Улада

Ула́да — здольнасць і магчымасць для індывіда або пэўнай групы ажыццяўляць сваю волю, аказваць уздзеянне на характар і кірунак дзейнасці, паводзіны іншых людзей, незалежна ад іх згоды або нязгоды.

Ажыццяўляецца праз эканамічныя, ідэалагічныя і арганізацыйна-прававыя механізмы, а таксама з дапамогай прымусу, аўтарытэту, традыцый і г.д. Улада забяспечвае правапарадак, прызнаны ў дадзеным грамадстве.

Крыніцы і метады рэалізацыі ўлады

Існуе цэлы шэраг крыніц улады. Агульнапрыэнанай крыніцай з’яўляецца сіла, таму ў свядомасці многіх людзей улада атаясамліваецца з насіллем. Да істотных крыніц улады адносяцца таксама здольнасці асобы канкрэтнага лідара, багацце і грамадскае становішча носьбітаў улады, іх веды і валоданне інфармацыяй.

Джын Шарп вылучае наступныя неабходныя крыніцы палітычнай улады:

  • Аўтарытэт — упэўненасць людзей, што ўлада з’яўляецца законнай і што іх маральны доўг падпарадкоўвацца ёй;
  • Чалавечыя рэсурсы — колькасць і значнасць асоб і груп, якія падпарадкоўваюцца, супрацоўнічаюць ці прапануюць дапамогу ўладарам;
  • Практычны вопыт і веды, неабходныя рэжыму для выканання канкрэтных дзеянняў, якія даюць асобы і групы, якія супрацоўнічаюць з рэжымам;
  • Нематэрыяльныя фактары — псіхалагічныя і ідэалагічныя фактары, што прымушаюць людзей падпарадкоўвацца і дапамагаць уладам;
  • Матэрыяльныя рэсурсы — ступень кантролю ці доступу ўладароў да маёмасці, прыродных рэсурсаў, фінансавых рэсурсаў, эканамічнай сістэмы, а таксама сродкаў сувязі і транспарту;
  • Санкцыі — неабходныя для існавання рэжыму і правядзення яго палітыкі пакаранні ці пагрозы ў пакаранні, што прымяняюцца супраць непакорлівых альбо тых, хто адмаўляецца супрацоўнічаць.

Сярод метадаў рэалізацыі ўлады асаблівае месца займае фізічны і псіхічны прымус. Першы заключаецца ў прамым навязванні сацыяльным суб’ектам пэўнага кшталту паводзін, другі — гэта пагроза ім негатыўнымі вынікамі ў выпадку ўхілення ад навязваемых паводзін. Носьбіты ўлады выкарыстоўваюць таксама прыёмы пераканання і заахвочвання, уздзеяння аўтарытэтам і г.д.

Віды ўлады

У сучасным грамадстве сярод адпаведных інструментаў і прыёмаў уладарання вылучаюць некалькі відаў улады: палітычная, эканамічная, сацыяльная, бацькоўская, культурна-інфармацыйная.

Найбольш важная сярод іх палітычная ўлада як рэальная здольнасць класа, сацыяльнай групы або індывіда праводзіць сваю волю, якая вызначаецца аб’ектыўнымі патрэбнасцямі і інтарэсамі, з дапамогай прававых палітычных норм і спецыяльнага інстытута — дзяржавы. Палітычная ўлада выконвае толькі ўласцівыя ёй функцыі — кіраванне грамадствам, падтрыманне парадку і стабільнасці, дасягненне грамадскай згоды, рэгуляванне паводзін людзей, выяўленне, абмежаванне і вырашэнне канфліктаў і да т.п. Для ажыццяўлення гэтых функцый палітычная ўлада афармляецца ў пэўныя дзяржаўныя і палітычныя структуры. Найважнейшым пытаннем палітычнай улады з’яўляецца раздзяленне яе на выканаўчую, заканадаўчую і судовую.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Улада Крыніцы і метады рэалізацыі ўладыУлада Віды ўладыУлада ЛітаратураУладаВоля (псіхалогія)ГрамадстваПаводзіны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Гай Юлій ЦэзарВаенная прысягаВялікае Княства Літоўска-БеларускаеПедра ПаскальАляксандр ГамільтанГызыларбатБільбааInternet ExplorerГуканне вясныPayPalПаўстанне 1863—1864 гадоўЮгаславіяДзеяслоўНараджэнне Хрыстова ва УкраінеАндрусь ТакіндангКупалле2002Гедзімін2024Кастусь КаліноўскіЖуліу БаптыстаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеСпіс памерлых у 2024 годзеАсіміляцыя талышоўПрыметнікЯдвігін Ш.Злучаныя Штаты АмерыкіАлесь Уладзіміравіч РашчынскіМастурбацыяКузьма ЧорныКарл X БурбонНатуральная воспаБеларускія народныя казкіЛеў XIIIКасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Заслаўе)Галілеа ГалілейЯўген ПапакульДзмітрый Мікалаевіч СаннікаўПаўстанне 1830—1831 гадоўКока-КолаТворны склонЖыгімонт КейстутавічПімен ПанчанкаМялецій СматрыцкіХарукі МуракаміБясхвостыя земнаводныяАгнэта ФэльтскугЦнатлівасцьНарачанская група азёрБрэд ПітПрыслоўеУладзімір Уладзіміравіч ПуцінМіндоўгІспанская інквізіцыяПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеGoogle MapsДжавані ПаскаліРуская моваБілінгвізмСмяротнае пакараннеІсламская дзяржаваГрэчаская моваЯварБрамбіАлесь РазанаўАлісія ВікандэрРоджэр ФедэрэрМесны склонНіл Гілевіч🡆 More