Астранамічная Адзінка

Астранамі́чная адзі́нка (а. а.) — адзінка адлегласці, ужываная ў кантэксце адлегласцяў у Сонечнай сістэме, і ў зорных сістэмах наогул.

За эталон астранамічнай адзінкі прыймаецца сярэдняя геліяцэнтрычная адлегласць Зямлі, роўная вялікай паўвосі зямной арбіты (a0).

Астранамічная адзінка
Выява
Кароткая назва au, au, astronomiska enheter, ua, аа і а.е.
Абазначэнне адзінкі а.е., а.б., AU, ua, au, au, ua, а. а. і CsE
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 149 597 870 700 м[…]
Фізічная велічыня даўжыня

Паводле сучасных даных, астранамічная адзінка роўная:

a0 = 1 а.а. = ~149,6 × 106 км

Гэтай велічыні адпавядае сонечны паралакс p = 8",794.

Гэтая лічба не з’яўляецца дакладнай, але ёю карыстаюцца для большасці астранамічных задач. Больш фармальна дакладная лічба, 149.597.870±10 км, была прынятая XVI з’ездам Міжнароднага астранамічнага саюза (1976), і з’яўлялася ўдакладненнем папярэдняй лічбы 149.600.000 км, вымеранай радыёлакацыяй у 1961—1963 у СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, і прынятай на XII з’ездзе Міжнароднага астранамічнага саюза (1964). Да гэтага карысталіся велічынёй 149,5 × 106 км.

Адлегласць у 1 астранамічную адзінку святло праходзіць за 499с, і гэты інтэрвал часу называюць светлавой адзінкай або светлавой астранамічнай адзінкай.

Непасрэднае вымярэнне велічыні астранамічнай адзінкі радыёлакацыйным метадам, так, як для планет, не з’яўляецца магчымым, бо невядома, ад якога слою Сонца адбіваецца сігнал. Таму, замест гэтага, яе вымяраюць радыёлакацыяй ніжніх планет каля іх ніжняга злучэння з наступнымі пералічэннямі.

Гл. таксама

Зноскі

  • а б в 6.5.6 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 22. — 41 p.
  • а б в 3-1.C.b // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.
  • Гарызантальны экватарыяльны паралакс.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Астранамічная адзінка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    АрбітаВялікая паўвосьСонечная сістэма

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Храналогія суданскага канфлікту (2024)Беларускі рубельАлесь КажадубФёдар Міхайлавіч СвятошаПрыназоўнікУладзімір Ільіч ДадзіёмаўФілалагічны факультэт БДУПершая сусветная вайнаКастрычніцкая рэвалюцыяДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРБеларускі алфавітЭдзі АгняцветAP$ENTБярозка (часопіс)Залаты апострафКрыж Ефрасінні ПолацкайПалавыя губыСапоцкінская пісанкаІван КошкаХатынская трагедыяПомстаMahindra MarksmanРэч ПаспалітаяBingXБрэстБуйніцкае полеТалачынРыгор БарадулінПолацкПарламенцкія выбары ў Фінляндыі (1927)Лісты з-пад шыбеніцыПаўстанне 1863—1864 гадоўРэкі і каналы БеларусіЯўхім Фёдаравіч КарскіЗавушніцыViva Braslav%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B5 %D0%9A%D0%BD%D1%8F%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 %D0%9B%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5Паддуб’е (Пухавіцкі раён)Звычайны прэзідэнтДагаворФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіВіленскі вакзал (Мінск)Плошчы МінскаУладзімір ДубоўкаЙВіктар Анатолевіч ШніпТарашкевіцаПётр Ільіч КлімукНіўкі (Пухавіцкі раён)ПрошчаЮн Сок ЁльМарыя Магдалена РадзівілШвагерТраецкае прадмесцеЯгор Аляксандравіч ШаранговічСексуальныя практыкі паміж мужчынаміНёманТворны склонРабінаўка (Пухавіцкі раён)БуякіНапад у Westfield Bondi Junction (2024)Уладзімір Аляксеевіч АрлоўДрасёнБеларусьРэпарцёры без межаўАлесь АсіпенкаАлесь РазанаўВянок (зборнік)1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»Акупацыя Ірака (2003—2011)ВіцебскЗвычайны ранакПольшча🡆 More