Свантэ Пяэба

Свантэ Пя́эба, у шведскім маўленні Свантэ Пэ́эбу (эст.: і шведск.: Svante Pääbo; нар.

20 красавіка 1955, Стакгольм) — шведскі біёлаг, спецыяліст па эвалюцыйнай генетыцы. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2022).

Свантэ Пяэба
шведск.: Svante Pääbo
Свантэ Пяэба
Дата нараджэння 20 красавіка 1955(1955-04-20)[…] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Сунэ Бергстрэм
Маці Карын Пяэба[d]
Жонка Linda Vigilant[d]
Род дзейнасці генетык, біёлаг, эвалюцыяніст
Навуковая сфера палеагенетыка, эвалюцыйная антрапалогія[d], генетыка чалавечай эвалюцыі[d], генетыка, эвалюцыйная біялогія і evolutionary genetics[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Вядомы як адзін з заснавальнікаў палеагенетыкі; расшыфроўка геному неандэртальца, адкрыццё дзянісаўскага чалавека
Член у
Узнагароды
H. M. The King's Medal Pour le Mérite Вялікі афіцэрскі крыж ордэна За заслугі перад ФРГ ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Order of the Polar Star - Commander's Grand Cross

прэмія імя Лейбніца[d] (1992)

ганаровы доктар Цюрыхскага ўніверсітэта[d] (1994)

Max Delbrück Medal[d] (1998)

медаль Каруса[d] (1999)

ганаровы доктар Хельсінкскага ўніверсітэта[d] (2000)

прэмія імя Эрнста Шэрынга[d] (2003)

Leipziger Science Award[d] (2003)

Louis-Jeantet Prize for Medicine[d] (2005)

Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы

honorary doctor of Royal Institute of Technology[d] (2008)

Kistler Prize[d] (2009)

ганаровы доктар Каралінскага інстытута[d] (25 мая 2012)

Gruber Prize in Genetics[d] (2013)

Sven Berggren prize[d] (2013)

Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (2014)

Keio Medical Science Prize[d] (2016)

Breakthrough Prize in Life Sciences[d] (2016)

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2016)

прэмія Дэна Дэвіда[d] (2017)

прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненні ў навуковых і тэхнічных даследаваннях[d] (2018)

Прэмія Японіі[d] (2020)

Nierenberg Prize[d] (2018)

Newcomb Cleveland Prize[d]

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

2022 Nobel Prize in Physiology or Medicine[d]

прэмія Мэсры[d] (2021)

Сайт eva.mpg.de/genetics/staf…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Сын біяхіміка Сунэ Бергстрэма, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1982). Маці, Карын Пяэба — хімік эстонскага паходжання.

Вучыўся ў школе для перакладчыкаў, з 1975 года вывучаў ва Упсальскім універсітэце егіпталогію, рускую мову, гісторыю навукі і медыцыны. Абараніў дысертацыю па малекулярнай імуналогіі (1986). Затым нядоўга працаваў у цэнтры малекулярнай біялогіі Цюрыхскага універсітэта і ў Інстытуце вывучэння рака ў Лондане. У 1987—1990 гадах на постдактарантуры ва Універсітэце Каліфорніі ў Берклі, у лабараторыі Алана Уілсана, дзе займаўся вылучэннем генетычнага матэрыялу выкапнёвых і вымерлых у найноўшы час жывёл. У 1990—1997 гадах — прафесар агульнай біялогіі ў Мюнхенскім універсітэце, з 1997 года — дырэктар дэпартамента генетыкі ў інстытуце эвалюцыйнай антрапалогіі ў Лейпцыгу.

Дасягненні

Пяэба — адзін з заснавальнікаў такой дысцыпліны, як палеагенэтыка, якая займаецца даследаваннем першых людзей і гамінідаў пры дапамозе генетычных метадаў. Пачаў працу ў гэтай галіне ў 1984 годзе з вывучэння старажытнаегіпецкіх мумій з еўрапейскіх калекцый музеяў, да якіх атрымаў доступ праз свайго выкладчыка егіпталогіі. У 1985 годзе ўпершыню ў гісторыі дастаў з мумій генетычны матэрыял. У 2006 годзе абвясціў аб плане поўнай расшыфроўкі геному неандэртальца. У лютым 2009 года было абвешчана аб дасягненні першых папярэдніх вынікаў, і ў маі 2010 года яны былі апублікаваныя ў часопісе «Science». У сакавіку 2010 года група Пяэба, вывучала ДНК, вынятую з фрагмента косткі, знойдзенай ў Дзянісавай пячоры на Алтаі, і прыйшла да высновы пра існаванне ў старажытнасці раней невядомага віду гамінідаў — дзянісаўскага чалавека. У 2016 годзе група Пяэба апублікавала працу, у якой на падставе параўнальнага аналізу геномаў амаль 2000 людзей з усяго свету зроблена выснова, што было не менш за тры эпізоды скрыжавання паміж неандэртальцамі і рознымі групамі чалавека разумнага.

Паведамленне групы Пяэба ў 2002 годзе аб адкрыцці так званага «гена мовы» FOXP2 выклікала шырокі грамадскі рэзананс і навуковую дыскусію.

Узнагароды і прызнанне

  • 1992 — Прэмія імя Лейбніца
  • 1998 — Max Delbrück Medal
  • 1999 — Carus-Medaille Леапальдзіны
  • 2003 — Leipziger Wissenschaftspreis
  • 2005 — Louis-Jeantet Prize for Medicine
  • 2009 — Прэмія Кістлера
  • 2013 — Прэмія Грубера
  • 2014 — Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава, «За выдатныя заслугі ў галіне палеагенетыкі і археалогіі».
  • 2016 — Прэмія Кэйо
  • 2016 — Прэмія за прарыў у галіне медыцыны
  • 2017 — Прэмія Дэвіда Дэна
  • 2018 — HFSP Nakasone Award
  • 2018 — Прэмія прынцэсы Астурыйскай
  • 2018 — Прэмія Кёрбера
  • 2018 — Прэмія Нірэнберга, SIO
  • 2019 — Прэмія Уайлі
  • 2019 — Медаль Дарвіна — Уолеса
  • 2020 — Прэмія Японіі
  • 2021 — Прэмія Мэсры
  • 2022 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Узнагароджаны ордэнам «За заслугі» (2008) і Вялікім крыжам ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» (2009).

Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Еўрапейскай акадэміі (1998), Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук (1999), Леапальдзіны (2001), Саксонскай акадэміі навук (2004), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2011), замежны член НАН ЗША (2004), Французскай акадэміі навук (2015) і Лонданскага каралеўскага таварыства (2016). Ганаровы доктар Ірландскага нацыянальнага універсітэта у Голуэе (2015).

Зноскі

  • а б в (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2022.
  • а б Pääbo, Svante Erik // Sveriges befolkning 1980Sveriges Släktforskarförbund, 2004. — ISBN 91-87676-37-0 Праверана 3 кастрычніка 2022.
  • Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  • а б Sleeping with the Enemy — 2011. Праверана 3 кастрычніка 2022.
  • (not translated to en-gb) Svante Pääbo: ‘It’s maybe time to rethink our idea of Neanderthals’ // The GuardianBritain: (untranslated), 2023. — 161152 экз. — ISSN 0261-3077 Праверана 12 студзеня 2023.
  • а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • https://www.ae-info.org/ae/User/Pääbo_Svante
  • Fellows Directory
  • Harold M. Schmeck Jr (16 April 1985). "Intact Genetic Material Extracted from an Ancient Egyptian Mummy". New York Times.
  • Svante Pääbo Excavating Neandertal and denisovan DNA from the genomes of Melanesian individuals(англ.) // Science. — 2016. — April — Vol. 352. — С. 235-239. — DOI:10.1126/science.aad9416
  • Мы скрещивались с неандертальцами трижды. XX2 век (25 сакавіка 2016). Праверана 26 кастрычніка 2016.
  • Большая золотая медаль РАН имени М. В. Ломоносова.
  • http://www.nasonline.org/member-directory/members/20007508.html
  • http://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-de-l-Academie-des-sciences-/-P/svante-paabo.html
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Свантэ Пяэба, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Свантэ Пяэба БіяграфіяСвантэ Пяэба ДасягненніСвантэ Пяэба Узнагароды і прызнаннеСвантэ Пяэба ЛітаратураСвантэ ПяэбаГенетыкаНобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцынеСтакгольмШведская моваЭстонская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Ален ЛейнCosmos atrosanguineusНасельніцтва БеларусіУліковы нумар плацельшчыкаКрайнія пункты БеларусіКалі кветкі не маўчацьВялікія ШвакштыКіраўнікі МінскаПолацкШвагерДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуЯўхім Фёдаравіч КарскіКіеўМаркем (гара)ДадаізмХрыстос прызямліўся ў ГародніДзве душыДругая сусветная вайнаАмонімМагілёўМіхась ПазнякоўЭякуляцыяСаюз беларускіх пісьменнікаўВарэнскі раёнКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы)ПрыметнікКровостокБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Вянок (зборнік)Чарнобыльская малітваМар’ян ДуксаПадарожжа з ЖыгамонтамМухамад ІкбалВярбаМікола МаляўкаЗямля пад белымі крыламіВермахтІгнат Габрыэлевіч БулгакЛі ЛіньсыЭдвард Адамавіч ВайніловічМіндоўгЗалог ПяцілеткіДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіЯнка СіпакоўКолеры нацыіНавум Якаўлевіч ГальпяровічDeutsche WelleРыгор БарадулінТраецкае прадмесцеДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыКрамбамбуля (напой)Хто смяецца апошнім (п’еса)Касцёл Святога Сымона і Святой АленыАльфрэд Ізідор РомерКанфлікт у Судане (з 2023)Пошукавая аптымізацыяРыфмаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяRegesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z PolskąЗеляночыВялесСунГамерНясвіжскі палацава-паркавы комплексАповесцьСідрРРБ-БанкКазімір Вікенцьевіч КамейшаПатрыятызмМайк ПіндэрВікіГерб ПінскаСемятычы🡆 More