Сквер Траецкая Гара

Трае́цкая гара́ (руск.: Троицкая гора) — сквер у Цэнтральным раёне Мінска.

Размешчаны вакол Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у межах вуліц Куйбышава, Алаізы Пашкевіч, Максіма Багдановіча і Янкі Купалы.

Траецкая гара
Цэнтральныя алея
Цэнтральныя алея
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Размяшчэнне
HGЯO
Раён[[Цэнтральны|Цэнтральны]]
Гістарычны раёнТраецкае прадмесце 
Траецкая гара (сквер) (Мінск Цэнтр)
Траецкая гара
Траецкая гара
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Сквер Траецкая Гара 
Праект добраўпарадкавання парку і тэатра оперы і балета, 1948 г.

Пасля вайны, у 1949 годзе пачаліся працы па добраўпарадкаванні прылеглай да тэатра тэрыторыі па праекце І. Лангбарда, быў ліквідаваны Тэатральны праезд, які ішоў ад параднай лесвіцы цэнтральнага ўваходу тэатра да вуліцы Янкі Купалы — замест яго з'явілася Цэнтральная алея.

Сквер Траецкая Гара 
Алея са скульптурай «Оперная муза»

Падчас апошняй рэканструкцыі тэатра на галоўнай алеі быў размешчаны святлодынамічны каскадны фантан, струмені якога паўтараюць сілуэт самога будынка, з'явіліся дадатковыя алеі — Балетная і Оперная, якія былі ўпрыгожаны скульптурнымі групамі «Балет» (скульптар С. Гумілеўскі) і «Оперная муза» (скульптары Л. і С. Гумілеўскія). Алеі асвятляюцца ліхтарамі, выкананымі ў стылі XVIII стагоддзя.

Сквер Траецкая Гара 
Фантан і оперны тэатр

У чэрвені 2008 г. на новае месца пасля рэстаўрацыі быў перанесены помнік Максіму Багдановічу (скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч), які быў усталяваны ў скверы 9 снежня 1981 г. у гонар 90-годдзя са дня нараджэння класіка і да 2008 г. знаходзіўся насупраць галоўнага ўваходу ў тэатр. Месца для помніка абрана невыпадкова: праз вуліцу, якая носіць цяпер яго імя, стаяў дом, дзе нарадзіўся паэт.

Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе, па гістарычнай назве плошчы — Траецкая гара, якая знікла ў 1930-я гады.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Вуліца Алаізы Пашкевіч (Мінск)Вуліца Куйбышава (Мінск)Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)Вуліца Янкі Купалы (Мінск)МінскНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балетаРуская моваСкверЦэнтральны раён (Мінск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Салах аль-МухтарПадляшскія мучанікіPayPalМексікаСтарабеларуская моваСянная мукаУнікодДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійФонд ВікімедыяБарацінскі раёнНавамыргарадскі раёнРэйчэл КарсанМітрафан Віктаравіч Доўнар-ЗапольскіНатуральная воспаКарыбут АльгердавічВірусыЛітоўская хронікаАўген КалубовічМайк ПенсСымон БудныМесны склонGoogle ChromeБорыс ДжонсанПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтДзень ВоліЭдвард Адамавіч ВайніловічБуякіРабіндранат ТагорСердар (горад)27 сакавікаВялікая Айчынная вайнаУладзімір ДубоўкаЯнка Брыль2019Нгуен Ван Цхьеу.muГанорыйБілінгвізмМаўленнеСлоўнікБела-чырвона-белы сцягЯнка МаўрДзікае паляванне караля СтахаМіхаіл ШэйтэльманМаладзечнаДавід Бен-ГурыёнЭталонная мадэль OSIНанатэхналогіяЯфім Якаўлевіч БеленькіЧарадзейныя казкіМагнус ХенрыксенФеафан СпаведнікНьюкасл-эпон-ТайнСяргей Васілевіч БесарабБясслаўныя вырадкіЯўген Васільевіч МаўлееўМастурбацыяВялікае Княства ЛітоўскаеВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьАлісія ВікандэрЛінцДжуліяна МурМарат Сяргеевіч МаркаўСтаражытны светІсакратБеларуская градаНазоўнік🡆 More