«25 сакавіка» — часопіс студэнцкай моладзі Універсітэта Стэфана Баторыя.
Выдаваўся ў 1936 — 1939 гг. у Вільні на беларускай мове. Выйшла 5 нумароў.
«25 сакавіка» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавана | 1936 |
Спыненне публікацый | 1939 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Тыраж |
Прытрымліваўся ідэйна-палітычнай праграмы групоўкі моладзі, якая імкнулася спалучыць ідэал суверэннай Беларусі з хрысціянствам і элементамі сацыялізму. Апублікаваў «Ідэйную дэкларацыю маладых адраджэнцаў», дзе выказваўся за кааператыўна-карпарацыйны ўклад як аснову дзяржаўнага ладу. Канчатковую мэту сваёй дзейнасці рэдакцыя бачыла ў садзейнічанні фарміраванню «новага тыпу беларуса, вольнага ад сервілізму і нацыянальнага дэкадансу, свядомага ідэалаў 25 сакавіка». У адпаведнасці з задачай «адрадзіць беларускае жыцце знутры і прыспасобіць народ да лепшай будучыні» часопіс прапагандаваў ідэю суверэннасці Беларусі (артыкулы: «Акт 25 сакавіка — вяршыня беларускай палітычнай думкі» С. Глякоўскага, «Беларускае народнае свята»), арыентаваў чытачоў у тагачасных палітычных плынях, выкрываў фашызм (артыкул «Расізм: Гітлераўскі светапогляд» В. Пануцэвіча), крытыкаваў практыку камуністычнага будаўніцтва (арт. «Пра стаханаўшчыну» В. Пануцэвіча), аддаваў увагу праблемам духоўнага жыцця народа і ролі народнай культуры ў сучаснасці (артыкулы М. Пецюкевіча), высвятленню рэлігійнага індыферэнтызму сярод моладзі (артыкулы А. Кумшы), пытанням маральна-этычнага характару (артыкулы: «Алкаголь — наш вораг» пад псеўд. Ст. з-над Немна, «Чалавек як жывёліна разумная, грамадская, рэлігійная» С. Глякоўскага). На старонках часопіса змешчаны гістарычныя эцюды «Каліноўскі — першы змагар за Беларусь», «Васемнаццатыя ўгодкі Слуцкага паўстання» (абодва пад крыптанімам «М»), «Забытая гадаўшчына» (пад крыптанімам «Ш», пра 350-годдзе (Статута ВКЛ 1588). У рубрыках «Вольная трыбуна» і «Хроніка» асвятляў дыскусійныя пытанні, падзеі ў культурным і грамадскім жыцці Заходняй Беларусі і Вільні.
“25 Сакавіка” — выданьне маладых беларускіх патрыётаў(бел. (тар.)) // Беларускі Рэзыстанс. — 2015. — № 1 (16). — С. 46 — 63.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article 25 сакавіка (часопіс), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.