Марк Тэрэнцый Варон

Марк Тэрэнцый Варон (лат.

Marcus Terentius Varrō; 116 г. да н. э., Рыеці, Рымская рэспубліка — 27 г. да н. э., Рым, Рымская імперыя) — рымскі вучоны-энцыклапедыст і пісьменнік I стагоддзя да н. э., па месцы нараджэння названы Варон Рэацiнскi. Аўтарытэт Варона як вучонага і арыгінальнага пісьменніка ўжо пры жыцці быў бясспрэчны. Аўтар шматлікіх прац, у тым ліку і мовазнаўчых, многія з якіх не дайшлі да нашагу часу.

Марк Тэрэнцый Варон
лац.: Marcus Terentius Varrō
Марк Тэрэнцый Варон
Нараджэнне 116 да н.э.
Смерць 27 да н.э.
Род Terentii Varrones[d]
Бацька невядома
Маці невядома
Жонка Fundania[d]
Дзейнасць пісьменнік, паэт, тэарэтык музыкі, філосаф, старажытнарымскі гісторык, граматык, аналіст, старажытнарымскі ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў 116 годзе да н.э. у сабінскай Рэаце. На дзяржаўнай службе прайшоў усе пасады да прэтуры, якую даследчыкі адносяць, як мяркуецца, да вайны Пампея з міжземнаморскімі піратамі (67 год да н.э.). Падчас грамадзянскай вайны ў 49 годзе ваяваў на баку Пампея ў Іспаніі. Па заканчэнні вайны Цэзар дараваў яму і прызначыў начальнікам публічнай бібліятэкі. Пасяліўшыся ў Рыме, Варон канчаткова прысвяціў сябе гістарычным пошукам і літаратурнай дзейнасці, якiя даўно ўжо цікавілі яго. Аднак, з асабістых матываў, Марк Антоній учынiў яму Праскрыпцыю / праскрыпцыі, прычым Варон страціў частку сваёй бібліятэкі і сваю зямлю. З 43 года стаў займацца толькі навуковай працай і літаратурнай дзейнасцю. Працаваў да глыбокай старасці. Некаторыя творы напісаў у васьмідзесяцігадовым узросце.

Даследаванні

У сваёй асноўнай лінгвістычнай працы — трактаце «Пра лацінскую мову» (з 25 кнігаў якой захавалася толькі 6) ён разглядаў розныя пытанні трох навук — этымалогіі, марфалогіі і сінтаксісу.

Варон вылучаў зыходныя формы назоўнiка (назоўны склон адзіночнага ліку) і дзеяслова (першая асоба адзіночнага ліку ў абвесным ладзе незалежнага стану), адрозніваў словы скланяльныя (зменныя) і нескланяльныя (нязменныя).

На падставе марфалагічнага крытэру, зменнасці або нязменнасці слоў па склонах і часах, ім размяжоўваліся чатыры часціны мовы: назоўнiкi, дзеясловы, дзеепрыметнікі і прыслоўі. Таксама Варону належаць тонкія назіранні пра суадносіны граматычнага роду і біялагічнага полу, ліку прадметнага і граматычнага. Адсутнасць форм множнага ліку ў назоўнікаў, якія маюць значэнне зборнасці або рэчыўнасці, ён тлумачыў асаблівасцю іх семантыкі. Не адмаўляючы наяўнасці анамаліяў у словазмяненні, ён, аднак, меркаваў, што іх не так і шмат.

Варон даказаў наяўнасць у лацінскай мове шостага склону (аблятыву) і паказаў ролю яго паказчыка (канчатка) у вызначэнні тыпу скланення назоўнікаў і прыметнікаў.

«Пра лацінскую мову»:

  • M. Terenti Varronis De Linguae Latinae Quae Supersunt, ed. G. Goetz; F. Schoell, 1910.
  • Издание в серии «Loeb classical library» (под № 333, 334): Varro. On the Latin language. Vol. I (1938). Books V—VII; Vol. II (1938). Books VIII—X.
  • Варрон. О латинском языке. VIII, 1-7, 9-23; IX, 1-5, 37-41, 55-58, 66-67, 91, 93, 94, 96, 99, 108, 109; Х, 3, 7, 9-10, 14-17, 21, 22, 25-31, 33, 51, 53, 54, 56, 58, 60-62, 74, 79, 82, 83. Пер. Я. М. Боровского. — В кн.: Античные теории языка и стиля. М.-Л., Соцэкгиз, 1936, с. 80-83, 94-104, 120.
    • переиздание: СПб.: Алетейя. 1996. С. 85-88, 99-110, 118, 127.
  • Варрон. О латинском языке [отрывок]. / Пер. В. В. Каракулакова // Вопросы теории языкознания. Калинин, 1975. С. 72-87.
  • В серии «Collection Budé» начато издание: Varron. La Langue latine. T. II: Livre VI. Texte établi, traduit et commenté par P. Flobert. XLI, 228 p.

Зноскі

Літаратура

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Марк Тэрэнцый Варон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Марк Тэрэнцый Варон БіяграфіяМарк Тэрэнцый Варон ДаследаванніМарк Тэрэнцый Варон ЛітаратураМарк Тэрэнцый Варон

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь Мікалаевіч КарлюкевічМінай Піліпавіч ШмыроўБанк ДабрабытМарыяна РахойВіктар МарціновічУНІАНКлайпедаРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтМарыэль ГуашэльГрупавы сексСвіслацкая гімназіяАндатраНавум Якаўлевіч ГальпяровічНадвор’еУладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічВалерый Станіслававіч МянжынскіНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаНазоўнікГісторыя БеларусіХаўер (цыклон)Польская моваБульбаЗайменнікЗычныяПагоняПаўночная вайна (1700—1721)Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаСінгапурРадаўніцаЧэмпіянат свету па снукерыМарыя АнтуанетаЖук-аленьДагестанЦаляЗабруджваннеУладзіслаў ВазаЛюдовік VII МаладыГарбачэва (Вілейскі раён)ЭнцыклапедыяАнтычнасцьВялікдзеньСамараЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаМастацтваФранцыяВульваПарыжСпіс самых высокіх людзейДругая сусветная вайнаЖураўліны крыкБайнэтФранцішак БагушэвічКапэльбрукеЛюдзі на балоце (раман)Папа РымскіКаласы пад сярпом тваім1984ЗюзяНігерыя.neПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Іван ЧыгрынаўVolkswagen TouranЭдзі АгняцветГісторыя беларускай мовыМудранкаСвяшчэнная Рымская імперыяЛітаратурная моваКалінінград🡆 More