Экватарыяльная Сістэма Каардынат

Экватарыяльная сістэма каардынат — адна з сістэм нябесных каардынат.

У гэтай сістэме асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара.

Экватарыяльная Сістэма Каардынат

Адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне δ (радзей — палярная адлегласць p).

Іншай каардынатай можа быць:

Каардынаты зорак у экватарыяльнай сістэме каардынат не звязаныя з сутачным рухам нябеснай сферы і змяняюцца вельмі павольна. Таму яны выкарыстоўваюцца для складання зорных карт і каталогаў.

Першая экватарыяльная сістэма каардынат

Схіленнем свяціла называецца дуга нябеснага мерыдыяна ад нябеснага экватара да свяціла, або вугал паміж плоскасцю нябеснага экватара і кірункам на свяціла. Схіленне вымераюць у межах ад 0° да 90° у бок паўночнага полюса свету і ад 0° да −90° у бок паўднёвага полюса свету.

Палярнай адлегласцю свяціла называецца дуга круга скланення ад паўночнага полюса свету да свяціла, або вугал паміж воссю свету і кірункам на свяціла. Палярныя адлегласці вымераюць у межах ад 0 ° да 180 ° па кірунку ад паўночнага полюса свету да паўднёвага.

Гадзінны вугал — вуглавая адлегласць, вымераная ўздоўж нябеснага экватара, ад верхняга пункта нябеснага экватара да круга схілення свяціла. Адлічваецца гадзінны вугал па напрамку бачнага сутачнага вярчэння нябеснай сферы, г. зн. у бок захаду, у межах ад 0 да 24 г у гадзіннай меры. Часам гадзінныя вуглы вымераюць у межах ад 0° да 180° (ад 0 г да 12 г) на захад і ад 0° да −180° (ад 0 г да −12 г) на ўсход.

Другая экватарыяльная сістэма каардынат

У гэтай сістэме, як і ў першай экватарыяльнай, асноўнай плоскасцю з’яўляецца плоскасць нябеснага экватара, а адной з каардынат пры гэтым з’яўляецца схіленне (δ), радзей — палярная адлегласць (p). Але другая каардыната — прамое ўзыходжанне (α).

Прамое ўзыходжанне свяціла — вуглавая адлегласць, вымераная ўздоўж нябеснага экватара, ад пункта вясенняга раўнадзенства да пункта перасячэння нябеснага экватара з кругам схілення свяціла. Прамое ўзыходжанне адлічваецца ў бок, процілеглы сутачнаму вярчэнню нябеснай сферы, у межах ад 0 да 360° у градуснай меры ці ад 0 да 24 г у гадзіннай меры.

Літаратура

  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с. : іл. ISBN 978-985-471-765-4

Спасылкі

Tags:

Экватарыяльная Сістэма Каардынат Першая экватарыяльная сістэма каардынатЭкватарыяльная Сістэма Каардынат Другая экватарыяльная сістэма каардынатЭкватарыяльная Сістэма Каардынат ЛітаратураЭкватарыяльная Сістэма Каардынат СпасылкіЭкватарыяльная Сістэма КаардынатНябесны экватар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПрыматалогіяДэйр-эз-ЗорКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўПімен ПанчанкаЗлучаныя Штаты АмерыкіПенабскотБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)ІнфарматыкаНовая зямля (паэма)ПарыжЖук-аленьГербы гарадоў БеларусіПротазаалогіяВырайМіхась ЗарэцкіВікіпедыяБудапештКлаўдзія ВасінаАўтамагістраль АмурНідэрландыМарк Шагал1918Пошукавая аптымізацыяПольская моваСадавінаАзёры БеларусіТэрмінЯкуб КоласПубліцыстычны стыльТрэці рэйхУкраінская Народная РэспублікаЭякуляцыя на чалавекаМінай Піліпавіч ШмыроўАлена Сямёнаўна ВасілевічГарбачэва (Вілейскі раён)Алёна Іванаўна ШкрумЛюдовік VII МаладыДзікае паляванне караля СтахаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічТэарэма Грына — ТаоМарыус Іванавіч ПетыпаУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаАнглійская моваМагіла льва (паэма)Ландшафтны заказнікНіжняя сківіцаМоваБагданаўка (Лунінецкі раён)Ружаны30 сакавікаМазамбікЛіса (рэперка)Еўрапейскі СаюзДжодзі ФостэрПАЗ-3205ЛічэбнікСлонімЯрдРада БНРПрыказкаCounter-Strike 2Спіс вуліц МінскаТарашкевіцаКічэрКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)Мірскі замакЛесАўтамагістраль ВолгаДзядзькаваннеБерасцянкаСяргей БульбаХрышчэнне РусіЛекавыя расліны🡆 More