Сандэрленд: горад у Англіі, Вялікабрытанія

Са́ндэрленд (англ.: Sunderland; англійскае вымаўленне: i/ˈsʌndərlənd/) — горад у англійскім графстве Тайн-энд-Уір, цэнтр адміністрацыйнага раёна Сіці-оф-Сандэрленд.

Насельніцтва — 174 286 чалавек (2011).

Горад
Сандэрленд
Sunderland
Сандэрленд: Гісторыя, Насельніцтва, Геаграфія і клімат
Краіна
Графства
Каардынаты
Плошча
  • 111,84 км²
Вышыня цэнтра
60 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
174 286 чалавек (2011)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Тэлефонны код
0191
Паштовы індэкс
SR(1-6)
Паштовыя індэксы
SR1, SR2, SR3, SR4, SR5, SR6
Афіцыйны сайт
sunderland.gov.uk (англ.)
Сандэрленд на карце Вялікабрытаніі
Сандэрленд (Вялікабрытанія)
Сандэрленд

Гісторыя

Першыя паселішчы на месцы сучаснага Сандэрленда вядомыя яшчэ з Новакаменнага стагоддзя і часоў Старажытнага Рыма. У 674 годзе быў заснаваны манастыр Вермаўз энд Джэрау  (англ.), што паклала пачатак гісторыі горада. У канцы VIII стагоддзя, раён быў захоплены вікінгамі і да сярэдзіны IX стагоддзя манастыр быў закінуты. У пачатку XII стагоддзя на месцы Сандэрленда знаходзілася невялікая рыбацкая вёска. З сярэдзіны XIV стагоддзя пачало развівацца суднабудаванне, а з 1589 года стала перапрацоўвацца харчовая соль. У наш час Сандэрленд — буйны порт, у горадзе размяшчаюцца прадпрыемствы суднабудавання, дрэваапрацоўкі, швейнай прамысловасці, вытворчасці паперы, радыётэхнікі, шкла. Каля горада вядзецца здабыча каменнага вуглю, які вывозіцца праз порт.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 года, у горадзе пражывае 177739 жыхароў, гэта 26-й па колькасці насельніцтва населены пункт у Англіі. 98,1 % якія пражываюць адносяцца да белай расы. 81,5 % адносяць сябе да хрысціян, 9,6 % — нерэлігійныя, астатнія адносяцца да іншых канфесій ці не назвалі сваё веравызнанне.

Геаграфія і клімат

Сандэрленд размешчаны на ўзбярэжжы Паўночнага мора ў вусці ракі Уір, клімат у горадзе вільготны, ветраны і туманны.

Спорт

Найбольш распаўсюджаны від спорту ў горадзе — футбол. Прафесійны клуб «Сандэрленд» выступае ў Англійскай футбольнай лізе 1, трэцім па значнасці дывізіёне ў сістэме футбольных ліг Англіі. Клуб быў чэмпіёнам Англіі па футболе 6 разоў (апошні раз — у сезоне 1935/36). Стадыён «Сандэрленда» Стэдыум оф Лайт умяшчае каля 49 тысяч гледачоў. Таксама ў горадзе маецца і клуб па жаночым футболе.

У горадзе прысутнічаюць аматарскія клубы па рэгбі і крыкеце.

У 1966 годзе на стадыёне «Рокер Парк» у Сандэрлендзе праходзілі матчы чэмпіянату свету па футболе, у якіх, у прыватнасці, брала ўдзел зборная СССР.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя выхадцы і жыхары

  • Лорэн Лаверн (нар.1978) — амерыканская журналістка.
  • Кларксан Фрэдэрык Стэнфілд (1793—1867) —— англійскі мастак.
  • Джэймс Хэрыят (3 кастрычніка 1916 — 23 лютага 1995, Цёрск (Thirsk), Паўночны Ёркшыр) англійскі пісьменнік, ветэрынар і лётчык, аўтар кніг пра жывёл і пра людзей. Сапраўднае імя — Джэймс Альфрэд (Альфаў) Уайт.
  • Джордан Хендэрсан (нар. 17 чэрвеня 1990 года) — англійскі футбаліст, паўабаронца, капітан клуба «Ліверпул», ігрок зборнай Англіі.

Галерэя

Гл. таксама

  • Макем, дыялект англійскай мовы ў Сандэрлендзе і Дарэме

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • sunderland.gov.uk (англ.) — афіцыйны сайт муніцыпалітэта Сандэрленда

Tags:

Сандэрленд ГісторыяСандэрленд НасельніцтваСандэрленд Геаграфія і кліматСандэрленд СпортСандэрленд Гарады-пабрацімыСандэрленд Вядомыя выхадцы і жыхарыСандэрленд ГалерэяСандэрленд Гл. таксамаСандэрленд ЛітаратураСандэрленд СпасылкіСандэрленд2011Адміністрацыйны падзел ВялікабрытанііАнглійская моваАнгліяГорадСлухацьТайн-энд-УірФайл:En-uk-Sunderland.oggЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сяргей БульбаСтарыя ДарогіРыжскі мірны дагавор (1921)МахачкалаВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўДзень ВоліБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларускі саюз жанчынБеларуская моваЗавеі, снежаньЦім СкарэнкаЛексікаРэкі і каналы БеларусіГРэжым ЛукашэнкіАфіныРымская рэспублікаЗабруджваннеІлюстрацыяАльгерд АбуховічСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна Віцебск41Беларускі алфавітМузычны альбомНазоўнікАнастасія Леанідаўна ХаванскаяНавакольнае асяроддзеСмальяныВасінаАрганічныя рэчывыЯхвеГісторыя КітаяВітаўтБеларуская энцыклапедыяПошукавая аптымізацыяМікалай Васільевіч СтасАндатраГісторыя БеларусіСлуцкі поясПалессеБелы легіёнКастусь ЦвіркаВільнюсЎКыргызстанВікіЖамойцьАдольф ГітлерСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЖураўліны крыкПарыжFedoraШаманізмСлуцкКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэтБангкокАдам МіцкевічАртур ВольскіДжонатан СвіфтБелгазпрамбанкКантонскі дыялектArchive.isШэрлак ХолмсПротазаалогіяЭякуляцыя на чалавекаНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыФакультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаОсаму ТэдзукаАрменіяВенгрыяСадавіна🡆 More