Рымскі Статут Міжнароднага Крымінальнага Суда

Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда (англ.: Rome Statute of the International Criminal Court) — міжнародны дагавор, на падставе якога заснаваны Міжнародны крымінальны суд (МКС).

Прыняты на дыпламатычнай канферэнцыі ў Рыме 17 ліпеня 1998 года. Уступіў у сілу з 1 ліпеня 2002 года. Станам на сакавік 2023 года дагавор падпісалі 137 дзяржаў, але ратыфікавалі — 124.

Рымскі Статут Міжнароднага Крымінальнага Суда
     Удзельнікі МКС      Падпісалі, але не ратыфікавалі      Адклікалі подпіс      Былыя ўдзельнікі      Не падпісалі і не далучыліся

Гісторыя

Міжнародныя трыбуналы, якія дзейнічалі ў 1990-х гадах (Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі і Міжнародны трыбунал па Руандзе), паказалі міжнароднай супольнасці неабходнасць стварэння незалежнага і пастаяннага суда для вырашэння спраў, звязаных з генацыдам, ваеннымі злачынствамі і злачынствамі супраць чалавечнасці. У чэрвені 1998 года Генеральная Асамблея ААН склікала канферэнцыю для завяршэння і прыняцця Канвенцыі па установе Міжнароднага крымінальнага суда. 17 ліпеня 1998 года Рымскі статут быў прыняты галасаваннем, падчас якога 120 дзяржаў прагаласавалі «за», 7 — «супраць» і 21 дзяржава ўстрымалася.

Умовай для ўступлення ў сілу Статута з’яўлялася ратыфікацыя Статута не менш чым 60 дзяржавамі. Гэты бар’ер быў пераадолены 11 красавіка 2002 года. Пагадненне ўступіла ў сілу 1 ліпеня 2002 года.

У 2010 годзе былі прынятыя тэксты двух паправак.

Станам на 2023 год 137 дзяржаў падпісалі дагавор. Ратыфікавалі яго 124, з іх 33 — дзяржавы Афрыкі, 20 — Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, 18 — Усходняй Еўропы, 28 — Лацінская Амерыка і Карыбскага басейна і 25 — Заходняй Еўропы і іншых рэгіёнаў. Бурундзі і Філіпіны былі дзяржавамі-членамі, але пазней пакінулі Статут 27 кастрычніка 2017 года і 17 сакавіка 2019 года адпаведна.

Дзеянне

Юрысдыкцыя Міжнароднага крымінальнага суда, паводле дакумента, абмяжоўваецца найбольш сур’ёзнымі злачынствамі, якія выклікалі заклапочанасць міжнароднай супольнасці: генацыды, злачынствы супраць чалавецтва, ваенныя злачынствы, злачынствы агрэсіі. Як толькі якая-небудзь дзяржава становіцца ўдзельніцай Статута, яна прымае юрысдыкцыю Суда ў дачыненні да прапісаных злачынстваў. Аднак, згодна з артыкулам 25 Статута, Суд валодае юрысдыкцыяй у дачыненні да фізічных асоб, а не дзяржаў. Суд не мае пераважнай сілы над унутранай юрысдыкцыяй дзяржавы (юрысдыкцыя Суда носіць толькі дадатковы характар), а таксама ў дачыненні да злачынстваў, учыненых да ўступлення ў сілу Статута (асоба не падлягае крымінальнай адказнасці за дзеянне да ўступлення Статута ў сілу). Калі краіна становіцца ўдзельніцай Статута пасля яго ўступлення ў сілу, Суд мае юрысдыкцыю толькі ў дачыненні да злачынстваў, учыненых пасля ўступлення ў сілу Статута для гэтай дзяржавы.

У Рымскім статуце прадугледжана, што звярнуцца ў суд з просьбай распачаць расследаванне можа дзяржава-удзельніца (арт. 14), Савет Бяспекі ААН (арт. 13), а таксама пракурор суда па ўласнай ініцыятыве (арт. 15). У выпадку звароту дзяржавы або пракурора суд можа ажыццяўляць сваю юрысдыкцыю толькі пры ўмове, што краіна, на тэрыторыі якой было здзейснена злачынства або грамадзянінам якога з’яўляецца абвінавачаны, ратыфікавала Рымскі статут. Зняць гэтае абмежаванне можа толькі непасрэдны зварот Савета Бяспекі ААН (арт. 13). Калі дзяржава не падпісвала ці не ратыфікавала статут, але абвінавачаны ў здзяйсненні злачынства з’яўляецца яе грамадзянінам, або злачынства было здзейснена на яе тэрыторыі, то краіна можа прызнаць юрысдыкцыю суда ў дачыненні да дадзенага злачынства.

Заўвагі

Спасылкі

Tags:

Рымскі Статут Міжнароднага Крымінальнага Суда ГісторыяРымскі Статут Міжнароднага Крымінальнага Суда ДзеяннеРымскі Статут Міжнароднага Крымінальнага Суда ЗаўвагіРымскі Статут Міжнароднага Крымінальнага Суда СпасылкіРымскі Статут Міжнароднага Крымінальнага Суда1 ліпеня17 ліпеня19982002Англійская моваМіжнародны крымінальны судРатыфікацыяРым

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мірскі замакКаранёвыя атожылкіУладзімір СцяпанСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)Якуб ТатаркевічЭнцыклапедыяКатарДэйр-эз-ЗорКіпр7Брэсцкая крэпасцьТ-44HTTPЭштан КутчэрЖураўліны крыкНіл ГілевічМарыя ПшаздзецкаяДзеепрыслоўеЦім БёртанМаксім ТанкДзядзькаваннеУільям ШэкспірКрэолыКітайЭтанол1984Янка СіпакоўМагіла льва (паэма)Другая сусветная вайнаГарбачэва (Вілейскі раён)Цім СкарэнкаЛюдзі на балоце (раман)Міхась ПазнякоўРаПаўночная вайна (1700—1721)ПаўлінкаАхметаўФларыян ЧарнышэвічВільнюсАляксей ДудараўВенаРыгор БарадулінПолацкае княстваАрменіяУладзімір Ісакавіч ШолкСлава КораньЛюдовік XIДасакратыкіКалумбійскае песаБелгазпрамбанк1991КазахстанВялікая ложа БеларусіБанк Дабрабыт1Мастацкі стыльЦаляВялікая Айчынная вайнаРэпрадуктыўная сістэма чалавекаАркадзь КуляшоўБукакэГрупавы сексТадэвуш КасцюшкаГербы гарадоў БеларусіЛекавыя расліныЭмілія ПлятэрЮрась СвіркаКарл X БурбонДжэймс КукУзброеныя Сілы БеларусіСакураМаша і МядзведзьАляксей Мікалаевіч СокалСінгапурВосіп Вікенцьевіч Турчыновіч🡆 More