Селе́на Мары́ Го́мес (англ.: Selena Marie Gomez; 22 ліпеня 1992 года, Гранд-Прэйры (англ.) (бел., Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса кіно і агучвання, камедыянтка, спявачка, аўтар песень, ударніца.
У кіно праславілася з роляй Алекс Русо з тэлесерыяла «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» (2007), за якую атрымала такія прэміі як «Kids' Choice Awards» (2009, 2010) і «ALMA Award» (2009).
Селена Гомес | |
---|---|
Selena Gomez | |
Імя пры нараджэнні | Селена Мары Гомес |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1992[…] (31 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | ЗША |
Маці | Mandy Teefey[d] |
Месца працы | |
Прафесія | спявачка, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, акцёрка, актрыса агучвання, мадэль, мадэльер, кінематаграфіст, бізнесмен |
Кар’ера | 2002 — цяпер. час |
Кірунак | поп-музыка, данс-поп[d], электрапоп[d], поп-рок, рок-музыка і метал |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1411125 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 2009 года — вакалістка паспяховай поп-рок групы «Selena Gomez & the Scene».
Вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю. Яна з’яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Часопіс People назваў Селену Гомес чалавекам года 2020.
Селена Мары Гомес нарадзілася 22 ліпеня 1992 года ў Гранд-Прэйры (штат Тэхас, ЗША) у сям’і Мэндзі Карнет і Рыкарда Гомеса. Бацька Селены — лацінаамерыканец, а маці мае італа-англійскае паходжанне. Сваё імя Гомес атрымала ў гонар папулярнай у тыя гады спявачкі Селены. Калі ёй было 5 гадоў, бацькі развяліся. Маці, тэатральная актрыса, адна выхоўвала дачку і натхніла яе сваім прыкладам на выбар артыстычнай дзейнасці. У 2006 годзе яе маці Мэндзі выйшла замуж за Браяна Ціфі. У маі 2010 года Селена атрымала дыплом пра скончаную дома сярэднюю адукацыю .
Гомес вядомая па фільмах і серыялам «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс», «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс», «Хана Мантана», «Дзеці шпіёнаў 3: Гульня скончана» і па іншых.
У 2009 годзе выйшаў поўнаметражны фільм па серыяле «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» пад назвай «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс у кіно».
Да свайго ўдзелу ў дыснэеўскіх фільмах яна сыграла адну з дзіцячых роляў у дзіцячым тэлевізійным шоу «Барні і сябры». Там яна здымалася са сваёй даўняй сяброўкай — Дэмі Лавата.
У 2008 годзе яна падпісала кантракт са студыяй Hollywood Records і ўнесла свой музычны ўклад у мультфільм «Феі», фільмы «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс» і серыял «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс». Разам са сваёй групай «Selena Gomez & the Scene» выпусціла свой дэбютны альбом «Kiss & Tell», які выйшаў у ЗША у верасні 2009 года.
Адна з яе песень «One and the same» патрапіла ў альбом «Pop it, rock it», куды ўвайшлі песні Майлі Сайрус, Эмілі Осмент, саўндтрэкі і іншыя песні.
У 2010 годзе Селена сыграла галоўныя ролі ў фільмах «Рамона і Бізус» і «Монтэ-Карла».
Таксама ў 2010 годзе агучыла прынцэсу Селенію ў фільме Люка Бесона «Артур і вайна двух светаў».
Была запрошанай зоркай у серыял «Дайце Сані шанец» на 13-ю серыю 1 сезону.
Ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць у падтрымаю фонду ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю. Выступала ў якасці абаронцы псіхічнага здароўя, расавай роўнасці і бодзіпазітыву. Актыўна падтрымлівала рух Black Lives Matter («Жыццё чарнаскурых мае значэнне») і адкрыта апавядала пра сваю барацьбу з дэпрэсіяй і трывожнасцю. Акрамя таго, Селена Гомес у 2020 годзе выказвалася аб палітычнай сітуацыі ў ЗША і ўпершыню прагаласавала на выбарах прэзідэнта.
У 12 гадоў, у адпаведнасці з распаўсюджанай у Штатах традыцыяй Селена надзела «кольца бязгрэшнасці», што азначае, што яна дала абяцанне захоўваць нявіннасць да вяселля; па паведамленнях на вясну 2011 года, Гомес зняла кольца.
Гомес распавядае пра сваю вялікую любоў да жывёл, у яе доме жывуць 5 сабак.
У студзені 2011 года Гомес пачала атрымліваць пагрозы пра забойства праз Twitter ад прыхільніц Джасціна Бібера, пасля таго, як тыя ўбачылі фатаграфіі, дзе Селена і Джасцін цалуюцца.
10 чэрвеня 2011 года Селена была экстрана шпіталявана са млоснасцю і жудаснымі галаўнымі болямі пасля ўдзелу ў шоу «The Tonight Show». 13 чэрвеня 2011 года было паведамлена, што прычынай хваробы Гомес сталі фізічнае знясіленне і харчовае атручванне.
Назва | Дата выхаду | US Billboard 200 |
---|---|---|
Kiss & Tell | 29 верасня 2009 | 4 |
A Year Without Rain | 21 верасня 2010 | |
When the Sun Goes Down | 28 чэрвеня 2011 | |
Stars Dance | 19 ліпеня 2013 | |
Revival | 9 кастрычніка 2015 |
Узнагароды і намінацыі | ||||
---|---|---|---|---|
Узнагарода | Год | Катэгорыя | Фільм | Вынік |
ALMA | 2008 | Лепшая актрыса камедыйнага тэлесерыяла | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс | Намінацыя |
2009 | Тэлевізійная актрыса — камедыя | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс | Узнагарода | |
NAACP Image Award | 2009 | Лепшая актрыса моладзевай/дзіцячай праграмы | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс | Намінацыя |
2010 | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс | Намінацыя | ||
2011 | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс | Намінацыя | ||
Imagen Foundation Awards | 2008 | Лепшая актрыса — Тэлебачанне | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс | Намінацыя |
2009 | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс | Намінацыя | ||
2010 | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс у кіно | Намінацыя | ||
Kids' Choice Awards | 2009 | Любімая тэлеактрыса | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс | Узнагарода |
2010 | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс | Узнагарода | ||
Teen Choice Awards | 2009 | Выбар тэлезорак лета: Актрысы | Праграма абароны прынцэс | Узнагарода |
2010 | Выбар кіназорак лета: Актрысы | Рамона і Бізус | Намінацыя | |
Малады акцёр | 2008 | Лепшая маладая актрыса ў акцёрскім саставе серыяла | Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс | Намінацыя |
2009 | Лепшая актрыса тэлестужкі, серыяла ці праграмы — Маладая актрыса ў галоўнай ролі | Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку | Узнагарода | |
2010 | Лепшая актрыса тэлестужкі, серыяла ці праграмы — Маладая актрыса ў галоўнай ці другараднай ролі | Праграма абароны прынцэс | Намінацыя |
Селена Гомес на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Селена Гомес, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.