Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плютона (па іншай вэрсіі — меншы кампанэнт падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы Плютон — Харон).
Харон | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Джэймз Ўолтэр Крысьці |
Дата адкрыцьця | 22 чэрвеня 1978 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Сярэдні радыюс | 19 640 км |
Эксцэнтрысытэт | 0 |
Арбітальны пэрыяд | 6,387 230 4 дзён (6 дзён 9 г 17 хв 36,7 с ± 0,1 с) |
Нахіл арбіты | 112,78 ± 0,02° (да экліптыкі) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 1212±16 км |
Плошча паверхні | 4,58×106 км² |
Маса | 1,52×1021 кг |
Шчыльнасьць | 1,65 ± 0,06 г/см³ |
Паскарэньне вольнага падзеньня | 0,278 м/с² |
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі | сынхранізаваны |
Нахіл восевага кручэньня | 0 (?) |
Альбеда | пераменнае ад 0,36 да 0,39 |
Тэмпэратура паверхні | −220°C (53 К) |
Атмасфэра | вельмі разрэжаная (ціск меншы за 0,11 мкБар) |
Названы ў гонар Харона — перавозьніка душ мёртвых праз раку Стыкс у старажытнагрэцкай міталёгіі.
Харон быў адкрыты амэрыканскім астрафізыкам Джэймзам Крысьці 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсэрваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.
Традыцыйна Харон лічыцца спадарожнікам Плютона. Аднак, існуе меркаваньне, што паколькі цэнтар мас сыстэмы Плютон — Харон знаходзіцца па-за Плютонам, Плютон і Харон павінны разглядацца ў якасьці падвойнай карлікавай плянэтнай сыстэмы.
Паводле праекту Рэзалюцыі 5 XXVI Генэральнай асамблеі МАЗ (2006) Харону (нараўне з Цэрэрай і аб’ектам 2003 UB313) меркавалася прысвоіць статус плянэты. У зацемках да праекту рэзалюцыі паказвалася, што ў такім разе Плютон — Харон будзе лічыцца падвойнай плянэтай.
Аднак, у канчатковым варыянце рэзалюцыі ўтрымлівалася іншае рашэньне: было ўведзенае паняцьце карлікавая плянэта. Да гэтага новага клясу аб’ектаў былі аднесеныя Плютон, Цэрэра і Эрыс (раней: аб’ект 2003 UB313). Харон ня быў уключаны ў лік карлікавых плянэт.
Харон разьмешчаны ў 19 640 км ад цэнтру Плютона; арбіта нахіленая на 55° да экліптыкі. Дыямэтар Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасьць — 1,72 г/см³. Адно абарачэньне Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэньня ён супадае з пэрыядам кручэньня Плютона), таму Плютон і Харон стала зьвернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.
Адкрыцьцё Харона дазволіла астраномам вылічыць сапраўдную масу Плютона. Асаблівасьці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плютона.
Харон прыкметна цямней Плютона. Падобна, што гэтыя аб’екты істотна адрозьніваюцца па складзе. У той час як Плютон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нэўтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сыстэма Плютон-Харон утварылася ў выніку сутыкненьня Плютона і прота-Харона; сучасны Харон утварыўся з аскепкаў, выкінутых на арбіту вакол Плютона; пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб’екты поясу Койпэра.
Харон (спадарожнік) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Харон (спадарожнік), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.