3-І Кавалерыйскі Корпус

 

3-і кавалерыйскі корпус
рус. 3-й кавалерийский корпус
Гая Дзмітрыевіч Гай - камандзір корпуса
Гая Дзмітрыевіч Гай - камандзір корпуса
Гады існавання Чэрвень - жнівень 1920
Краіна РСФСР
Падпарадкаванне 4-я армія
Тып кавалерыя
Частка

Камандзір корпуса - Гая Дзмітрыевіч Гай

Начальнікі штаба - Эдуард Фрыдрыхавіч Вілумсон, Якаў Якаўлевіч Юршеўскі (з 25 ліпеня 1920 г.)

Ваенкам - В.Л. Паверман

Афіцэры штаба: Д.М. Барынаў (памочнік начальніка раведаддзела), В.О. Банга (памочнік начальніка аператыўнага аддзела)
Войны Польска-савецкая вайна
Удзел у

Бітва пад Відзамі (8 ліпеня 1920)

Бітва за Вільню (14 ліпеня 1920)

Бітва пад Гродна (18-13 ліпеня 1920)

Бітва над Нёманам (19-24 ліпеня 1920)

Варшаўская бітва (13-25 жніўня 1920)

Бітва пад Млавай (21-22 жніўня 1920)

Бітва пад Хажэлямі (23 жніўня 1920)
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Гая Дзмітрыевіч Гай

3-і кавалерыйскі корпус (ці Каўкор - ад Кавалерыйскі Корпус, Залатая Арда Гай-Хана) - тактычнае кавалерыйскае злучэнне Чырвонай Арміі, якім камандаваў Гай Дзімітрыевіч Гай падчас польска-савецкай вайны.

Склад 1 ліпеня 1920г

На 1 ліпеня 1920 года ў складзе корпуса былі:

  • 10-я Уральская кавалерыйская дывізія - 3147 шабель, 27 буйнакаліберных кулямётаў, 12 гармат, камандзір - Н. Д. Томін
  • 15-я Кубанская кавалерыйская дывізія - 995 шабель, 19 буйнакаліберных кулямётаў, 8 гармат, камандзір - В.І.Матузенка.
  • 164-я стралковая брыгада — 700 штыкоў, 32 буйнакаліберныя кулямёты, 8 гармат.

Гісторыя

4 ліпеня перад корпусам была пастаўлена задача прарваць польскія пазіцыі ў раёне возера Ельня і весці актыўныя баявыя дзеянні полькім тыле. Корпус атакаваў 10-ю пяхотную дывізію 1-й арміі, якая адбіла атаку і вымусіла чырвонаармейцаў адступіць на поўнач. Там Каўкор сутыкнуўся з 8-й пяхотнай дывізіяй, але пазбег боесутыкнення. Затым Каўкор павярнуў на поўдзень. 9 ліпеня корпус заняў Свянцяны, апынуўшыся ў 70 кіламетрах ад Вільні. У Вільню быў падасланы шпіён, які далажыў кіраўніцтву Каўкора, што яго абараняе невялікі польскі гарнізон (каля 2000 жаўнераў). 13 ліпеня Корпус атакаваў Вільню, заняўшы яе 14 ліпеня 1920 г.

19 ліпеня 15-я кавалерыйская дывізія, без падтрымкі, наступала на Гродна. У гэты ж час, 10-я дывізія была спынена ў Скідзеля.

22 ліпеня савецкія войскі выйшлі з горада і замкнулі яго акружэнне. 29 ліпеня Каўкор атакаваў Ломжу, а 1 жніўня сутыкнуўся з польскім контрударам у Бялай-Падляскай. 3 жніўня корпус заняў Ломжу.

4 жніўня Каўкор заняў Астроленку, потым Пшасныш, Бежунь і Серпц. На другі тыдзень жніўня, Каўкор дайшоў да Віслы. 10-я кавалерыйская дывізія дайшла да Баброўнікаў, дзе вяла агонь з руін замка на левым беразе Віслы. Каб прарваць чыгуначную лінію Варшава-Гданьск, Гай зрабіў спробу захапіць Улацлавак.Свой штаб ён размясціў у трохкутніку, Дзялы-Віташын-Рахцін.

15 жніўня Ломжа занята 1-й польскай арміяй (ген. Ф. Латінік). Апошнія пакінулі горад, што было названа Пілсудскім: «дзіўны і незразумелы манеўр».

Развіццю наступу Каўкора перашкодзіла знішэнне мастоў праз вадаёмы абаронцамі горада. 19 жніўня корпус адступіў ад Варшавы.

21 жніўня Ломжу, пад час адступлення, займаюць часткі 15-й арміі РСЧА (ген. А.І. Корк) 4-й польскай арміі (ген.-лейтэнант Л. Скеркскі).

Ноччу 21 жніўня яна прарвала польскія пазіцыі каля Журоміна, дзе трапіла ў акружэнне. 22 жніўня Ломжу займае 15-я польская дывізія (ген.-маёр Ю. Юнг). Ноччу таго ж дня Каўкор прарваўся з акружэння ў раёне Канопкі. 23 жніўня, у раёне Грабава, Каўкор прарываўся да сваіх праз пазіцыі польскай добраахвотніцкай дывізіі, а затым Сібірскай брыгады. 24 жніўня Каўкор прарваўся да савецкай 53-ю стралковую дывізіі, якую блакіравалі дзве польскія дывізіі. Пасля двух дней баёў, корпус быў выціснуты за нямецкую мяжу (Усходняя Пруссія), дзе быў раззброены, а салдаты інтэрнаваны ў лагер Альтдам.

Злачынствы

Падраздзяленні 3-а корпуса знішчылі больш за 1000 польскіх ваеннапалонных у:

  • Леманія
  • Хажэлях
  • Ціхошкіах
  • каля Млавы
  • Шыдлова - казакі з Каўкора тут, каб зберагчы патроны, рыдлёўкамі і шаблямі забілі палонных 7 афіцэраў і 92 радавых. Зафіксаваны гвалт мірных жыхароў .

Зноскі

Бібліяграфія

  • Гжэгаж Лукомскі, Багуслаў Поляк, Мечыслаў Вжосек: Польска-бальшавіцкая вайна 1919-1920 гг., Кашалін 1990.
  • Norman НДэвісНорман Н., Белы Арол, Чырвоная Зорка, выд. 2, Кракаў: ЗНАК, 1998, ISBN 83-7006-741-7, OCLC40548639.

Tags:

3-І Кавалерыйскі Корпус Склад 1 ліпеня 1920г3-І Кавалерыйскі Корпус Гісторыя3-І Кавалерыйскі Корпус Злачынствы3-І Кавалерыйскі Корпус Зноскі3-І Кавалерыйскі Корпус Бібліяграфія3-І Кавалерыйскі Корпус

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь БачылаКазахстанІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіБеларускі нацыяналізмБерасцейская уніяВікіЛюблінБеларускі лацінскі алфавітKnowledge GraphГарнішЛітбел ССРБукакэАзёры БеларусіЗабруджваннеУкраінская Народная РэспублікаБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныЛюдовік XIСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаПраграмістКанадаВіктар МарціновічБеларускае выдавецкае таварыстваАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаПортJavaScriptЯкуб ТатаркевічДзядзькаваннеЭнцыклапедыя170627 сакавікаАўтамагістраль АмурІнтэрнэтУрад Беларускай Народнай РэспублікіПротазаалогіяУільям ШэкспірБеларуская народная дэманалогія2001 год у гісторыі астраномііВіторыа МеанаFedoraПавел Аляксандравіч ХарланчукРаксалана Андрэеўна ПідласаКандрат КрапіваІндыяІван НавуменкаАляксей ДудараўГерб ЛітвыБангкокМіхась ПазнякоўГалоўная старонкаЧыкагаЕжы ГедройцКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыКлаўдзія Герасімаўна ВасінаБальшавік (Мінскі раён)Каласы пад сярпом тваімВікісховішчаАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаГрупавы сексТрайчасты нервФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыМігель СерветСінгапурБеларускі нацыянальны касцюмЗлучнікLortel ArchivesЯн ПазнякСпіс беларускіх імёнВалянцін Паўлавіч ТаўлайДзікае паляванне караля СтахаЗамкавая царква (Мінск)Рымская рэспублікаКіпрHTTPАфіны🡆 More