Тай-Брэйк

Тай-брэйк (ад англ.: tie — нічыя і англ.: break — ламаць) — працэдура хуткага вызначэння пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, які скончыліся нічыйным рэзультатам у рамках, вызначаных асноўнымі правіламі.

Тай-брэйкі выкарыстоўваюцца ў прыватнасці ў тэнісе, валейболе і шахматах. Для кожнага з гэтых відаў ёсць свае правілы.

Тэніс

Тай-брэйк гуляецца пры ліку 6:6 па геймах у сэце. Пры тай-брэйку гулец, які падаваў у сэце першым, выконвае адну падачу, пасля чаго яго супернік выконвае дзве падачы, і далей адбываецца змена падаючага праз кожныя 2 розыгрышы. Пасля кожных шасці розыгрышаў супернікі мяняюцца паловамі корту. Для перамогі на тай-брэйку (а значыць, і ў сэце) патрэбна выйграць 7 мячоў, але прынамсі на два больш, чым у суперніка. Калі лік становіцца 6:6, гульня вядзецца датуль, пакуль адзін з гульцоў не атрымае перавагу ў два ачкі.

У парным разрадзе з 2006 года ўведзены падоўжаны тай-брэйк (іншая назва супер-тай-брэйк або чэмпіёнскі тай-брэйк) да 10 выйграных мячоў. Ён праводзіцца ў некаторых турнірах пры ліку 1:1 па сэтах замест трэцяга вырашальнага сэту.

Зазвычай тай-брэйкі ў сучасную эру гуляюцца ва ўсіх тэнісных спаборніцтвах, акрамя вырашальных сэтаў на трох з чатырох турніраў Вялікага шлема.

З 2019 года супер-тай-брэйк у вырашальным сэце пры ліку 6:6 увялі ва ўсіх разрадах на турніры Вялікага шлема Australian Open, а на Уімблдане — пры ліку 12:12.

Валейбол

У сучасным валейболе вырашальны 5-ты сэт — тай-брэйк, гуляецца, у адрозненне ад усіх папярэдніх сэтаў, да 15-ці, а не да 25-ці набраных ачкоў. Правілы такія жа, як і для іншых сэтаў.

Бадмінтон

Шахматы

Тай-брэйк гуляецца пры аднолькавай колькасці ачкоў у дзейнага чэмпіёна і прэтэндэнта ў матчах за званне чэмпіёна свету па шахматах. Па правілах чэмпіёнскага матчу тай-брэйк складаецца з чатырох партый у хуткія шахматы. На партыю кожнаму гульцу даецца 25 хвілін з даданнем 10 секунд на кожны ход. Калі і гэтыя партыя сканчаюцца ўнічыю, гуляюцца яшчэ дзве бліц-партыі, на кожную з якіх шахматыстам адводзяць па 5 хвілін плюс 3 секунды за ход. Калі лік застаецца роўным, гуляюць яшчэ адзін матч з дзвюх бліц-партый. Агулам, такіх матчаў можа быць не больш за пяць. Калі і гэтыя 10 партый не выяўляюць пераможцу, грасмейстэры павінны згуляць вырашальную партыю «Армагедон».

Спасылкі

Tags:

Тай-Брэйк ТэнісТай-Брэйк ВалейболТай-Брэйк БадмінтонТай-Брэйк ШахматыТай-Брэйк СпасылкіТай-БрэйкАнглійская моваСпорт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Courage (фільм)Я размалюю для цябе небаБеларусь у складзе Расійскай імперыіБеларуская краёвая абаронаРасціслаў ЗавістовічБярозка (часопіс)Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч100 найвялікшых беларускіх песеньІранАлесь ЖукУладзімір Георгіевіч МулявінСеутаГедзімінКазахстанКрыжакіСпіс памерлых у 2024 годзеПлошча Свабоды (Мінск)Беларуская граматыка (1934)Беларускі ПЭН-цэнтрАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўБеларуская літаратураРадыевугляроднае датаваннеКірыл Трафімавіч МазураўБрэстWayback MachineБелсатФранцішак БагушэвічГенадзь Валер’евіч ШутаўМікола МаляўкаБелгазпрамбанкЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаМоўная інтэрферэнцыяМінскі метрапалітэнДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаПарнаграфіяКанюшынаКіеўСправа журналістаў БелсатаГенадзь ТумашУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіВялікае Княства ЛітоўскаеСям’яКіеўская РусьБеларусь 2Віктар КазькоВасіль Аляксеевіч ЖуковічНароднікіБагачДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьМікіта Сяргеевіч КрыўцоўКалгасПарыж (Беларусь)Гарады БеларусіНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)ДудуткіПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)ПеснярыУладзімір ДубоўкаСпіс вуліц ГроднаЛінейны карабельСалігорскБаладаДзве душыПятрусь БроўкаМільянер з трушчобПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеУладзімір НякляеўБалтыйскі домЛеанід Міхайлавіч ГалубовічУвасабленнеIKEAАпавяданнеБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўГеоргій МарчукНапады на пасольства Лівіі ў МінскуВіктар Францавіч КучынскіСтарабеларуская моваAv.by🡆 More