Сельджу́кі (туркм.: Seljuklar, азерб.: Səlcuqlar, турэцк.: Selçuklular, узб.: Saljuqiylar, перс.: سلجوقیان Saljuqiyân, араб.
Імя атрымалі ад галоўнага правадыра сваёй арды, Сельджука, які пасяліўся, паводле падання, у 955 годзе ў Джэндзе на Сыр-Дар'і, што знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Казахстана; яго ўнукамі былі заваёўнікі Тагрул-бек і Чагры-бек. Адзінаўладнымі султанамі сельджукаў былі Тагрул-бек (1035, 1058—1063), сын Чагры-бека Алп-Арслан (1063—1072), Мелік-шах (1072—1092).
Каля сярэдзіны Х стагоддзя Сельджук перайшоў у Маверанахр, а адтуль — у нізоўі Сырдар'і разам «са сваім племем і падданымі», дзе прыняў іслам. Сельджук накіраваў у Бухару, на дапамогу саманідскаму кіраўніку Нуху ібн Мансуру, ваенны атрад пад камандаваннем свайго сына, Ісраіла. Дзякуючы гэтаму, саманідам удалося вярнуць сталіцу сваёй дзяржавы. У канцы Х стагоддзя Маверанахр быў заваяваны правадырамі цюркаў — караханідаў, якія ўварваліся сюды з Сямірэчча і Кашгара. Саманідская дзяржава, якая раздзіралася вострымі сацыяльнымі супярэчнасцямі, пала пад ударамі заваёўнікаў.
У першай траціне XI стагоддзя сельджукскае племянное аб'яднанне распалася на некалькі самастойных груповак. Першая з іх пад правадырствам Мусы, Даўда і Мухамада, засталася ў Маверанахры. Яны вандравалі ад Нурацінскіх гор да Харэзма. Другая групоўка апынулася ў раёне Балханскіх гор, у заходнім Прыкаспіі і ў Паўночным Харасане. Трэцяя групоўка патрапіла ў вобласці Гургана, Рэя і Ісфахана, у паўночна-заходнім Іране.
У 30-х гг. XI ст. сельджукі атрымалі на васальных умовах ад Газневідаў землі ў Харасане, але неўзабаве паўсталі супраць іх і ў 1040 г. атрымалі над імі перамогу пры Данданакане на тэрыторыі сучаснага Туркменістана. Паміж 1040 і 1050 гг. сельджукі на чале з Тагрул-бекам (1038—1063), захапілі Харэзм, амаль увесь Іран і Курдыстан. У 1055 г. быў захоплены Багдад і ўвесь Ірак. Пры Алп-Арслане (1063—1072) была заваявана Арменія (1064) і здабыта перамога над візантыйцамі пры Манцыкерце (1071). Паміж 1071 і 1081 была заваявана Малая Азія і некаторыя іншыя тэрыторыі. Сваёй найбольшай палітычнай магутнасці дзяржава сельджукаў дасягнула пры султане Мелік-шаху (1072—1092). Пры ім былі падпарадкаваны Грузія і Караханідская дзяржава ў Сярэдняй Азіі.
Пасада везіра — сярэдневяковага «прэм'ер-міністра» — была найвышэйшай у імперыі Сельджукідаў. Везір адыгрываў вялікую ролю не толькі ў справах унутранага кіравання, але і правядзенні знешняй палітыкі дзяржавы. Самым выдатным сельджукскім везірам быў Абу Алі Хасан ібн Алі ат-Тусі (1017-1092), які насіў ганаровы тытул Нізам ал-Мульк. Гэту найважнейшую дзяржаўную пасаду на працягу дваццаці гадоў ён займаў і ў часы валадарання Малікшаха. Нізам ал-Мульк шмат чаго зрабіў для парадкавання і стабілізацыі бюракратычнага апарата імперыі. Да канца яго амаль трыццацігадовай дзяржаўнай дзейнасці завяршыўся галоўным чынам працэс фарміравання складанай і разгалінаванай сістэмы кіравання велізарнай імперыяй.
Ваенна-качавая знаць агузаў і іншых цюркскіх плямёнаў праяўляла цэнтрабежныя памкненні, а іранская грамадзянская бюракратыя была зацікаўлена ў існаванні моцнай цэнтральнай султанскай улады. Пры Мелік-шаху працягваўся працэс феадальнага драбнення. Былі створаны султанаты, у якіх кіравалі галіны дынастыі Сельджукідаў, толькі намінальна залежныя ад цэнтральнай улады («Вялікага Сельджука»):
Пасля першага крыжовага паходу (1096—1099) сельджукі страцілі Палесціну, Сірыю, прыбярэжныя вобласці Малой Азіі і Грузію. Пасля смерці Мелік-шаха феадальныя міжусобіцы ўскладніліся рухам ісмаілітаў. У 1118 дзяржава сельджукаў была падзелена паміж сынамі Мелік-шаха: Санджарам і Махмудам. Першаму дасталіся ўсходнія вобласці са сталіцай у Мерве, а другому — заходні Іран і Ірак (т.з. Іракскі Сельджукскі султанат, 1118—1194). Санджар (1118—1157) вёў барацьбу з буйнымі ўскраіннымі феадаламі, якія дамагаліся самастойнасці.
Разгром сельджукідаў каракітаямі ў 1141 г. у бітве ў Катванскім стэпе прывёў да канчатковага распаду іх дзяржавы і страты палітычных пазіцый у Сярэдняй Азіі. Пацярпеўшы паражэнне ад каракітаяў, Санджар страціў вярхоўную ўладу над Сярэдняй Азіяй (1141).
У 1153 агузы разрабавалі Мерв, Нішапур, Туе і іншыя гарады Харасана. Пасля смерці Санджара (1157) улада «Вялікіх Сельджукідаў» у Харасане спынілася. Трыццацігадовыя феадальныя міжусобіцы з Харэзмшахамі прывялі да таго, што сельджукі страцілі Харасан, Керман і заходні Іран. У Сельджукідаў захаваўся толькі Канійскі султанат.
Сельджукіды — цюркская дынастыя.
Галіны Сельджукаў (ці Сельджукідаў):
The Byzantine conquest was short-lived: in 1048 Toghrïl Beg led the first Seljuq raid into Armenia, in 1064 Ani and Kars fell to Toghrïl’s nephew and heir Alp-Arslan, and after the Battle of Manzikert (1071) most of the country was in Turkish hands. In 1072 the Kurdish Shāddādids received Ani as a fief. A few native Armenian rulers survived for a time in the Kiurikian kingdom of Lori, the Siuniqian kingdom of Baghq or Kapan, and the principates of Khachen (Artzakh) and Sasun.
Сельджукі на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сельджукі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.