Севазварот

Севазварот — прыём земляробства змены сельскагаспадарчых культур на пэўнай тэрыторыi на працягу некалькiх вегетацыянных перыядаў.

Севазварот
Севазварот на эксперыментальных палетках Прыродазнаўчага ўніверсітэта ва Уроцлаве

Гісторыя

Севазварот быў вядомы ўжо старажытным земляробам. Яго практыкавалі сяляне Старажытнага Егіпту і Індскай цывілізацыі. Старажытныя рымляне выкарыстоўвалі севазварот для павышэння ўраджайнасці. Яны чарагавалі пасадкі бабовых і збожжавых культур. Марк Порцый Катон Старэйшы і Марк Тэрэнцый Варон упершыню апісалі сістэму трохполля, калі частка сельскагаспадарчай тэрыторыі засявалася збожжавымі, частка — бабовымі, яшчэ адна частка заставалася неўзаранай для аднаўлення. Пліній Старэйшы ўзгадваў трохпольную сістэму, калі папар чарагаваўся з вырошчваннем азімых і яравых культур.

У раннім сярэднявеччы славянскія і германскія народы не мелі рэгулярнага севазвароту. Тым не меней, у сярэднявечнай Еўропе на стала апрацоўваемых палетках паступова ўкаранілася спачатку двухпольная, а потым трохпольная сістэма. Так, на тэрыторыі Беларусі двухполле пачало замяняцца трохполлем з XIIXIII стст.

У пачатку Новага часу ў Фландрыі замацавалася чатырохпольная сістэма севазвароту з шырокім выкарыстаннем канюшыны і рэпы. Яны былі выдатнымі кармавымі культурамі. Акрамя таго, канюшына садзейнічала азотафіксацыі ў глебе, а рэпа дапамагала змагацца з пустазеллем. У Вялікабрытаніі такая сістэма атрымала назву Норфалкскай. У класічным выглядзе яна прадугледжвала вырошчванне ў першы год пшаніцы, у другі — рэпы, у трэці — пасеў канюшыны і кармавой травы, на чацвёртым годзе поле выкарыстоўвалася як паша або касілася для атрымання кармоў. На самой справе, колькасць сельскагаспадарчых культур на палетках пашыралася. Прычым некаторыя з іх накшталт кукурузы і бульбы станавіліся ўсё болей значнымі для вытворцаў і спажыўцоў. Таму колькасць палеткаў, занятых рознымі культурамі, магла павялічвацца.

Важнай рысай Норфалкскай сістэмы і іншых новых шматпольных сістэм было тое, што яны з'яўляліся ўстойлівымі і нароўні з выкарыстаннем ўгнаенняў, меліярацыяй і скарачэннем колькасці сельскагаспадарчых рабочых прывялі да павелічэння вытворчасці харчавання без знясілення палеткаў. Скараціліся плошчы зямель, што не выкарыстоўваліся, паколькі заставаліся пад папарам. Так, у 1700 г. у Англіі папарныя землі складалі каля 20% ад усіх апрацоўваемых, а ў 1900 г. — толькі каля 4%. Але ў іншых краінах Еўропы змены ў севазвароце адбываліся не так хутка. Напрыклад, на Беларусі трохполле было галоўным прыёмам агратэхнікі нават у сярэдзіне 1920-х гг. Канчаткова яно было выціснута ў гады калектывізацыі.

У нашы дні севазварот з'яўляецца шырока ўжываемай практыкай. Яго асаблівасці ў тым ці іншым рэгіёне або гаспадарцы вызначаюцца традыцыямі, кліматычнымі умовамі, відамі сельскагаспадарчых раслін, тыпамі глебы і планаваннем сельскагаспадарчай дзейнасці. Для пераходу да ўстойлівага севазвароту выкарыстоўваюцца лічбавыя тэхналогіі.

Перавагі

Асноўныя перавагі севазвароту для земляробства:

  • Павышэнне ўрадлівасці глебы. Чарагаванне культур з рознымі патрэбамі ў пажыўных рэчывах дапамагае пазбегнуць знясілення глебы, а ў некаторых выпадках вядзе да назапашвання канкрэтных пажыўных рэчываў.
  • Барацьба з пустазеллем. Некаторыя культуры дзякуючы свайму шчыльнаму росту або іншым характарыстыкам могуць эфектыўна выцясняць пустазелле.
  • Кантроль эрозіі. Выкарыстанне покрыўных культур дапамагае абараніць глебу ад эрозіі.
  • Павышэнне ўраджайнасці. Здаровая глеба, зніжэнне захворванняў і шкоднікаў паступова садзейнічаюць павышэнню ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур.
  • Павелічэнне біяразнастайнасці. Севазварот прыводзіць да стварэння болей разнастайнай сельскагаспадарчай экасістэмы.
  • Адаптацыя да змен надвор'я. Наяўнасць разнастайных культур, што маюць розныя ўзроўні ўстойлівасці да засухі, спякоты, холаду і вільготнасці, дапамагае пазбегнуць рызык з-за зменаў надвор'я.
  • Устойлівасць. Севазварот зніжае залежнасць ад хімічных угнаенняў, пестыцыдаў і гербіцыдаў, робіць сельскую гаспадарку больш устойлівай і меней шкоднай для навакольнага асяроддзя.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Севазварот ГісторыяСевазварот ПеравагіСевазварот СпасылкіСевазваротВегетацыйны перыядЗемляробства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская дэтэктыўная прозаСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічРыфмаКастусь ЖукШпалерыПагоня (гімн)Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)ШчасцеIva SativaБарокаСпіс вуліц МінскаСаюз пісьменнікаў СССРСтарабеларуская моваУ пошуках ДорыМарыя Магдалена РадзівілУладзімір Міхайлавіч КонанБярозка (часопіс)БацвіннеБеларускі лацінскі алфавітСтоўбцыСуспензіяПурпурны колерДобрапісАлесь ПетрашкевічПалавыя губыПрылівы і адлівыВільнюсПадзелы Рэчы ПаспалітайКансоль (архітэктура)Мікалай Фёдаравіч ЖлобаВітаўтРамантызмВагінальны сексМячэць Султана КабусаНавум Якаўлевіч ГальпяровічГуканне вясныПошукавая аптымізацыяApraxiaСлуцкі поясМностваНацыянальны музей АманаПомнік Давыду ГарадзенскамуКніга прарока ДаніілаЦэльсМёртвым не баліцьАртур ВольскіБеларуская дудаКруасанНовы годПаліклініка №1 (Новасібірск)Reform.byДаброАўстрыйская народная партыяФелікс МендэльсонМіхась ЗарэцкіНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаЯн ПазнякБеларускія татарыГродзенская вобласцьУННВЭйфелева вежаНідэрландская моваІван ШамякінДзень ПерамогіЭліптычная крываяВіцебская вобласцьSystem of a Down2024ДрыгавічыЗямля🡆 More