Фізіка Элементарных Часціц: галіна фізікі

Фізіка элементарных часціц — раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці і ўзаемадзеянне элементарных часціц як асноўных адзінак мікраструктуры матэрыі, першасных крыніц і носьбітаў усіх фундаментальных узаемадзеянняў.

Падзяляецца на тэорыю элементарных часціц і эксперыментальную фізіку элементарных часціц (фізіку высокіх энергій). Эксперыментальная база фізікі эксперыментальных часціц, тэарэтычны фундамент — квантавая тэорыя поля.

Гісторыя

Даследаванні ў галіне фізікі элементарных часціц пачаліся пасля адкрыцця электрона (1897, Д. Д. Томсан) і пратона (1919, Эрнэст Рэзерфорд), выказвання гіпотэзы пра існаванне фатонаў (1905, Альберт Эйнштэйн). У 1932 годзе ў касмічных прамянях адкрыта антычасціца — пазітрон, прадказаны П.А.М. Дзіракам (1928). Пасля адкрыцця нейтрона (1932) устаноўлена, што атамныя ядры ўсіх элементаў складаюцца з пратонаў і нейтронаў (1932). У выніку адкрыты новыя тыпы фундаментальных узаемадзеянняў: моцнае і слабае ўзаемадзеянне. І.Я. Там, Д.Д. Іваненка і Х. Юкава (1935) заклалі асновы тэорыі моцных узаемадзеянняў. Пасля прадказання існавання нейтрына (В. Паўлі, 1930) Э. Фермі пабудаваў варыянт тэорыі слабых узаемадзеянняў (1933). У касмічных прамянях выяўлены мюоны (1936) і піоны (1947), у 1950-я гг. адкрыты т.зв. дзіўныя часціцы.

На пратонных паскаральніках адкрыты антыпратон (1955), антынейтрон (1956) і іншыя антыбарыёны. Устаноўлены характэрныя для слабых узаемадзеянняў з'явы незахавання прасторавай (1955) і камбінаванай (1956) цотнасцей. Выяўлена існаванне электроннага і мюоннага (1962), а пазней тау-лептоннага (1975) нейтрына. На аснове класіфікацыі адронаў па мультыплетах узнікла гіпотэза: усе адроны складаюцца з розных камбінацый кваркаў і антыкваркаў.

Сучасная калібровачная палявая тэорыя ўзаемадзеянняў элементарных часціц сцвярджае, што першаснымі крыніцамі гэтых узаемадзеянняў з'яўляюцца лептоны і кваркі, а іх носьбіты — кванты калібровачных вектарных палёў. Кваркі і лептоны нараджаюць электрамагнітныя і слабыя ўзаемадзеянні, якія пераносяцца адпаведна фатонамі і слабымі калібровачнымі вектарнымі базонамі (паводле аб'яднанай тэорыі электраслабых узаемадзеянняў). Кваркі з'яўляюцца таксама першаснымі крыніцамі моцных узаемадзеянняў, якія пераносяцца глюонамі.

Даследаванні ў Беларусі

На Беларусі даследаванні ў галіне фізікі элементарных часціц распачаты ў 1936 годзе Ф.І. Фёдаравым у БДУ; з 1955 года праводзяцца ў Інстытуце фізікі НАН Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры фізікі часціц і высокіх энергій, НДІ ядзерных праблем БДУ, Гомельскім універсітэце.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя:У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.

Tags:

Квантавая тэорыя поляФізікаЭлементарная часціца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская дэтэктыўная прозаПарыж (Беларусь)Андрэй МакаёнакГомельОршаМайАповесцьJava (мова праграмавання)Спіс птушак БеларусіАрлоўская вобласцьАВасіль Ісакавіч ТалашЯнка БрыльПаўстанне 1863—1864 гадоўДзікае паляваннеСымон-музыкаАдам МіцкевічЯн ТысевічМедаль Францыска СкарыныБеларускі алфавітРэпартажЯгайлаБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваМоўная інтэрферэнцыяРыгор БарадулінКанстытуцыйная камісія (2021)Анальны сексБеларуская краёвая абаронаХатыньУладзімір Аляксеевіч АрлоўКамянецкая вежаІранАндрэй Паўлавіч ХудыкБеларусь 2Знак бядыКастусь ЖукСуб’екты Расійскай ФедэрацыіАперацыйная сістэмаРэкі і каналы БеларусіБеларускі лацінскі алфавітМіланУніверсітэт Святога ТомасаОрдэн «Знак Пашаны»ПрыслоўеГенадзь Валер’евіч ШутаўМіхась ПазнякоўГерб БеларусіЕва (карціна)Дзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Якуб КоласЗайменнікЛютаўская рэвалюцыяІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіАляксандр Аляксандравіч ВіхорА хто там ідзе?Свабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіРаман Аляксандравіч СкірмунтРышард КапусцінскіМікіта Сяргеевіч ХрушчоўВіктар МарціновічЛабараторныя ўмовыВейшнорыяПомнік Якубу Коласу (Мінск)Спіс газет БеларусіСексуальнасць чалавекаМіхась ЛынькоўНапалеон ОрдаЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьУладзімір Васільевіч ГніламёдаўУзброеныя Сілы БеларусіАлесь РазанаўБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціАлесь СавіцкіСям’яФранцыяБелы бусел🡆 More