«Рыгале́та» (італ.: Rigoletto) — опера італьянскага кампазітара Джузэпэ Вердзі ў 3 дзеях, лібрэта Ф.
М. П'явэ. Прэм'ера — Венецыя, тэатр «Фенічэ»; 11 сакавіка 1851.
Рыгалета | |
---|---|
італ.: Rigoletto | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Франчэска Марыя П'явэ[d] |
Мова лібрэта | італьянская мова |
Крыніца сюжэту | Le roi s'amuse[d] |
Жанр | опера |
Дзеяў | 3 |
Год стварэння | 1850—1851 |
Першая пастаноўка | 11 сакавіка 1851 |
Месца першай пастаноўкі | Ла Фенічэ, Венецыя |
Уваходзіць у цыкл | Папулярная трылогія[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стварэнне оперы стала пачаткам сталага этапу ў творчасці кампазітара. У яе аснове ляжыць драма Віктора Гюго «Кароль забаўляецца» (фр.: Le Roi s'amuse), якая ў свой час была забаронена для пастановак. Каб дамагчыся дазволу ад аўстрыйскай цэнзуры, аўтары некалькі змянілі твор: Францыск I, кароль Францыі, стаў герцагам Мантуанскім, адпаведна змянілі імёны іншых персанажаў. Герцаг таксама падыходзіў для вобразу легкадумнага і распешчанага кіраўніка, кантрастуе з бедным і бяздольным блазнам.
Вердзі адлюстроўвае персанажаў у пастаянным развіцці і руху: блазан Рыгалета, які яшчэ нядаўна смяяўся з графа Мантэронэ, чыю дачку зганьбіў Герцаг, пасля адчувае такі ж адчай і сам ператвараецца ў бацьку, які перажыў гора ў сям'і.
Нечаканым аказаўся вобраз гарбуна на сцэне. Опера выклікала шмат спрэчак. У той час, калі пасля 1852 года твор ужо ставілі ў Вене, Будапешце, Празе і Лондане, прэм'ера ў Парыжы адбылася толькі ў 1857 годзе з-за пратэстаў Гюго, абуранага такой перапрацоўкай свайго твору.
Музыка оперы поўная глыбокага драматызму, яскрава кантрасная, псіхалагічна глыбокая. Кожны персанаж — завершаны вобраз, які патрабуе ад выканаўцы высокага вакальнага і сцэнічнага майстэрства. Завершаныя арыі непарыўна звязаны з драматычным дзеяннем на сцэне і па-за кантэкстам маюць іншае значэнне.
Персанаж | Голас | Выканаўца на прапрэм’еры 11 сакавіка 1851 | Сярод іншых выканаўцаў | Сярод выканаўцаў на беларускай сцэне |
---|---|---|---|---|
Герцаг Мантуанскі | Тэнар | Рафаэле Міратэ | Аўрэліяна Перціле, Марыа Філіпескі, Сяргей Лемешаў, Іван Казлоўскі, Анатоль Арфёнаў, Анатоль Салаўяненка, Джузэпэ дзі Стэфана, Альфрэда Краус, Лучана Павароці, Пласіда Дамінга, Франка Банісолі, Раланда Вільясон | Ісідар Балоцін, Васіль Лапін, Валерый Глушакоў, Зіновій Бабій, Віктар Кірычэнка, Вячаслаў Полазаў, Аляксандр Рудкоўскі, Уладзімір Экнадыёсаў, Марат Грыгорчык, Сяргей Драбышэўскі, Іван Шупеніч, Сяргей Франкоўскі, Янаш Нялепа |
Рыгалета | Барытон | Фелічэ Варэзі | Маціа Бацісціні, Леанард Уорэн, Альда Проці, Джузэпэ Тадэі, Ціта Гобі, Этарэ Басцьяніні, Корнел Мак-Нейл, Георг Отс, Інгвар Віксел, Роберт Мерыл, Шэрыл Мілнз, Раланда Панераі, Муслім Магамаеў, Руджэра Раймондзі, Леа Нучы, Пласіда Дамінга | Міхаіл Дзянісаў, Арсен Арсенка, Мікалай Сярдобаў, Мікалай Ворвулеў, Анатоль Генералаў, Барыс Казанцаў, Ігар Сарокін, Юрый Бастрыкаў, Аркадзь Саўчанка, Мікалай Майсеенка, Уладзімір Громаў |
Джыльда | Сапрана | Тэрэзіна Брамбілья | Луіза Тэтрацыні, Антаніна Няжданава, Валерыя Барсава, Ірына Масленікава, Лілі Понс, Эрна Бергер, Амеліта Галі-Курчы, Біду Саё, Марыя Калас, Галіна Алейнічэнка, Анна Мофа, Раберта Петэрс, Рэната Скота, Эдзіта Груберава, Джоан Сазэрлэнд, Іляна Катрубас, Беверлі Сілз, Алена Сцяпанава | Ларыса Аляксеева, Дора Кроз, Тамара Пастуніна, Тамара Ніжнікава, Людміла Златава, Людміла Колас, Тамара Кучынская, Тамара Глаголева, Наталля Кастэнка, Вікторыя Курбацкая, Паўліна Елісеева, Алена Раеўская, Алена Шведава, Ганна Гур'ева, Таццяна Гаўрылава |
Спарафучыле | Бас | Паола Даміні | Фёдар Шаляпін, Іва Вінка, Чэзарэ Сьепі, Марці Талвела, Феручча Фурланета | Алег Мельнікаў, Алег Гардынец |
Маддалена | Кантральта | Анэта Казалоні | Вераніка Барысенка, Джульета Сіміяната, Ф'ярэнца Касота, Алена Абразцова | Наталля Руднева, Нагіма Галеева, Эльвіра Рыжановіч, Аксана Якушэвіч, Аксана Волкава |
Джаванна | Мецца-сапрана | Лаура Саіні | Фядора Барбьеры | Ніна Казлова, Нагіма Галеева |
Граф Мантэронэ | Барытон | Феліцыяна Понс | Плініо Клабасі, Руджэра Раймондзі, Інгвар Віксел | Аскольд Сухін, Васіль Кавальчук |
Кавалер Марула | Барытон | Франчэска дэ Кунерт | Аляксандр Краснадубскі | |
Матэа Борса | Тэнар | Анджэла Джуліяні | Генадзь Чэпікаў, Міхаіл Пузанаў | |
Граф Чэпрана | Бас | Андрэа Беліні | ||
Графіня Чэпрана | Мецца-сапрана | Луіджа Марселі | ||
Афіцэр | Тэнар | |||
Паж герцагіні | Мецца-сапрана | |||
Кавалеры, дамы, пажы, слугі |
Вядома пра некалькі пастановак і выкананняў оперы ў Беларусі (усе — у Мінску):
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Рыгалета, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.