Франклін Пірс (англ.: Franklin Pierce; 23 лістапада 1804 — 8 кастрычніка 1869) — 14-ы прэзідэнт ЗША ў 1853—1857 гадах.
Пірс быў дэмакратам з Поўдня, які бачыў у абаліцыянісцкім руху фундаментальную пагрозу адзінству нацыі. Яго палярызацыйныя дзеянні ў прыняцці і падпісанні Акту Канзас-Небраска і прымяненні Закона аб збеглых рабах не змагло спыніць сепаратысцкі канфлікт, што стала адным з этапаў у аддзяленні Поўдня. Блізкі сябар пісьменніка Натаніэля Готарна.
Франклін Пірс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Franklin Pierce | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Закары Тэйлар | ||||||
Пераемнік | Джэймс Бюкенен | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Мілард Філмар | ||||||
Пераемнік | Джэймс Бюкенен | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Joseph Hammons[d] | ||||||
Пераемнік | Jared W. Williams[d] | ||||||
| |||||||
Папярэднік | John Page[d] | ||||||
| |||||||
| |||||||
Пераемнік | Leonard Wilcox[d] | ||||||
Нараджэнне | 23 лістапада 1804[…]
| ||||||
Смерць | 8 кастрычніка 1869[…] (64 гады)
| ||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Benjamin Pierce[d] | ||||||
Маці | Anna Kendrick Pierce[d] | ||||||
Жонка | Джэйн Пірс | ||||||
Дзеці | Бенджамін Пірс[d], Франклін Пірс[d] і Фрэнк Роберт Пірс[d] | ||||||
Веравызнанне | Епіскапальная царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, дзяржаўны дзеяч | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пірс нарадзіўся 23 лістапада 1804 года ў Хілсбара, штат Нью-Гэмпшыр, у сям’і генерала Бенджаміна Пірса, удзельніка вайны за незалежнасць ЗША і губернатара Нью-Гэмпшыра, і Ганны Кендрык Пірс. У 1820—1824 гадах ён атрымаў юрыдычную адукацыю ў Боўдзінскім каледжы, штат Мэн, а ў 1827 годзе стаў ліцэнзаваным адвакатам. У 1829 годзе Пірс быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў Нью-Гэмпшыра, а ў 1833—1842 гадах служыў у федэральным парламенце спачатку ў якасці кангрэсмена, а пасля 1837 года — сенатара.
Яго прыватная юрыдычная практыка ў сваім родным штаце мела поспех; ён быў прызначаны мясцовым пракурорам штата ў 1845 годзе. Пірс прыняў удзел у амерыкана-мексіканскай вайне ў якасці брыгаднага генерала. Ён атрымаў вядомасць за арганізацыю экспедыцыі па падмацаванню асноўных амерыканскіх сіл генерала Уінфілда Скота, але не здолеў прыняць актыўны удзел у наступных бітвах вайны, будучы цяжка паранены пры падзенні з каня. У снежні 1847 года, пасля завяршэння актыўных баявых дзеянняў, ён вярнуўся ў Нью-Гэмпшыр і звольніўся са службы.
У 1852 годзе, як кампрамісны кандыдат, які б змог аб’яднаць паўночныя і паўднёвыя інтарэсы, Пірс быў вылучаны ў якасці кандыдата партыі на пасаду прэзідэнта на 49-м выбарчым бюлетэні на Нацыянальным з’ездзе Дэмакратычнай партыі. У тым жа годзе на прэзідэнцкіх выбарах Пірс і яго напарнік Уільям Кінг лёгка перамаглі кандыдатаў Партыі вігаў Уінфілда Скота, начальніка Пірса падчас вайны, і Уільяма А. Грэма.
Нягледзячы на сваю папулярнасць і вялікае грамадскае жыццё, асабістае жыццё Пірса было няўдалым. Разам са сваёй жонкай Джэйн Пірс пакутаваў ад хвароб і дэпрэсіі на працягу большай часткі свайго жыцця, усе іх дзеці памерлі маладымі, а іх апошні сын быў забіты цягніком у той час як сям’я падарожнічала незадоўга да інаўгурацыі Пірса. На пасадзе прэзідэнта Пірс імкнуўся захаваць адзінства Дэмакратычнай партыі паміж рознымі фракцыямі паўночных і паўднёвых штатаў і раўнамерна размяркоўваць палітычныя і дыпламатычныя пасады сярод іх. Гэты высілак у значнай ступені не ўдаўся, наладзіў шэраг уплывовых прадстаўнікоў партыі супраць яго і справакаваў некалькі скандалаў з амерыканскімі пасланнікамі ў Еўропе. Пірс падтрымліваў экспансіянісцкі рух «Маладая Амерыка», ён падпісаў куплю Гадсдэна — дагавор на набыццё зямлі ў Мексікі, і няўдала спрабаваў набыць Кубу ў Іспаніі. Падчас сутыкнення ў Канзасе прыхільнікаў рабаўладання і абаліцыяністаў і з’яўлення ў тэрыторыі двух супернічаючых урадаў, якія прадставілі два розных варыянта канстытуцыі будучага штата, прэзідэнт паспрабаваў дамагчыся прыняцця Канзаса ў ЗША на правах рабаўладальніцкага штата, але гэта намаганне таксама не скончылася поспехам. Пірс падпісаў гандлёвыя дагаворы з Англіяй і Японіяй, у той час як кабінет рэфармаваў свае аддзелы і павышаў справаздачнасць, але гэтыя поспехі былі азмрочаны палітычнай барацьбой.
Яго папулярнасць у паўночных штатах рэзка знізілася пасля таго, як ён падтрымаў закон Канзаса-Небраскі, які ануляваў Місурыйскі кампраміс, у той час як шмат белых на Поўдні працягвалі яго падтрымліваць. Праходжанне акта прывяло да гвалтоўных канфліктаў з пашырэннем рабства на амерыканскім Захадзе. Адміністрацыя Пірса падверглася рэзкай крытыцы з-за выдання Остэндскага маніфеста (унутранага камюніке амерыканскіх дыпламатаў у Еўропе), які заклікаў да анексіі Кубы, гэты дакумент шырока крытыкаваўся. Хоць Пірс, як і чакалася, быў вылучаны дэмакратамі ў 1856 годзе на прэзідэнцкія выбары, ён не атрымаў падтрымку ў партыі і яго стаўка не ўдалася. Яго рэпутацыя на Поўначы дадаткова пацярпела падчас грамадзянскай вайны, калі ён стаў крытыкам прэзідэнта Аўраама Лінкальна і ваенных высілкаў Поўначы. Пірс, які моцна выпіваў большую частку свайго жыцця, памёр ад цяжкага цырозу печані ў 1869 годзе.
Амерыканскія гісторыкі і палітычныя каментатары традыцыйна адносяць прэзідэнцтва Пірса сярод найгоршых у амерыканскай гісторыі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Франклін Пірс, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.