Рош Ха-Шана

Рош ха-Шана або Рош-Хашана (іўр.: רֹאשׁ הַשָּׁנָה — літар.

«Кіраўнік года») — яўрэйскі Новы год, які святкуюць два дні запар на маладзік восеньскага месяца тышрэй (тышры) па яўрэйскім календары (прыпадае на верасень або кастрычнік). З гэтага дня пачынаецца адлік дзён новага яўрэйскага года.

Рош ха-Шана іўр.: רֹאשׁ הַשָּׁנָה
Рош ха-Шана іўр.: רֹאשׁ הַשָּׁנָה
Тып Яўрэйскі
інакш Яўрэйскі Новы год
таксама Ём Ха-Дын / Ём Труа
Значэнне Пачатак новага яўрэйскага года
Адзначаецца яўрэямі
у перыяд з 1 тышрэй
па 2 тышрэй
Святкаванне сінагога, сям'я
Традыцыі Малітва ў сінагозе, шафар.
Забарона працы. Традыцыйная ежа: круглая хала, яблыкі з мёдам, галава рыбы, гранат.

У залежнасці ад штогодняга цыкла Месяца адзначаецца ў пачатку верасня або ў пачатку кастрычніка. У Бібліі названы «днём трубнага гуку». Магчыма, быў звязаны са святам Месяца, які адзначаўся гукамі труб, што быццам бы адганялі злых духаў. У 1-ы лзень свята іудзеі ідуць да вады (возера, рака і інш.) і сімвалічна кідаюць свае грахі ў ваду, выварочваюць кішэні (т.зв. ташліх). На 2-і дзень у сінагогах праводзяцца асаблівыя богаслужэнні і трубяць у бараноў рог (шофар) для закліку да пакаяння, Кульмінацыя абраду — 10-ы дзень Новага года Іом-Кіпур. Дарослыя іудзеі ў гэты дзень не ядуць і не п'юць, праводзяць яго ў роздуме і малітвах; Бог вы-осіць прысуд усяму жывому і запісвае ў асобныя кнігі, што чакае кожнага ў наступным годзе залежна ад таго, як пражыў гэты год.

У Танаху першым месяцам года лічыцца вясновы месяц авіў, пазней названы нісан, калі яўрэі выйшлі з Егіпта. Свята ж першага дня сёмага месяца тышрэй названы днём «свяшчэннага сходу», калі належыць не працаваць, трубіць у шафар і здзяйсняць ахвярапрынашэнні.

Літаратура

Рош-Хашана // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Tags:

ІўрытВерасеньКастрычнікНовы годТышрэйЯўрэі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вялікая Айчынная вайнаКобрынЮрый Анатольевіч РыдкінАнатоль Іванавіч БутэвічВерасФрунзенскі раён (Мінск)Hippomane mancinellaНе бойся!Віктар КазькоКазахстанСяргей Іванавіч ГрахоўскіРагвалодСідрУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуМыкалаіўка (Канатопскі раён)Лабараторныя ўмовыPaveway IVNode.jsНацыянальна-вызваленчы рухМоўны пурызмАфіцыйна-дзелавы стыльДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтАлесь ТаболічКапялюшСяргей Аляксандравіч ПадсасонныПеснярыАляксандр БаршчэўскіМастацкі стыльУвасабленнеРыфмаМонктанскі ўніверсітэтПулемецкае возераФаціма Зайнулінаўна ГабітаваМінскі інавацыйны ўніверсітэтПапараць-кветкаАндрэй ГорватВіктар Францавіч КучынскіГанаровыя грамадзяне ПолацкаСанкт-Пецярбургская біржаБібліяНасельніцтва БеларусіКірыла ТураўскіНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінВітаўтJava (мова праграмавання)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічЛявон Цімафеевіч БаразнаБрэсцкая вобласцьГісторыя БеларусіЛідская раўнінаБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціOnliner.byЛісты з-пад шыбеніцыАфарызмКнігаўкаПрыслоўеШыман КанарскіФранцыяЯпоніяЛюбоўСвятлоПрыпяцьМікалай Фёдаравіч ЖлобаІнданезіяМы ідзём шырокімі паляміАртур ВольскіМаксім ГарэцкіГедзімінРадыевугляроднае датаваннеПершы падзел Рэчы ПаспалітайAv.byКрасная Гара (Краснагорскі раён)Гасцінец (значэнні)Агнешка Рамашэўска-Гузы🡆 More