Міжнаро́дны астранамі́чны зьвяз (па-ангельску: International Astronomical Union, IAU) — міжнародны зьвяз астраномаў, заснаваны ў ліпені 1919 году ў Брусэлі (Бэльгія).
Ён складаецца зь дзяржаваў-членаў (прадстаўленых нацыянальнымі акадэміямі або іншымі няўрадавымі ўстановамі) і больш за 10 000 індывідуальных чальцоў. Разам з падобнымі арганізацыямі ў іншых галінах навукі, IAU належыць да Міжнароднай рады навуковых зьвязаў са штабам ў Парыжы. Генэральныя асамблеі (зьезды) праходзяць раз у тры-чатыры гады ў адной з краінаў-удзельніц (перапынак быў толькі ў гады вайны). На сёньняшні дзень зьвяз уключае 49 дзяржаваў. СССР увайшоў у 1935 годзе. Гісторыя стварэньня IAU пачынаецца ад міжнароднага супрацоўніцтва па праекце «Мапа Неба». У 1887 годзе Сталая камісія па фатаграфічнай карце неба распаўсюдзіла свае інтэрасы й на іншыя падзелы астраноміі і таму можа лічыцца родапачынальніцай IAU.
IAU прызнаны найвышэйшай міжнароднай інстанцыяй у рашэньні астранамічных пытаньняў, якія патрабуюць супрацоўніцтва і стандартызацыі, такіх як афіцыйнае найменьне астранамічных целаў і дэталяў на іх. Пад яго патранажам працуюць Цэнтральнае бюро астранамічных тэлеграм і Цэнтар малых плянэт, разьмешчаныя ў Сьмітсанаўскай астрафізычнай абсэрваторыі. Кожныя тры гады зьбіраецца Генэральная асамблея IAU, рэгулярна арганізуюцца сымпозіюмы і калёквіюмы адмыслоўцаў. Бягучая арганізацыйная праца праводзіцца Камісіямі ды Працоўнымі групамі.
У Зьвязе дзейнічаюць звыш 50 сталых камісіяў і Выканаўчы камітэт.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Міжнародны астранамічны зьвяз, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.