Усё Ўсюды І Адразу

«Усё ўсюды і адразу» (англ.: Everything Everywhere All at Once) — амерыканская навукова-фантастычая камедыя 2022 года рэжысёраў і сцэнарыстаў Дэніэла Шайнерта і Дэна Квана.

Усё ўсюды і адразуM:
Everything Everywhere All at Once
Постар фільма
Жанр навукова-фантастычны фільм[d], баявік, камедыйная драма[d], absurdist fiction[d], фільм пра баявыя мастацтвы[d] і psychedelic film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія AGBO[d] і IAC[d]
Працягласць 139 хв.[…]
Бюджэт 25 000 000 $
Зборы 97 737 200 $ і 69 908 189 $
Краіна
Мова англійская, паўночнакітайская і Кантонскі дыялект
Год 11 сакавіка 2022, 25 сакавіка 2022[…], 7 красавіка 2022, 8 красавіка 2022, 31 жніўня 2022 і 6 кастрычніка 2022
IMDb ID 6710474
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 7 красавіка 2022 года.

Сюжэт

У цэнтры фільма — Эвелін, жанчына, якая некалі з’ехала з Кітая ў Амерыку і цяпер кіруе пральняй разам са сваім мужам Уэймандам. Яе жыццё — суцэльныя стрэс і расчараванні. Жанчына заглыбленая ў працу, бо спрабуе расплаціцца з запазычанасцю перад падатковай — інакш у сям’і вось-вось забяруць бізнэс. Яе стары і хворы бацька калісьці амаль зрокся Эвелін, бо быў супраць яе шлюбу з Уэймандам. А сам Уэйманд падае на развод, бо гэта, паводле яго слоў, адзіны спосаб прыцягнуць увагу жонкі. Таксама ў Эвелін напружаныя адносіны з гомасэксуальнай дачкой, у якой ёсць сяброўка.

Але аднойчы жыццё галоўнай гераіні незваротна змяняецца, калі яе муж — дагэтуль нервовы і нясмелы — раптам аказваецца агентам з іншай рэальнасці, які выкарыстоўвае паясную сумку як смяротную зброю і наогул робіць розныя неймаверныя рэчы. Ён спешна тлумачыць Эвелін, што стабільнасці мультысусвету пагражае апантаны ўладай злыдзень Джобу Тупакі і што Эвелін павінна навучыцца скакаць паміж сусветамі, каб перамагчы зло.

Трамплінам для скачка ў іншасвет становіцца якое-небудзь дзіўнае і недарэчнае дзеянне, напрыклад, з’есці памаду, падзьмуць чалавеку ў ноздры, панюхаць чаравік ці парэзаць пальцы паперай. Ну а далей чалавек атрымлівае нейкую неймаверную суперздольнасць: скакаць як гімнаст, біцца як майстар кунг-фу ці кіраваць пальцамі ў выглядзе сасісак.

У розных мультысусветах жывуць розныя версіі Эвелін — усе яны лепшыя за тую, якую гледачы сустрэлі ў самым пачатку фільма: гэта Эвелін як зорка баявых мастацтваў, кітайская оперная спявачка, прафесійная кухарка ды іншыя. Фільм пераконвае гледача ў тым, што, хоць выбраўшы замужжа і пральню, Эвелін не стала вядомай спявачкай (якой магла б стаць, калі б засталася ў Кітаі) — роля ўладальніцы пральні не такая і дрэнная, бо толькі гэтая версія Эвелін аказалася здольнай уратаваць свет. І наогул — сям’я і каханне перамогуць усё.

У ролях

  • Мішэль Еа — Эвелін Вонг
  • Ке Хюі Куан — Эйманд Вонг, муж Эвелін
  • Джэймі Лі Кёрціс — Дэйдра Баўбейрдра, інспектар падатковай службы
  • Стэфані Хсу — Элеанор Вонг / Джобі тупакі, дачка Эвелін
  • Джэймс Хонг — бацька Эвелін
  • Джэні Слейт — насатая
  • Гары Шам (малодшы) — Чэд
  • Одры Васілеўскі — афіцэр
  • Энтані Малінары

Узнагароды

Намінант на прэмію «Оскар» у 2023 годзе ў 11 катэгорыях (лідар па колькасці намінацый). 12 сакавіка 2023 года адбылася 95-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар», дзе карціна перамагла ў 7 намінацыях, у тым ліку атрымала ўзнагароду як найлепшы фільм.

Зноскі

  • Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 красавіка 2022.
  • а б Everything Everywhere All at Once (2022) - Daniel Kwan, Daniel Scheinert | Synopsis, Characteristics, Moods, Themes and Related | AllMovie Праверана 15 сакавіка 2023.
  • Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 29 сакавіка 2022.
  • а б в г д Everything Everywhere All at Once (2022) - IMDb Праверана 15 сакавіка 2023.
  • а б в г д е ё Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 7 жніўня 2022.
  • film distribution certificate database
  • Everything Everywhere All at Once (2022) | FilmTV.it Праверана 15 сакавіка 2023.
  • AlloCine Everything Everywhere All at Once — 1993. Праверана 17 сакавіка 2023.
  • а б в г д е Everything Everywhere All at Once Reviews - Metacritic Праверана 15 сакавіка 2023.
  • Everything Everywhere All at Once - Orice, oriunde, oricând (2022) - Film - CineMagia.ro Праверана 15 сакавіка 2023.
  • а б https://www.cbr.com/everything-everywhere-best-characters/ Праверана 2 мая 2022.
  • https://www.ketchikandailynews.com/news/scene/medel-cast-in-new-science-fiction-film/article_9a9b1b94-b828-11ec-8575-f390281ee0c5.html Праверана 2 мая 2022.
  • а б https://www.imdb.com/title/tt6710474/fullcredits#fullcredits_content
  • а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 11 верасня 2022.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Усё ўсюды і адразу, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Усё Ўсюды І Адразу СюжэтУсё Ўсюды І Адразу У роляхУсё Ўсюды І Адразу УзнагародыУсё Ўсюды І Адразу ЗноскіУсё Ўсюды І Адразу СпасылкіУсё Ўсюды І Адразу2022Англійская моваЗлучаныя Штаты АмерыкіНавуковая фантастыка

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    КазахстанНароўляПаўлюк ТрусРаіса Андрэеўна БаравіковаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыАндрэй ГорватКрыж Ефрасінні ПолацкайЯ размалюю для цябе небаГенадзь Валер’евіч Шутаў115-ы зенітна-ракетны полкАртур Вольскі2020У краіне райскай птушкіВаўкалакЮрась СвіркаПарыж (Беларусь)Герб Беларускай Народнай РэспублікіЗлучаныя Штаты АмерыкіДзеепрыметнікАлесь ТаболічГерб АстраўцаЗайменнікWayback MachineАдольф Гітлер1992Не бойся!ПрыродаБеларуская фантастычная прозаРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаКанавалавэ (Канатопскі раён)VII Усебеларускі народны сход383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАСымон Вікенцьевіч БарысСанкт-Пецярбургская біржаПаўлінка100 найвялікшых беларускіх песеньAv.byПартызанскі праспект (Мінск)Дзень ПерамогіЛісты з-пад шыбеніцыРэпартажТворны склонРаскіданае гняздо (п’еса)Кальварыйскія могілкіЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаGoogleKufar.byАлесь БачылаСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Алесь АдамовічГенадзь Васільевіч КастырчанкаУладзімір ДубоўкаПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Нацыянальна-вызваленчы рухБеларусь у вайне 1812 годаСельская гаспадарка БеларусіАнтон Гадзімавіч МатолькаБуякіАлесь СавіцкіПрыметнікКалізейСукенкаРаслінаводстваДагаворЭль-НіньёАлесь Мікалаевіч КарлюкевічСправа «0 праміле»Беларуская энцыклапедыяПлошча Свабоды (Мінск)Рагнеда РагвалодаўнаЗямля пад белымі крыламіА188-я інжынерна-сапёрная брыгада🡆 More