Эканоміка Ісландыі

Сёння Ісландыя адносіцца да высакаразвітых невялікіх краін Еўропы з вельмі высокімі сацыяльны-эканамічнымі паказчыкамі.

Цэны ў Ісландыі - адны з самых высокіх у свеце, таму ВУП па намінале тут нязвыкла меншы за ВУП па ППЗ. Асноўная частка ВУПу ствараецца ў сферы паслуг.

Гісторыя эканомікі ў перыяд незалежнасці

У пасляваенны час эканоміка Ісландыі развівалася ў шчыльнай сувязі з эканомікамі ЗША і краін Заходняй Еўропы. Для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў у канцы 1950-ых — сярэдзіне 1970-ых гг. Ісландыя вяла так званыя «трасковыя войны» супраць рыбалоўных кампаній іншых краін на марской тэрыторыі, абвешчанай ісландскай. Нягледзячы на стабільную інфляцыю, назіраўся эканамічны рост. З 1980-ых гг. Ісландыя займала адное з першых месцаў у свеце па ўзроўню жыцця насельніцтва. Гэтаму часткова садзейнічалі рэформы ў сферы прыцягнення замежных інвестыцый і банкаўскай сістэмы. У 1994 г. Ісландыя ўвайшла ў Еўрапейскую эканамічную прастору. Крах банкаўскай сістэмы ў кастрычніку 2008 г. прывёў да моцнага эканамічнага крызісу. Пасля хадатайніцтва на ўступленне ад 17 ліпеня 2009 Ісландыя — патэнцыйны кандыдат на сяброўства ў Еўрапейскім саюзе.

Апрацоўчая прамысловасць

Эканоміка Ісландыі 
ГеаТЭС Хеллісхейдзі

Развіта і працягвае развівацца апрацоўчая прамысловасць. Ісландыя займае першае месца ў свеце па вытворчасці электраэнергіі на душу насельніцтва. Асноўны тып электрастанцый — ГЭС, а таксама, ГеаТЭС (геатэрмальныя, што ў працы выкарыстоўваюць энергію зямных нетраў). У Ісландыі знаходзіцца адна з буйнейшых ГеаТЭС свету Хеллісхейдзі (магутнасць 303 МВт). Вытворчасць алюмінію пры ГЭС (3 заводы, 11-е месца ў свеце). Маецца вытворчасць дэталяў для самалётаў і верталётаў. З харчовай галіны — вытворчасць рыбных кансерваў.

Сельская гаспадарка і рыбалоўства

Халодны клімат не дае магчымасць развіваць іншую сельскую гаспадарку, акрамя авечкагадоўлі і конегадоўлі. Але кемлівыя ісландцы прыстасавалі да сваіх патрэб цяпло зямных нетраў і сёння ў цяпліцах вырошчваецца самы шырокі спектр садавіны і гародніны. Развіта рыбалоўства, асноўныя прамысловыя рыбы — селядзец і траска.

Транспарт

Эканоміка Ісландыі 
Дарога паўз Эя-Ф'ёрд, паўночная Ісландыя

У Ісландыі 13 004 км аўтадарог, з іх — 4 311 км асфальтаваных. Да 1968 года ў Ісландыі быў левабаковы рух. Аўтамабільныя нумары пачынаюцца з лічбаў ад «2» да «9». Самы вялікі аэрапорт краіны — Аэрапорт Лейфура Эйрыксана, знаходзіцца ў Кефлавіку за 60 км ад Рэйк'явіка і на ўсходзе запасны ў Эгільсстадзіры. Акрамя гэтага ёсць яшчэ тры аэрапорты ў Акюрэйры, Ісарфіёрдуры і Хёбне. Увогуле ў краіне ёсць 98 пасадачных пляцовак.

Экспарт і імпарт

Зноскі

Tags:

Эканоміка Ісландыі Гісторыя эканомікі ў перыяд незалежнасціЭканоміка Ісландыі Апрацоўчая прамысловасцьЭканоміка Ісландыі Сельская гаспадарка і рыбалоўстваЭканоміка Ісландыі ТранспартЭканоміка ІсландыіІсландыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Леў XIIIФіліп НуарэПартнёрства дзеля міруКацярына Ігараўна ГумянюкДзеяслоўІван Іванавіч НасовічВейшнорыяПолацкае княстваАстатAgrale Marruáohuy1Ідзі і глядзіМТБанкНіл ГілевічЯнка КупалаІван ШамякінСупрацьстаянне ў Ігл-ПасДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойДжавані ПаскаліНапалеон IIНасякомыяІсакратМаргарыта Юр’еўна ЛатышкевічГанорыйАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеМішэль АбамаАкупацыя Ірака (2003—2011)Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургііЛуі ДавуМіхась БашлакоўКсенія Дзягілева-БяляеваЯўген Васільевіч МаўлееўКаласы пад сярпом тваімПаўночная КаралінаВялікдзень ва УкраінеБелае (Пухавіцкі раён)УкраінаКандрат КрапіваСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўМарат Сяргеевіч МаркаўЦягнікСяргей Іванавіч ГрахоўскіАлесь РазанаўКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіГран-Пры Манака 2014 годаФранцыск СкарынаАрхітэктура БеларусіІспанская інквізіцыя557-я інжынерная брыгадаПрудок (Гомель)ГрузіяЯўгенія ЯнішчыцРасіяГай Юлій ЦэзарМаладосць (часопіс)НацыяналізмMelodifestivalenКупаллеЖак-Луі ДавідМукаХто смяецца апошнім (п’еса)Каралеўскія батанічныя сады К’юМаўленнеПрыгоннае праваСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаВялікае Княства ЛітоўскаеЖуан ПерэйраДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыЗборная Расіі па футболеДзікае паляванне караля СтахаPink Floyd🡆 More