Ційт Ку́ўзік (эст.: Tiit Kuusik; сапраўднае імя — Дзітрых; 11 верасня 1911, г.
Пярну, Эстонія — 15 жніўня 1990) — эстонскі спявак (барытон), педагог. Народны артыст СССР (1954). Лаўрэат трох Дзяржаўных прэмій Эстоніі (1949, 1959, 1967) і дзвюх Сталінскіх прэмій другой ступені (1950, 1952). 1-я прэмія Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Вене (1938).
Ційт Куўзік | |
---|---|
эст.: Tiit Kuusik каз.: Куузик Тийт | |
Поўнае імя | эст.: Tiit Kuusik |
Дата нараджэння | 11 (24) верасня 1911 ці 11 верасня 1911 |
Месца нараджэння | Пернаў, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя |
Дата смерці | 15 жніўня 1990 (78 гадоў) ці 1990 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | вакал[d] |
Псеўданімы | Ційт Куўзік |
Калектывы | Эстонскі тэатр оперы і балета |
Прэміі | |
Узнагароды |
Дзітрых Куўзік нарадзіўся 29 жніўня (11 верасня) 1911 года ў Пернаве (цяпер — Пярну, Эстонія).
Вырас у Пярну, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю ў гімназіі для хлопчыкаў. Выступаў у школьным танцавальным аркестры, іграючы на скрыпцы, віяланчэлі і ударных музычных інструментах, спяваў у школьным хоры хлопчыкаў. Пасля заканчэння гімназіі браў урокі спеву ў выкладчыка вакалу Алены Рэбасельт. У 1938 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю па класе А. Ардэра.
У 1938—1940 гадах — саліст Венскай оперы ў Аўстрыі. У 1942—1943 гадах саліст Касельскай оперы ў Германіі. У 1944—1988 гадах (з перапынкам) саліст тэатра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне.
З 1940 года выкладаў у Талінскай кансерваторыі, з 1947 года прафесар. Сярод вучняў Г. Отс.
Валодаў голасам вялікага дыяпазону з багатай тэмбравай афарбоўкай. Выконваў партыі высокага баса і лірычнага барытона: Раю і Вамба («Пясняр свабоды» і «Агні помсты» Э. Капа), Яўген Анегін (аднайменная опера П. Чайкоўскага), Дэман («Дэман » А. Рубінштэйна), Князь Ігар (аднайменная опера А. Барадзіна), Барыс Гадуноў (аднайменная опера М. Мусаргскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Мефістофель («Фаўст» Ш. Гуно).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ційт Куўзік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.