 1992 года, які выйшаў на бельгійскім лэйбле Apollo, атрымаў значна большае прызнанне ад крытыкаў. У гэтым жа годзе ён таксама з’явіўся ва ўплывовай кампіляцыі Warp Records Artifical Intelligence. У наступным годзе ён падпісаўся на Warp і выпусціў альбомы, якія трапілі ў чарты, ...I Care Because You Do (1995) і Richard D. James Album (1996) і сінглы з топ-40, як On (1993), Come to Daddy (1997), Windowlicker (1999). Музычныя жа кліпы на песні Come to Daddy і Windowlicker, знятыя Крысам Канінгемам, прыцягнулі да музыкі шырокую міжнародную ўвагу.

Пасля выпуску Drukqs у 2001, Джэймс страціў некалькі гадоў на музычныя рэлізы на сваім уласным лэйбле Rephlex label, уключаючы серыю з 11 міні-альбомаў Analord і пару рэлізаў 2007 года пад назвай the Tuss. У 2014 годзе ён зрабіў даступным раней невыпушчаны лонг-плэй 1994 года Caustic Window пад аналагічным псеўданімам. Болей чым праз год ён вярнуўся з альбомам Syro, за які атрымаў Грэмі ў катэгорыі «найлепшы электронны/танцавальны альбом». З таго часу ён выпусціў EP Cheetah (2017) і Collapse (2018), якія трапілі ў чарты.

Раннія гады

Нарадзіўся 18 жніўня 1971 года ў ірландскім Лімерыку, яго бацькі былі валійцамі. Сам Джэймс казаў, што меў памёрлага брата Рычарда, ад якога ён і атрымаў у спадчыну сваё імя. У інтэрв’ю Alternative Press 1997 года ён заявіў, што гэтая смерць адбылася падчас перасоўвання ягонай сям’і ў Канаду ў 1968 годзе для шахцёрскай працы; гэта падзея заахвоціла ягоную маці перавыкарыстаць імя, бо «яна не жадала мірыцца са смерцю дзіця». Джэймс узрастаў у Корнуале, дзе ён жыў у Ланэры, падчас вучобы ў школе Рэдрут у Рэдруце. Джэймс заяўляў, што яму падабалася расці тут, «адрэзаным ад горада і астатняга свету». Ён зацікавіўся ствараннем гукаў да напісання музыкі, граў са струнамі ўнутры сямейнага піяніна і разабраным магнітафонным абсталяваннем. Паводле слоў Джэймса, ва ўзросце 11 гадоў ён змог выцягнуць гук з хатняга камп’ютару Sinclair ZX81, у якога фізічна не было гукавай карткі: «Я пагуляў з машынным кодам і знайшоў некалькі кадоў, якія дазвалялі прымаць ТБ-сігналы, якія і ўтваралі гэты жудасны шум, калі вы павышалі гучнасць». Таксама ён казаў, што купіў свой першы сінтэзатар ва ўзросце 12 гадоў і пасля з’яўлення зацікаўленасці ў электроніцы змог мадыфікаваць аналагавыя сінтэзатары «і іншае барахло» для стварэння шуму.

Джэймс пачаў ствараць музыку ў 14, такім чынам часткова хаваючыся ад «страшэнна жудасных» альбомаў Jesus and Mary Chain, якія слухала ягоная сястра. У Корнуале было ўсяго некалькі музычных крамаў, але гэта кампенсавалася начным жыццём з папулярным там кіслотным хаўсам. Джэймс сцвярджаў, што пісаў падобную да кіслотнага хаўса і тэхна музыку шмат гадоў да таго, як гэтыя жанры сталі папулярнымі, што пазней прывяло да таго, што ён выкупляў абсалютна ўсе запісы такой стылістыкі, якія мог знайсці. У пазнейшым падлеткавым узросце Джэймс пачаў дыджэіць у клубах і на рэйвах, пушчаючы ўласныя трэкі на сваіх сэтах. Ён вучыўся ў Корнуальскім каледжы з 1988 да 1990 і скончыў яго з дыпломам інжынера. Са слоў аднаго з рэктараў, ён часта надзяваў навушнікі падчас практычных заняткаў — у яго была «свайго роду містыка…». Рэктар думаў, што «некаторыя студэнты баяліся яго».

Кар’ера

1988—1991: Бясплатныя корнуальскія вечарынкі, Rephlex Records і першыя рэлізы

У позніх 80-х Джэймс быў уцягнуты ў кам’юніці корнуальскіх свабодных вечарынак, арганізоўваў рэйвы на «сакрэтных бухтах уздоўж узбярэжжа і за пясчанымі выдмамі». Упершыню ён дыджэіў на свяце 1988 года ў амбары. Таксама вядома, што вечарынкі ладзілі ў кар’еры Гвенап. Яны ў асноўным прыцягвалі лакальную моладзь і вандроўнікаў, з уваходнымі ахвяраваннямі, прымаемымі ў канабісе. Цесна звязанае кам’юніці таксама ладзіла вечары ў маленькіх клубах у гарадах па ўсяму наўколлі, уключаючы Сэнт-Айвс, Портаван і Сэнт-Остэл. Джэймс пазней назаве гэтую сцэну «лепшай з тых, у якіх ён удзельнічаў».

Атрымаў сталы дыджэйскі пульт у 1989, граючы па чаргаваных тыднях у начным клубе Боўгі ў Крантоку. Тут ён сустрэў Тома Мідлтана і Грант Уілсан-Кларыдж. Знаходзячыся пад уплывам музыкі Джэймса, Мідлтан прайграў касету, дадзеную яму Джэймсам, арганізатару бясплатных вечарынак у Эксетары, які ў канцы канцоў пераканаў Джэймса выпусціць запіс на ягоным новым гуказапісваючым лэйбле Mighty Force Records. Спачатку ён працівіўся, аднак пасля ЛСД-трыпу за кулісамі дыджэйскага канцэрту, Дарбі і Мідлтан угаварылі яго выпусціць касету. Пазней Дарбі заяўляў: «Я думаю, што без гэтага начнога трыпу аніякага Aphex Twin’у б не існавала». Джэймс казаў аналагічна: «…яны прымусілі мяне падпісаць кантракт тады, калі я быў пад кайфам. Я трыппіў, а яны махалі гэтымі грошамі і ручкай каля мяне. Гэта крыху клішыравана, аднак менавіта такім чынам яны атрымалі мой подпіс на кантракце». Таксама натхнёны музыкай Джэймса, Уілсан-Кларыдж прапанаваў выкарыстаць крыху грошай, якія ён уклаў у стварэнне лэйбла, для выпуску альбому. Ён і Джэймс заснавалі Rephlex Records у 1991 годзе.

Першым рэлізам Джэймса стаў міні-альбом на 12 абаротаў Analogue Bubblebath, выпушчаны на Mighty Force ў верасні 1991 года. Дадзены альбом трапіў у плэйліст Kiss FM, уплывовай лонданскай радыё-станцыі, прыдаваючы яму шырокую вядомасць на танцавальнай музычнай сцэне. У 2015 The Guardian назваў рэліз адным з ключавых момантаў у гісторыі танцавальнай музыкі. Дадзеная касета прыцягнула ўвагу Рынаата Вандэпапельера, кіраўніка R&S Records, аднаго з перадавых рэйв-лэйблаў Еўропы таго часу. Джэймс наведаў яго ў Бельгіі, прынёсшы з сабою каробку, поўную касет з ягонай музыкай. З гэтых запісаў яны выбралі трэкі яшчэ на два альбомы, уключая першы альбом Джэймса «Selected Ambient Works 85-92».

У 1992, па меры таго, як распаўсюджвалася інфармацыя аб ягоных міні-альбомах, Джэймс пачаў выступаць на лонданскіх тэхна-мерапрыемствах, такіх, як фарміруючы клуб Knowledge, які праходзіў у SW1 у лонданскай Вікторыі і ўплывовы начны клуб Lost.

У 1991 і 1992 гадах Джэймс выпусціў тры EP «Analogue Bubblebath», два міні-альбомы пад назвай Caustic Window, EP «Red», як удзельнік калектыву Universal Indicator, разам з міні-альбомамі «Digeridoo» і «Xylem Tube» на лэйбле R&S. Хоць ён і пераехаў у Лондан для вывучэння электронікі ў Кігстанскім палітэхнічным універсітэце, ён прызнаваўся Дэвіду Тупу, што ягоная вучоба выслізгвалася ад яго па меры працягу займання электроннай музыкай.

1992—1994: Selected Ambient Works і першы поспех

Першы паўнавартасны альбом Aphex Twin, «Selected Ambient Works 85-92», уключыў матэрыял, які адносіцца да падлёткавых год Джэймса. Ён быў выпушчаны ў лістападзе 1992 на Apollo Records, даччынай кампаніі R&S. Джон Буш з Allmusic пазней назаве гэты альбом пераломным момантам у эмбіент-музыцы. У рэцэнзіі 2002 года журнала Rolling Stone на альбом Пэт Блэшыл адзначыў, што Aphex Twin «выйшаў за мяжы эмбіент-музыкі Браяна Эна, злучаючы пышныя гукавыя ландшафты з акіянічнымі рытмамі і басавымі лініямі», дэманструючы, што «тэхна можа быць чымсьці большым, чым наркатычная танцавальная музыка». Дэвід Перакара ў артыкуле для Pitchfork у 2002 годзе назваў яго «самай цікавай музыкай, створанай калі-небудзь пры дапамозе клавіятуры і камп’ютара». Бэн Мёрфі з DJ Magazine назваў рэліз «эпахальным запісам у каноне IDM, эмбіента і эксперыментальнай музыкі».

Акрамя гэтага, у 1992 Джэймс выпусціў міні-альбом «Digeridoo» і «Xylem Tube EP» як Aphex Twin, міні-альбом «Pac-Man» (альбом рэміксаў на музыку аднайменнай гульні) пад займеннем Power-Pill, два з чатырох EP «Joyrex» («Joyrex J4 EP» і «Joyrex J5 EP») як Caustic Window, і «Analogue Bubblebath 3». «Digeridoo» дасягнуў 55 пазіцыі ў брытанскім чарце, і пазней апісваўся Rolling Stone як «прадвеснік драм-энд-бэйса». У гэтым жа годзе ён пад займеннем Dice Man таксама апынуўся на кампіляцыі лэйбла Warp Records «Artifical Intelligence» з трэкам Polygon Window. Менавіта гэтая кампіляцыя дапамагла ўзнікнуць такому жанру, як «інтэлектуальная танцавальная музыка» і запусціць кар’еру не толькі самога Джэймса, але і Autechre разам з Richie Hawtin. У 1993 паследавалі ягоныя рэлізы на Warp: «Surfing on Sine Waves» (другі запіс у серыі «Artifical Intelligence»), і міні-альбом «Quoth», пад псеўданімам Polygon Window, а пазней і EP «On», які трапіў у топ-40 брытанскіх чартаў. Акрамя гэтага Rephlex выпусціў міні-альбом Джэймса пад займеннем Bradley Strider, а таксама яшчэ два запісы Caustic Window.

Джэймс удзельнічаў у некаторых турах 93-га года. Ён падтрымліваў гурт the Orb і далучыўся да тура «Midi Circus», які праходзіў на пляцоўках па ўсёй Велікабрытаніі, будучы хэдлайнерам разам з Orbital, the Orb, ды Drum Club. У канцы года ён прымаў удзел у туры NASA «See the Light» разам з Orbital, Moby і Vapourspace на пляцоўках па ўсяму ЗША.

Warp выпусціў другі альбом Aphex Twin, «Selected Ambience Works Volume II» у 1994, які даследваў значна болей эмбіентнае гучанне, натхнённае ўразуметымі снамі і вопытам Джэймса ў вобласці сінестэзіі. Ён дасягнуў адзінаццатай строчкі брытанскага чарта, але быў не асабліва добра прыняты крытыкамі. Пазней крытык Сайман Рэйхолдс адзначыў, што «многія з культу Aphex`a былі ў замяшанні», і «меркаванні паклоннікаў раздзяліліся». Іншымі рэлізамі ў гэтым годзе стала чацвёртая частка «Analogue Bubblebath», «GAK» (створаны з ранніх дэма-версій) і «Classics» — альбом-кампіляцыя.

1995—2000: …I Care Because You Do, Richard D. James Album і Come to Daddy

Для альбому «…I Care Because You Do» 1995 года, які быў напісаны ў прамежку паміж 1990 і 1994 гадамі ў розных стылях, Джэймс выкарыстоўваў выяву свайго твара на вокладцы, якая стала матывам яго наступных рэлізаў. Ён замовіў у заходняга кампазітара класічнай музыкі Філіпа Гласа аркестровую версію трэка «Icct Hedral» з дадзенай пласцінкі, якая пазней з’явілася на міні-альбоме «Donkey Rhubarb». У тым жа годзе Джэймс выпусціў EP «Hangable Auto Bulb» пад псеўданімам AFX, які паклаў пачатак недаўгавечнаму стылю drill’n’bass.

«Richard D. James Album», чацвёрты альбом Джэймса як Aphex Twin`a, быў выпушчаны на лэйбле Warp у 1996 годзе. У ім знайшлося месца праграмным сінтэзатарам і нетрадыцыйным рытмам. Уілл Хэрмс з Spin абмеркаваў выкарыстоўванне Джэймсам элементаў джангла, напісаўшы, што «прымяняючы стратэгіі джанглістаў да свайго ўласнага дакучлівага стварэння гука — яго цудоўная странная палітра мадэрнісцкіх струнных інструментаў, бзыкаючых дзіцячых цацак і ўсхваляваных машын — ён перарабляе drum’n’bass па сваім вобразе і падабенстве». У спісе найлепшых альбомаў 1990-х гадоў, складзеных Pitchfork, Эрык Кар напісаў, што гэты альбом прадэманстраваў «агрэсіўныя камбінацыі разрозненых электронных форм», з «амаль брутальным кантрастам паміж элементамі», што забяспечыла яго актуальнасць. У 2003 годзе NME назваў яго 55-м найвялікшым альбомам усіх часоў, а ў 2009 Pitchfork назваў яго 40-м найвялікшым альбомам 90-х гадоў.

Джэймс ізноў прыцягнуў да сябе ўвагу ў наступным годзе пасля выхаду яго міні-альбома «Come to Daddy». Загалоўны трэк быў задуманы як пародыя на дэт-метал, і суправаджаўся паспяховым музычным відэа, знятым рэжысёрам Крысам Канінгемам. Аднак Джэймс расчараваўся ў гэтым поспеху: «Мая маленькая ідэя, якая была жартам, пераўтварылася ў штосьці вялізарнае. Гэта было зусім няправільна». За ім паследаваў сінгл «Windowlicker», які трапіў ў чарты разам з іншым кліпам Канінгема, які быў намінаваны на Brit Award у катэгорыі «найлепшае брытанскае відэа» ў 2000 годзе.

2001—2009: Drukqs, Analord and the Tuss

У 2001 годзе Aphex Twin выпусціў «Drukqs», эксперыментальны падвойны альбом з адшліфаваным, скурпулёзным праграмаваннем гука і піяніна з камп’ютарным кіраваннем пад уплывам Эрыка Саці і Джона Кейджа. У яго ўвайшла фартэп’янная кампазіцыя «Avril 14th», якая застаецца, бадай, самай вядомай ягонай працай. Альбом выклікаў неадназначную рэакцыю рэцензентаў. Джэймс распавёў інтэрв’юверам, што выпадкова пакінуў MP3-плэер з новымі трэкамі ў самалёце і паспяшаўся з выпускам альбома, каб спыніць уцечку ў Інтэрнэт.

Таксама ў гэтым годзе ён выпусціў кароткі EP, «2 Remixes By AFX», з рэміксамі на песні 808 State і DJ Pierre. Акрамя гэтага, на альбоме быў трэк без назвы, які складаецца з выявы SSTV з высокачастотнымі гукамі, якія можна дэкадзіраваць у малюнак, прыгодны для прагляду пры дапамозе адпаведнага праграмнага забяспячэння. У 2002 годзе Джэймс быў намінаваны на Brit Award у катэгорыі «Найлепшы брытанскі выканаўца мужчынскага полу». У 2003 годзе Warp выпусціў альбом «26 Mixes for Cash», які сабраў мноства рэміксаў Джэймса для іншых музыкантаў.

У 2005 годзе Джэймс выпусціў серыю вінілавых EP пад мянушкай Analord, створаных цалкам на аналагавым абсталяванні. За ёй у 2006 годзе паследаваў альбом-кампіляцыя з кампазіцый Analord, «Chosen Lords». У 2007 Джэймс выпусціў дзве пласцінкі на Rephlex пад мянушкай Tuss, што на корнуальскім слэнгу азначае «эрэкцыя»: «Confederation Trough» і «Rushup Edge». У СМІ з’яўляліся меркаванні аб прыналежнасці Джэймса, але ягоная асоба не была пацверджана да 2014 года[праясніць].

У 2009 Rephlex Records выпусціла лічбавыя версіі (у фармаце FLAC) адзінаццаці міні-альбомаў «Analord». Кожны з іх (акрамя «Analord 10») змяшчаў бонус-трэкі, у агульным 81 хвіліну новай музыкі. Пазней Рычард распусціў Rephlex Records, выдаліўшы і яе вэб-сайт.

У 2010 годзе Джэймс заявіў, што завяршыў працу над шасцю новымі альбомамі, уключая новую версію невыданага «Melodies from Mars». У верасні 2011 года ён выступіў з канцэртам, прысвечаным польскаму кампазітару Кшыштафу Пендэрэцкаму — ён выканаў свой рэмікс на «Трэнодыю ахвярам Хірамімы» Пендэрэцкага і версію песні «Polymorphia». У наступным месяцы ён выступіў на музыкальным фестывалі Pitchfork у Парыжы.

2014 — цяперашні час: Caustic Window, Syro ды зварот у якасці Aphex Twin

У 2014 годзе на Discogs з’явілася пробная версія альбому 1994 года, запісанага пад псеўданімам Caustic Window. Калісьці альбом прызначаўся для продажу на ягоным лэйбле Rephlex, але так і застаўся невыданым. Са згоды Джэймса і Rephlex фанаты арганізавалі кампанію на Kickstarter, каб набыць альбом і распаўсюдзіць яго копіі.

«Syro», першы альбом, выпушчаны пад імем Aphex Twin пасля «Drukqs» у 2001 годзе, быў выдадзены Warp 23 верасня 2014 года. Для яго прасоўвання была праведзена тызерная кампанія, якая ўключала графіці, палёт дырыжабля над Лонданам і аб’яву, зробленую праз адрас .onion, даступную ў даркнэт-браўзеры Tor.

У лістападзе 2014 года Джэймс выпусціў набор з 21 трэка, «Modular Trax», на аўдыяплатформе SoundCloud. Пазней трэкі былі выдалены. На працягу некалькіх месяцаў 2015-га ён ананімна загрузіў туды яшчэ 230 трэкаў, некаторыя з якіх датуюцца 80-мі гадамі. Дыджэй сказаў, што выпусціў дэма-версіі, каб пазбавіць сваю сям’ю ад неабходнасці абнародваць яго архівы пасля сваёй смерці. Ён працягнуў часам выпускаць трэкі на гэтым акаўнце.

23 студня 2015 года Джэймс выпусціў альбом «Computer Controlled Acoustic Instruments pt2», створаны пры дапамозе рабатызаваных інструментаў, уключаючы Disklavier, кіраванае камп’ютарам піяніна. 8 ліпеня 2016 года ён выпусціў EP «Cheetah», суправаджаемы музычным відэа на «CIRKLON3 [Kolkhoznaya Mix]», першае афіцыйнае відэа на трэк Aphex Twin за 17 год. 17 снежня Джэймс выступіў у Х’юстане, штат Тэхас, на фестывале Day For Night, ягоным першым амерыканскім выступе за апошнія восем гадоў. На фестывале эксклюзіўна прадавалася 12-дзюймовая пласцінка без назвы, якая змяшчала два дзесяціхвілінных трэкі. 3 чэрвеня 2017 года Джэймс выступіў на фестывале Field Day і выпусціў абмежаваным тыражом міні-альбом, «London 03.06.17». 19 чэрвеня 2017 года ў музычнай краме ў Мічыгане прадавалася эксклюзіўная пласцінка «Aphex Twin», якая складалася з дзвух трэкаў, выпушчаных на SoundCloud у 2015 годзе. 27 чэрвеня Aphex Twin адкрыў інтэрнет-краму з пашыранымі версіямі мінулых альбомаў і новымі трэкамі.

Джэймс выпусціў EP «Collapse» 14 верасня 2018 года. Міні-альбом быў анансаваны 5 жніўня ў бязладным прэс-рэлізе, напісаным на ломанай англійскай і візуальна перайначаным той жа 3D-графікай Aphex Twin, якую можна знайсці ў Лондане, Турыне і Галівудзе. Прома-відэа для альбома павінна было транслявацца на канале Adult Swim, але было адменена пасля правала тэсту Хардзінга. Замест гэтага ён быў даступны анлайн, а відэакліп на песню «Т69 Collapse» быў загружаны на YouTube.

Музычны стыль і ўплывы

У артыкуле для AllMusic Джон Буш апісвае Джэймса як «піянера эксперыментальнага тэхна», які «увесь час пашырае мяжы таго, што можна дасягнуць з дамамогай электроннага абсталявання, у выніку чаго атрымліваюцца дальнаглядныя і эмацыйна захапляльныя працы, якія вар’іруюцца ад узнёслай, пастаральнай атмасферы да маніякальнага кіслотнага тэхна». У рэцэнзіі 1996 года Анджэла Льюіс з The Independent назвала яго «наватарам электронікі 90-х гадоў, які з’яўляецца прыкладам лепшых традыцый брытанскай поп-музыкі». Паводле часопіса Fact, Джэймс «заняў сваё ўласнае месца ў гісторыі электроннай музыкі» у некалькіх жанрах, а ягоныя ўнікальныя мелодыі сталі «прычынай таго, што аб ім гавораць не толькі як аб электронным наватары, але і як аб вызначным артысце гэтай сферы». У 2014 у рэцэнзіі для Financial Times Людовік Хантэр-Цілні назваў Джэймса «музычным маньякам», які «злучае розныя элементы ў непрадказальныя формулы» і мяшае «жорсткія біты і незвычайныя таны, цяжкую абстракцыю і папулістцкія мелодыі». Музычныя выданні называлі Джэймса «Моцартам тэхна і амбіента». Пол Лэстар, які пісаў у The Guardian у 2001 годзе, аднёс Джэймса да роду «вялікіх электроншчыкаў», які ўключае ў сябе Карлхайнца Штокхаўзена, Джона Кейджа, Kraftwerk, Браяна Іна і Дэрыка Мэя.

Я магу проста заперціся на некалькі дзён і натхняцца сабою. Гэта мой улюблёны спосаб. Гэта больш падобна да чыстай формы матывацыі, калі ўсё залежыць ад вас. Але трэба пачакаць, пакуль табе сапраўды стане сумна і нечым заняцца. Вось тады гэта праявіцца. Вось тады, я лічу, гэта становіцца добра.


-Джэймс у інтэрв’ю 1997 года для Perfect Sound Forever,

Фармальна Джэймс не меў музычнай адукацыі і ў значнай ступені з’яўлялся самавучкай. Да таго, як стаць прадзюсарам, Джэймс правёў свае падлеткавыя гады за мадыфікацыяй аналагавых сінтэзатараў і стаў «залежным ад стварання шумоў», толькі пазней «зацікавіўшыся праслухваннем чужога матэрыяла». Джэймс сцвярджае, што правёў свае раннія гады «у няведанні аб музыцы, акрамя эйсіда і цехна, у якіх я купляў практычна ўсё». Ён сцвярджае, што да знаёмства з гэтымі стылямі самастойна ствараў музыку, падобную да гэтых жанраў і ўжо пасля захапіўся імі. У якасці свайго асноўнага ранняга натхнення ён называў дэбютны альбом 808 State «New Build» 1988 года. У інтэрв’ю ў 1993 годзе Джэймс назвал добраахвотніцкае пазбаўленне сну фактарам, паўплываўшым на творчасць у той час. Ён таксама сцвярджаў, што запісаў больш за 1000 невыдадзеных трэкаў. Пазней Джэймс казаў, што адчуваў сінестэзію і выкарыстоўваў люцыдныя сненні як сродак для распрацоўкі кампазіцыйных ідэй. Некаторыя яго раннія працы параўноўвалі з эмбіентнымі рэлізамі Браяна Іна, але Джэймс сцвярджаў, што не чуў Іна да таго, як пачаў запісвацца.

У інтэрв’ю 1993 года Сайман Рэйнальдс адзначыў, што Джэймс толькі нядаўна пазнаёміўся з авангарднымі класічнымі і левымі рок-артыстамі, уключаючы Кейджа, Штокхаўзена, Іна, Сціва Райха, Тэрры Райлі і Кана, і страціў пару год на тое, каб «дагнаць» іншыя жанры за мяжамі тэхна і хауса. У 1997 годзе Джэймс назваў сябе прыхільнікам «старай магнітафоннай і авангарднай музыкі», такой, як «Song for the Youth» Штокзаўзена і працы амерыканскага кампазітара Тода Достадэра. Ён таксама называў працы Эрыка Саці, Drexciya, Ween, Сержа Генсбурга і Леса Бакстэра сярод сваіх улюблёных альбомаў. Калі Джэймс пачаў праграмаваць больш хуткія, натхнёныя джанглам брэйкбіты ў сярэдзіне 90-х гадоў, ён назваў сяброў і калег-музык Люка Віберта і Тома Джэнкінсана тымі, хто здзейснілі на яго ўплыў. У інтэрв’ю 2014 года Джэймс так выказаўся пра джангл: «Я ўсё яшчэ думаю, што гэта найлепшы жанр, таму што людзі, якія яго ствараюць, не з’яўляюцца музыкамі», і адзначыў, што «мог гадамі слухаць джангл і браць у ніх штосьці, але яны не ведалі аб маім існаванні». Разам з Вібертам і Джэніксанам Джэймс стал ініцыатарам недаўгавечнага стылю drill’n’bass, які перабольшваў элементы drum’n’bass, на сваім альбоме «Hangable Auto Bulb EP» 1995 года. Прызнаючы яшчэ адзін уплыў, лэйбл Джэймса Rephlex выпусціў «Music from the BBC Radiophonic Workshop», зборнік музыкі, запісанай піянерамі BBC Radiophonic Workshop. У 2019 годзе ён назваў Kraftwerk сваім асноўным натхненнем. Хоць ён і казаў, што не любіць рок-н-рол, ён цэніць Led Zeppelin (як крыніцу «выдатных брэйкбітоў») і Pink Floyd (за іх «псіхадэлічную музыку»). Калі ў 2011 годзе Джэймса запыталіся, з кім бы ён жадаў папрацаваць, ён назваў Кэйт Буш.

Rephlex Records, саўладальнікам якой Джэймс быў разам з Грантам Уілсанам-Кларыджам, прыдумала слова «braindance» (брэйнданс) для апісання музыкі Aphex Twin. Паводле слоў прадстаўнікоў лэйбла: «Брэйнданс — гэта жанр, які ўключае ў сябе лепшыя элементы ўсіх жанраў, напрыклад, традыцыйнай, класічнай, электроннай, папулярнай, сучаснай, індустрыальнай, эмбіент, хіп-хоп, электра, хаус, тэхна, брэйкбіт, хардкор, рагга, гараж, драм’н’бэйс і г.д.». Па славах Пола Купера з Pitchfork, брэйнданс «пазбег бінарнай апазіцыі „розум/цела“ у электроннай музыцы», захаваўшы пры гэтым свае клубныя корні.

Музыку Джэймса часта характарызуюць як прыклад «інтэлектуальнай танцавальнай музыкі», якая зарадзілася ў дзевяностых. IDM згадваецца на галоўнай старонке спіса рассылкі Intelligent Dance Music (IDM) на Hyperreal.org аб музыцы Aphex Twin і серыі «Artifical Intelligence Series», выпушчанай Warp Records. У серыі прадстаўлены запісы Джэймса пад псеўданімам Polygon Window і раннія працы такіх выканаўцаў, як Autechre, Black Dog, праэкт FUSE Рычы Хорціна і Speedy J. Тэрмін распаўсюдзіўся ў ЗША і на дошках аб’яў у Інтэрнэце. Джэймс адгукнуўся на тэрмін у інтэрв’ю 1997 года:

Aphex Twin  Я проста думаю, што гэта вельмі смешна — мець гэтакія тэрміны. Па сутнасці, яны кажуць: «Гэта — разумна, а ўсё астатняе — глупа». Такое стаўленне сапраўды агідна па адносінах да чужой музыкі. (Смяецца) Мяне гэта смяшыць, такія рэчы. Я не выкарыстоўваю імёнаў. Я проста кажу, што мне падабаецца, а што не. Aphex Twin 

Імідж і псеўданімы

Твар Джэймса, які ўхмыляецца ці перакручаны — адна з асноўных тэм вокладак яго альбомаў, кліпаў і песень. На вокладцы альбому «..I Care Because You Do» адлюстраваны аўтапартрэт, намаляваны Джэймсам, а на вокладцы «Richard D. James» — фотаздымак вялікім планам. Ягоны твар накладзены на цела іншых людзей у кліпах на песні «Come to Daddy» і «Windowlicker». У канцы другога сінгла з «Windowlicker», таксама вядомага як «Equation», здымак Джэймса з’яўляецца стэганаграмай у выглядзе спектраграмы. Яшчэ адна выява Джэймса і суаўтара Тома Джэнкінсана закаранена (у фармаце SSTV) з тэкстам у трэці трэк «2 Remixes by AFX» — «Bonus High Frequency Sounds».

Джэймс запісваўся пад псеўданімамі AFX, Blue Calx, Bradley Strider, the Universal Indicator, Caustic Window, Smojphace, GAK, PBoD (Phonic Boy on Dope), Polygon Window, Power-Pill, Q-Chastic, Dice Man, the Tuss, Soit-P.P і user18081971. У інтэрв’ю 1997 года ён сказаў:

Aphex Twin  «На самой справе няма аніякай вялікай тэорыі. Гэта проста рэчы, якія я лічу патрэбным рабіць у дадзены час, і я сапраўды не ведаю чаму. Я выбіраю песні для вызначаных мянушак і проста раблю іх. Я не ведаю, што гэта значыць». Aphex Twin 

У 2001 годзе ён пракаментаваў спекуляцыі, звязаныя са многімі ананімнымі электроннымі артыстамі:

Aphex Twin  «Многія людзі думаюць, што ўсё электроннае — маё. Мне прыпісваюць столькі ўсяго, гэта неверагодна. Я — практычна кожны, я лічу — усе і ніхто». Aphex Twin 

Уплыў і спадчына

У 2001 годзе ў газеце The Guardian журналіст Пол Лестар назваў Джэймса «самай вынаходлівай і ўплывовай фігурай у сучаснай электроннай музыцы». Rolling Stone назваў Джэймса «вельмі ўплывовым электронным музыкантам, чые эмбіентныя гукавыя патокі і вычварна перакручаныя рытмы сталі крыніцай натхнення для артыстаў усіх жанраў». Джон Буш з AllMusic напісаў, што «у адрозненні ад большасці артыстаў, якія з’явіліся на тэхна-сцэне 90-х, Джэймс зарэкамендаваў сябе як сапраўдная асоба, вядомая сваёй нахабнай усмешкай і музычнымі відэакліпамі, якія выклікаюць жах не менш за ягоныя наватарскія альбомы і EP», што дапамагло «пашырыць яго аўдыторыю ад рэйвераў і крытыкаў да паклоннікаў рока, а многія неэлектронныя музыканты спасылаліся на яго як на крыніцу натхнення».

У тым жа годзе Томас Бангальтэр з Daft Punk заявіў, што Aphex Twin і канкрэтна песня «Windowlicker» паўплывалі на іх альбом Discovery. Бангальтэр сказаў, што яна яму спадабалася, бо «гэта быў не біт вялікага клуба, але з другога боку ён не быў і павольным, ціхім». Артысты, уключаючы Майка Эдвардса з Jesus Jones, Сціва Райха, Уэса Борланда з Limp Bizkit, Skrillex’а, Майка Шыноду з Linkin Park, гітарыста Red Hot Chili Peppers Джона Фрусчыянтэ, Кевіна Паркера з Tame Impala і Ніка Замута з Books выражалі захапленне Aphex Twin ці ўказвалі на ягоны ўплыў.

Джэймс паўплываў на пераход Radiohead да электроннай музыкі ў іх альбоме 2000 года «Kid A.». У 2013 годзе вакаліст Radiohead Том Ёрк назваў Aphex Twin сваім найвялікшым натхненнем, сказаўшы: «Ён адкідвае цяжкую цень… Aphex адкрыў іншы свет, у якім не было маёй чортавай электрагітары… Я ненавідзеў брытпоп і тое, што адбывалася ў Амерыцы, але ён быў абсалютна выдатны, і ён таксама майго ўзросту». У 2002 годзе на пытанне, ці будзе ён гастраліраваць з Radiohead, Джэймс адказал: «Я бы не стаў граць з імі, бо яны мне не падабаюцца». Аднак у 2011 годзе Джэймс заявіў, што ягоная варожасць да іх была перабольшана прэсай і што ён звязаўся з Ёркам па электроннай пошце, каб растлумачыць гэта.

У 2005 Alarm Will Sound выпусцілі альбом «Acoustica: Alarm Will Sound Performs Aphex Twin», які ўключае ў сябе акустычныя аранжыроўкі электронных кампазіцый Джэймса. London Sinfonietta выканалі аранжыроўкі ягоных песень у 2006 годзе. Аніматар Дэвід Ферт выкарыстаў сэмплы Aphex Twin у сваіх працах. У 2012 годзе журнал Fact назвал «Selected Ambient Works 85-92» найлепшым альбомам 90-х гадоў.

Прыватнае жыццё

У інтэрв’ю Джэймс рабіў дзікія і па сутнасці неправяральныя заявы аб сваім прыватным жыцці, уключачы сцвярджэнне аб тым, што ён успадкаваў імя памёрлага старэйшага брата. Ён апісваў сябе як «проста раздражняючага, ілжывага рыжага хлапчыну з Корнуала, якога варта было б заперці ў нейкім цэнтры часовага ўтрымання непаўналетніх», але яму «проста ўдалося збегчы і прабіцца ў музыку». У інтэрв’ю 1993 года ён сцвярджаў, што спіць усяго дзве-тры гадзіны за ноч. У сярэдзіне 90-х гадоў Джэймс купіў запушчаны банк у лонданскім раёне Элефант і Касл, дзе, па яго славах, ён жыў у пераабсталяваным банкаўскім сховішчы. У інтэрв’ю 2001 года ён ілжыва сцвярджаў, што купіў стальную канструкцыю ў цэнтры кольцавай развязкі на плошчы Элефант, хоця насамрэч гэта мемарыял Майкла Фарадэя, у якім знаходзіцца электрычная падстанцыя для лонданскага метро. У 90-х гадах Джэймс купіў браніраваны аўтамабіль 50-х гадоў з дзейным кулямётам, на якім, як ён сцвярджаў, ён ездзіў па Корнуале замест звычайнага аўтамабіля.

У інтэрв’ю Fact у 2010 годзе Джэймс сказаў, што жыве ў Шатландыі пасля пераезду з Лондана. Станам на 2014 год ён жыве ў Шатландыі са сваімі двума сынамі ад першага шлюбу і другой жонкай Настай, рускай студэнткай факультэта мастацтваў. Ягоная сястра Джулі Джэймс — валійскі лейбарысцкі палітык, якая была прызначана валійскім міністрам па пытаннях змены клімата ў 2021 годзе.

Зноскі

  • Aphex Twin // The Fine Art Archive — 2003.
  • а б в г д е Rate Your Music — 2000. Праверана 25 снежня 2019.
  • Rate Your Music — 2000. Праверана 25 снежня 2019.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Aphex Twin, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Aphex Twin Раннія гадыAphex Twin Кар’ераAphex Twin Музычны стыль і ўплывыAphex Twin Імідж і псеўданімыAphex Twin Уплыў і спадчынаAphex Twin Прыватнае жыццёAphex Twin18 жніўня1971New Musical ExpressThe GuardianThe New York Times

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Вацлаў ЛастоўскіКатарПошукавая аптымізацыяРадаўніцаBrockhaus EnzyklopädieНародны АльбомГарэлкаПаўночная вайна (1700—1721)НарвасадатаДзіда41База даныхКапыльМаксім БагдановічБайнэтУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіАзіяцкі маршрут AH4Грунвальдская бітваХанс Крысціян АндэрсенТулаПенабскотПяроЛітбел ССРРаман Аляксандравіч СкірмунтJavaScriptРыгор БарадулінАзербайджанБудапештФёдар Іванавіч ПрывалаўСымон БудныВікісховішчаВітаўтДэвід КроненбергФранцыяПотэр7Node.jsБабінавічы (Лёзненскі раён)Т-44ІлюстрацыяЗубр еўрапейскіБерлінРада Беларускай Народнай РэспублікіПолк КаліноўскагаВенгрыяПраграмістСяргей БульбаAv.byФанетычная транскрыпцыя беларускай мовы2 красавікаАсіміляцыя (мовазнаўства)Кандрат КрапіваДжонатан СвіфтІнфарматыкаБарнсСвяшчэнная Рымская імперыяЙКаранёвыя атожылкіНідэрландыКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіНаталля Аляксееўна Арсеннева29 сакавікаАлесь ДударВінцэнт Дунін-МарцінкевічАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаПавел Аляксандравіч ХарланчукАнгкор-ВатБаранавічыПольская моваМастацкі стыльМікалай Васільевіч СтасIPhone 5Тлумачальны слоўнік беларускай мовы🡆 More