Ясон

Ясон, Язон, Іасон (стар.-грэч.: Ἰάσων) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі герой, правадыр арганаўтаў.

Ясон
стар.-грэч.: Ἰάσων
Ясон
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Бацька Aeson[d]
Маці Amphinome[d], Alcimede[d] або Polymede[d]
Браты і сёстры Promachus[d]
Жонка Glauce[d], Медэя і Hypsipyle[d]
Дзеці Mermerus[d], Pheres[d], Alcimenes[d], Euneus[d], Deipylus[d], Tisander[d], Thessalus[d], Medus[d] і Eriopis[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле міфаў, Ясон — сын цара вобласці Іолк (у Фесаліі) Эсона, скінутага з прастола яго братам Пеліем. Калі выхаваны кентаўрам Хіронам 20-гадовы Ясон вярнуўся ў Іолк, Пелій загадаў яму прывезці з Калхіды, дзе царом быў Ээт, залатое руно, за што абяцаў вярнуць прастол Іолка Эсону. Ясон і іншыя героі, што прыйшлі яму на дапамогу на судне «Арго» прыбылі ў Калхіду, дзе з дапамогай закаханай у яго дачкі Ээта Медэі Ясон выканаў небяспечныя і каварныя даручэнні цара: запрог у плуг вялізных агнядышных быкоў, узараў і засеяў зубамі дракона поле, перабіў воінаў, што выраслі з гэтага «насення». Калі Ээт усё ж адмовіўся аддаць руно, Медэя дапамагла Ясону выкрасці яго, і яны разам уцяклі на «Арго» ў Іолк. Да гэтага часу Пелій загубіў бацьку і іншых сваякоў Ясона. Медэя сваімі хітрыкамі і чараўніцтвам загубіла Пелія, але царом стаў яго сын Акаст. Выгнаныя з Іолка Ясон і Медэя дзесяць гадоў жылі ў Карынфе, дзе ў іх нарадзіліся двое сыноў. Калі Ясон вырашыў ажаніцца з дачкой карынфскага цара Крэонта, Медэя загубіла саперніцу і яе бацьку, забіла на вачах у Ясона сваіх (ад яго) дзяцей і панеслася на запрэжанай крылатымі коньмі калясніцы. Ясон скончыў самагубствам або, паводле іншай версіі міфа, загінуў, калі на яго абрынулася карма спарахнелага карабля «Арго».

Зноскі

  • Flaccus G. V. Argonautica
  • Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.687
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ясон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    АрганаўтыСтаражытнагрэчаская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мінская вобласцьЛідскі замакЯгайлаKufar.byРыфмаМікола АбрамчыкНулявы кіламетр БеларусіГедзімінЗнак бядыМіжнародны паралімпійскі камітэтЯн XVЖавальная гумкаМесапатаміяДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьПалушэГарадзенская ратушаМасква на ГудзонеМіхась ЛынькоўГрупавы сексКарыкатураПлошча Незалежнасці (Мінск)НюшаПётр Міронавіч МашэраўЭлінізмБеларуская ВікіпедыяСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)ВерасГалоўная старонка/ПясочніцаПадарожжа з ЖыгамонтамТаіса Мікалаеўна БондарБелавежская пушчаКасцёл Святога Яна Хрысціцеля (Мікалаеўшчына)Спіс беларускіх імёнДэманстратыўнае спажываннеПрыназоўнікVII Усебеларускі народны сходСафійскі сабор (Полацк)Wayback MachineАдольф Гітлер1 маяРадзімаУладзімір СцяпанСтэфан БаторыйАргазмЯн БаршчэўскіЗШАУладзімір Міхайлавіч ТэйтэльПыласосБарысаглебская царква (Гродна)ТалькаКуфарВаенная прысягаАльбер ГлезМіхась БашлакоўКаліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-АнджэлесеЗаходняя царква ТорсхаўнаФальклорВасіль ЗуёнакБеларуская кухняХасэ Куэста МанерэаСяргей Аляксандравіч ТрахімёнакПаўстанцкі рух у Заходняй УкраінеAppleАсветніцтваЛітоўская моваЯўфімій (архіепіскап полацкі)Зямля пад белымі крыламіУкраінаВікісховішчаСонечнае зацьменне 8 красавіка 2024 годаВальхала🡆 More