Мінск Пляшчанка

Пляшча́нка (Плішчэ́нка), Лютэра́нскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў заходняй частцы горада, на паўднёвы ўсход ад Лютэранскіх могілак, абапал Лібава-Роменскай чыгункі.

Мінск Пляшчанка
Пляшчанка ад сучаснай плошчы Незалежнасці, 07—08.1941 г.

На паўночным захадзе ад Пляшчанкі месціцца Мядзвежына, на паўночным усходзе — Раманаўская Слабада, на поўдні — Добрыя Мыслі.

Гісторыя

Мінск Пляшчанка 
Дом У. Дзядзюшкі

Прадмесце сфармавалася на заходняй ускраіне Мінска ў канцы XIX— пач. XX стагоддзя. У XIX стагоддзі ва ўрочышчы Пляшчанка былі адкрытыя Лютэранскія (Нямецкія) могілкі (цяпер гэта сквер на рагу вуліц Карла Лібкнехта і Купрыянава). Дарогу на могілкі з цягам часу пачалі называць Малалютэранскай ці Нямецкай вуліцай, а Пляшчанку часта называлі Лютэранскім прадмесцем.

У пачатку XX стагоддзя Пляшчанка ўваходзіла ў чацвёртую і пятую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Мацвееўская (траса вуліц Розы Люксембург і Нямігі за Музычным тэатрам), Вяземская і Ковенская вуліцы, Бабруйскі завулак

Мінск Пляшчанка 
Паўночны завулак, 2012 г.

У канцы XIX ст. і да 1918 года на ўсходняй ускраіне прадмесця сфармавалася драўляная забудова Паўночнага завулка. Цяпер гэты ўнікальны комплекс помнікаў забудовы каштоўны не толькі з нагоды захавання асяроддзя, але і выразнымі адметнасцямі архітэктуры пабудоў: на дзве жылыя палавіны, з брусоў, на мураваных цокалях, багатае аздабленне разьбой (ліштвы, ганкі, веранды, карнізы).

Драўляная забудова прадмесця была амаль цалкам знесеная ў 1950-я—1990-я гады. У канцы 1960-х закрылі і знеслі Лютэранскія могілкі (цяпер там Лютэранскі сквер).

На пасяджэнні 6 траўня 2009 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнаму скверу ў межах вуліц Купрыянава — К. Лібкхнехта — зав. Дамашэўскі назвы «Лютэранскі». Гэты сквер з’явіўся на месцы знесеных Лютэранскіх могілак.

У 2012—2013 гадах былі разбураныя апошнія дамы па вуліцы і завулку Мацвееўскім.

Пра існаванне прадмесця сведчыць Лютэранскі сквер. Тапонім Пляшчанка ніяк не пазначаны на карце Мінска.

Старыя адрасы

  • Малалютэранская. Лютэранская царква Святога Мікалая. Была ўзведзеная пасярод Лютэранскіх могілак, месцілася ля скрыжавання цяперашніх вуліц Карла Лібкнехта і Каржа. Страчана яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя; замест яе ў 1846 годзе ўзведзена лютэранская кірха на Захар’еўскай вуліцы.
  • Плішчэнка. Цагельны завод Г. І. Фрыда. Дзейнічаў з 1898 года, была печ Гофмана з 16 камерамі. Заводскі корпус стаяў у раёне, дзе да нядаўняга часу размяшчалася Мінская тытунёвая фабрыка (Розы Люксембург, 69а). Захаванасць будынка не вызначаная.

Галерэя

Заўвагі

Літаратура

Tags:

Мінск Пляшчанка ГісторыяМінск Пляшчанка ГалерэяМінск Пляшчанка ЗаўвагіМінск Пляшчанка ЛітаратураМінск ПляшчанкаЛютэранскія могілкі (Мінск)Лібава-Роменская чыгункаМінскПрадмесце

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Паліна Віктараўна Жарабцова28 сакавікаБалгарскі алфавітКалядыРэкі і каналы БеларусіУ агні народжанаяЮгаславіяГісторыя БеларусіФэнтэзіЮНЕСКАІосіф ФлавійГуцулыЯўгенія ЯнішчыцМіхась БашлакоўВікікрыніцыВозераЖазеф ФешРымская квадрыеналеЧэске-БудзеёвіцыМастацкі стыльБапба ГокленРэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі2011Сяргей Васілевіч Бесарабv3acrЭнцыклапедыяЛавіса ШведскаяМастурбацыяРодны склонДрычын (Пухавіцкі раён)Рымска-Каталіцкая ЦаркваТарашкевіцаСымон-музыкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўТобі АлдэрвейрэлдЭпітэтГрызуныПрэмія імя Карласа ШэрманаuknytВірусыТомас ЛубангаPornhubНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііPayPalБрэд ПітЯндэксРобін УільямсСан-Луіс-АбіспаАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукБрытва ОкамаАнтон АўсянікАрланда БлумІсламМаксім ТанкАда ЛаўлейсАдольф Гітлер УунонаБеларуская Народная РэспублікаФранцыск СкарынаІван НавуменкаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаКандрат КрапіваКарыбут АльгердавічГомель2001Сэрца на далоніЎЦыбуля мядзведжаяКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаПарафін🡆 More