Элегія: літаратурны жанр

Эле́гія (стар.-грэч.: ἐλεγεία) — жанр лірычнай паэзіі; у ранняй антычнай паэзіі — верш, напісаны элегічным дыстыхам, незалежна ад зместу; пазней (Калімах, Авідзій) — верш з характарам задуменнага суму.

У новаеўрапейскай паэзіі элегія захоўвае ўстойлівыя рысы: інтымнасць, матывы расчаравання, нешчаслівага кахання, адзіноты, тленнасці зямнога быцця, вызначае рытарычнасць у выяве эмоцый; класічны жанр сентыменталізму і рамантызму.

Элегія ў антычнай літаратуры

Першапачаткова ў старажытнагрэчаскай паэзіі элегія пазначала верш, напісаны страфой пэўнага памеру, а менавіта двухрадкоўем — гекзаметр-пентаметр. Слова έ̓λεγος, азначала ў грэкаў сумную песню пад акампанемент флейты. Элегія ўтварылася з эпасу каля пачатку алімпіяд у іанійскага племя ў Малой Азіі, у якога ўзнік і квітнеў таксама эпас.

Маючы агульны характар лірычнага разважання, элегія ў старажытных грэкаў была вельмі разнастайнай па зместу, напрыклад, сумнай і выкрывальнай у Архілоха і Сіманіда, філасофскай у Салона ці Тэагніда, ваяўнічай у Каліна і Тыртэя, палітычнай у Мімнерма. Адзін з лепшых грэчаскіх аўтараў элегіі — Калімах.

У рымлян элегія стала больш вызначанай па характары, але і больш свабоднай па форме. Моцна ўзрасло значэнне любоўных элегій. Знакамітыя рымскія аўтары элегій — Праперцый, Тыбул, Авідзій, Катул.

Асаблівае распаўсюджанне элегія атрымала ў сентыменталістаў і рамантыкаў. Стваралі элегіі ГётэРымскія элегіі»), А. Пушкін («Брожу ли я вдоль улиц шумных»), М. Лермантаў («Выхожу один я на дорогу»), М. Някрасаў («Внимая ўжасам войны»), Т. Шаўчэнка («Думы мае») і іншыя паэты. Вытокі беларускай літаратурнай элегіі — у народнай песні (працоўнай, сямейна-абрадавай), у вопыце рускай і сусветнай літаратур, што ўплывалі на беларускую. Упершыню ў беларускай паэзіі элегія як жанр з’явілася ў XIX стагоддзі («Думка» Ф. Багушэвіча, «Могілкі» невядомага аўтара).

Літаратура

Tags:

АвідзійВершДыстыхКалімах з КірэныПаэзіяРамантызмСентыменталізмСтаражытнагрэчаская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ян БаршчэўскіПрамысловасць БеларусіДарожныя знакі БеларусіЗямля пад белымі крыламіФінляндыяАндрусь ГорватФрыдрых ЭнгельсМарыя АнтуанетаСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскМарыяна РахойПавел Аляксандравіч ХарланчукБаявік (кінажанр)Магіла льва (паэма)Белы легіёнБароўка (Лепельскі раён)Балічы (Шчучынскі раён)29 сакавікаГомаэратызмРэжым ЛукашэнкіМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтЛатвіяСлуцкі пояс45КірыліцаKnowledge GraphБеларускі полк «Пагоня»Алёна Іванаўна ШкрумТрэці рэйхBrockhaus EnzyklopädieЯдвігін Ш.Джон Рональд Руэл ТолкінПапа РымскіНіжняя сківіцаАндатраАфрыкаРэпрадуктыўная сістэма чалавекаДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваАртур ВольскіВінцэнт Дунін-МарцінкевічАлена Сямёнаўна ВасілевічГроднаБеларускі нацыянальны касцюмАўстраліяДжэймс КукБаза даныхАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўЯнка КупалаУладзімір Ісакавіч ШолкЖук-аленьРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Музей старажытнабеларускай культурыІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіАмністыя (фільм)БульбаHTTPВялікая ложа Беларусі28 сакавікаЭтнічная тэрыторыя беларусаўЧасціны мовы1984КалінінградЭякуляцыя на чалавекаВікісховішчаПавел Антонавіч ШурмейКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтБеларускі саюз жанчын2023Аўтамагістраль ВолгаБахмутЛапландыяЛех Валенса🡆 More