Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плутона (па іншай версіі — меншы кампанент падвойнай карлікавай планетнай сістэмы Плутон-Харон).
Названы ў гонар Харона — перавозчыка душ мёртвых цераз раку Стыкс у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Амерыканскі зонд «New Horizons» дасягнуў і даследаваў Плутон і Харон у ліпені 2015 года.
Харон | |
---|---|
спадарожнік Плутона | |
| |
Здымак аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Новыя гарызонты» ад 14 ліпеня 2015 года з адлегласці 466 000 км (0,003 а.а.) | |
Гісторыя адкрыцця | |
Першаадкрывальнік | Дж. У. Крысці |
Дата адкрыцця | 22 чэрвеня 1978 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 19 591,4 км |
Эксцэнтрысітэт | 0 |
Перыяд абарачэння | 6,387230 ± 0,000001 дзён (6 дзён 9 гадз 17 хвіл 36,7 с ± 0,1 с) |
Нахіл арбіты | 112,78 ± 0,02° (да плоскасці экліптыкі) |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр | 1212±16 км |
Маса | (1,52 ± 0,06)×1021 кг |
Шчыльнасць | 1,65 ± 0,06 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення | 0,278 м/с² |
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхранізаваны |
Тэмпература паверхні | -220 °C (53 K) |
Атмасфера | Вельмі моцна разрэджана (ціск менш 0,11 мкбар, ці 11 мПа) |
Харон быў адкрыты амерыканскім астрафізікам Дж. Крысці (James W. Christy) 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсерваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.
Адразу пасля адкрыцця, нейкі час падарожнік называлі 1978 P 1. У Ваенна-марской абсерваторыі ЗША прапанавалі назву Персефона ў гонар жонкі Плутона. Сам першаадкрывальнік яшчэ 24 чэрвеня 1978 года выбраў для спадарожніка імя «Charon» у гонар свой жонкі Шарлін, якую карочанна зваў «Шар», і часцінкі «-он», па аналогіі са словамі «электрон», «нейтрон» і «пратон». А ў англійскай мове гэта назва супадае з імем Харона — перавозніка душ нябожчыкаў праз раку Стыкс. 3 студзеня 1986 года Міжнародны астранамічны саюз зацвердзіў назву Харон. Але па-англійску спадарожнік называюць таксама «Шарон».
Харон размешчаны ў 19 640 км ад цэнтра Плутона; арбіта нахілена на 55° да экліптыкі. Дыяметр Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасць — 1,72 г/см³ (). Адзін абарот Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэння ён супадае з перыядам кручэння Плутона), таму Плутон і Харон заўсёды павернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.
Адкрыццё Харона дазволіла астраномам больш дакладна вылічыць масу Плутона. Асаблівасці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плутона.
Харон прыкметна цямней Плутона. Падобна, што гэтыя аб’екты істотна адрозніваюцца па саставе. У той час як Плутон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нейтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сістэма Плутон—Харон утварылася ў выніку сутыкненні незалежна сфарміраваных Плутона і прота-Харона, сучасны Харон утварыўся з асколкаў, выкінутых на арбіту вакол Плутона, пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб’екты пояса Койпера.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Харон (спадарожнік Плутона), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.