Рауль Кастра

Рауль Мадэст Кастра Рус (ісп.: Raúl Castro Ruz; нар.

3 чэрвеня 1931) — брат і паплечнік Фідэля Кастра. Старшыня Дзяржаўнага савета (2008—2018), Савета Міністраў і Вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Кубы з 2008 па 2018, генерал арміі, Герой Кубы. Удзельнічаў у Кубінскай рэвалюцыі, а затым заняў другое пасля брата месца ў дзяржаўным і партыйным кіраўніцтве Кубы.

Рауль Кастра Рус
Raúl Castro Ruz
Рауль Кастра
Сцяг16-ы Старшыня Савета Міністраў Кубы
з 24 лютага 2008 — па 19 красавіка 2018
Папярэднік Фідэль Кастра
Пераемнік Мігель Дыяс-Канель
Сцяг2-і Старшыня Дзяржсавета Кубы Сцяг
з 24 лютага 2008
— па 19 красавіка 2018(в.а. з 31 ліпеня 2006)
Папярэднік Фідэль Кастра
Пераемнік Мігель Дыяс-Канель
Сцяг4-ы Першы сакратар ЦК КПК Сцяг
19 красавіка 2011
(в.а. з 31 ліпеня 2006)
 — 16 красавіка 2021
Папярэднік Фідэль Кастра
Нараджэнне 3 чэрвеня 1931(1931-06-03)[…] (92 гады)
Бацька Анхель Кастра і Аргіз[d]
Маці Ліна Рус Гансалес
Жонка Вільма Эспін[d]
Дзеці Mariela Castro Espín[d] і Alejandro Castro Espín[d]
Нацыянальнасць Кубінец
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Revolutionary Armed Forces[d]
Званне галоўнакамандуючы і commandant[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кубінская рэвалюцыя
Храналогія
Падзеі
Напад на казармы Манкада
Прамова «Гісторыя мяне апраўдае»
Высадка з яхты «Гранма»
Аперацыя «Verano»
Бой пры Ла-Плаце
Бітва за Лас-Мэрсэдэс
Бітва за Ягуахай
Бітва за Санта-Клару
Розныя артыкулы
Рух 26 ліпеня
Radio Rebelde
Людзі
Фульхенсіа Батыста
Фідэль Кастра — Чэ Гевара
Рауль Кастра — Каміла Сьенфуэгас
Франк Паіс — Убер Матас
Селія Санчэс — Уільям Морган
Карлас Франкі — Вільма Эспін
Нарберта Кальяда

Мануэль Уруція

Біяграфія

Раннія гады

Рауль Кастра нарадзіўся 3 чэрвеня 1931 года ў правінцыі Орьентэ ў сям’і буйнога землеўладальніка. З юнацкіх гадоў ён актыўна ўдзельнічаў у моладзевым руху: быў членам Саюза сацыялістычнай моладзі, прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць дыктатуры Фульхенсіа Батыста.

Кубінская рэвалюцыя

У ліпені 1953 з групай маладых рэвалюцыянераў на чале са сваім братам Фідэлем Рауль Кастра удзельнічаў у штурму казармы Манкада ў горадзе Сант’яга дэ Куба. Падчас няўдалага штурму Манкада Рауль ўласнаручна палоніў афіцэра арміі Батысты, чым выратаваў жыццё свайму атраду паўстанцаў.

За ўдзел у штурму казармаў Манкада Рауль Кастра быў асуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення. У 1955 годзе быў амніставаны і неўзабаве эміграваў у Мексіку.

У 1956 г. кубінскія рэвалюцыянеры высадзіліся на Кубе і пачалі ўзброеную барацьбу супраць рэжыму Батысты. У перыяд 19571958 гг. узброеныя паўстанцкія атрады, выкарыстоўваючы тактыку партызанскай барацьбы, правялі некалькі буйных і дзесяткі дробных аперацый.

Пасля рэвалюцыі

Пасля перамогі Кубінскай рэвалюцыі і звяржэння дыктатуры Батысты ў студзені 1959 Рауль Кастра прымаў удзел ва ўмацаванні рэвалюцыйнай улады ў краіне, узначальваў ваенную і грамадзянскую адміністрацыю. З 1962 года — намеснік, з 1972 года — першы намеснік прэм’ер-міністра Рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Куба. Са снежня 1976 года — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба, дэпутат Нацыянальнай асамблеі народнай улады Рэспублікі Куба.

Кіраўнік дзяржавы

31 ліпеня 2006 года Фідэль Кастра склаў з сябе ўладныя паўнамоцтвы ў сувязі са сваёй шпіталізацыяй. Выконваючым абавязкі лідара Кубы ў сувязі з цяжкай хваробай Фідэля Кастра, а затым у сувязі з яго адмовай ўзначаліць Дзяржаўны савет, стаў Рауль Кастра.

24 лютага 2008 года парламент Кубы з вынікам у 97,7 % галасоў выбраў Рауля Кастра новым старшынёй Дзяржаўнага Савета Кубы.

10 снежня 2013 года Рауль сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам паціснуў яму руку на пахавальнай працэсіі Нэльсана Мандэлы.

19 красавіка 2018 Рауль Кастра сышоў у адстаўку. Новым кіраўніком краіны стаў Мігель Дыяс-Канель.

Рауль сышоў з пасады кіраўніка Дзяржсавета краіны, але заставаўся партыйным лідарам. 16 красавіа 2021 89-гадовы Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка Камуністычнай партыі Кубы. Ён заявіў, што «з задавальненнем перадае кіраўніцтва краінай групе падрыхтаваных лідараў».

Зноскі

  • Raúl Modesto Castro Ruz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • KM.RU Досье. Рауль Кастро
  • Сусветная гісторыя войн. — Мн.: ООО «Харверст», 2004. — 640 с.
  • Біяграфія Рауля Кастра Архівавана 15 чэрвеня 2015.
  • Рауль Кастро. Биографическая справка — РИА Новости
  • Пераемнікам Фідэля Кастра на пасадзе кіраўніка Кубы стаў яго малодшы брат(недаступная спасылка)
  • Nelson Mandela memorial service
  • Новым лідарам Кубы стаў Мігель Дыяс-Канель
  • nn.by
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Рауль Кастра, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Рауль Кастра БіяграфіяРауль Кастра СпасылкіРауль Кастра19313 чэрвеняІспанская моваКубінская рэвалюцыяФідэль Кастра

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўАфарызмКарлес ПучдэмонРэпартажКапялюшКанавалавэ (Канатопскі раён)КалгасРаіса Андрэеўна БаравіковаСымон БудныПласт ГаліцынаПрыметнікВянок (зборнік)Гісторыя БеларусіСымон-музыкаБаладаМонктанскі ўніверсітэтРасціслаў ЗавістовічНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)30 красавікаВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Сяргей Аляксандравіч ПадсасонныМарк ШагалВасіль Ісакавіч ТалашМагіла льва (паэма)Courage (фільм)Галоўная старонкаЭлектронікаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)ШаленстваПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Моўная інтэрферэнцыяТураўскае княстваМонктанЗапазычаныя словыБеларуская моваРымскі форумЯпоніяЛюдзі на балоце (фільм)Ян ЧыквінКанстытуцыйная камісія (2021)383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАМечыслаў ПароўскіАліна КоўшыкАвантуры Пранціша ВырвічаСправа журналістаў БелсатаВілейкаДудуткіАдам ГлобусМіндоўгПраспект Пераможцаў (Мінск)ЯндэксВіктар МарціновічДагаворДудка беларускаяБеларуская Рада КультурыМілан100 найвялікшых беларускіх песеньАфіцыйна-дзелавы стыльОўручНовы Двор (Шчучынскі раён)Беларуская энцыклапедыяПаўлюк ТрусЛацінская моваВіктар Анатолевіч ШніпПрывакзальная плошча (Мінск)Брэсцкая вобласцьАндрэй МакаёнакРыфмаА хто там ідзе?Сінагога ў Задзвінні (Віцебск)Гаспадарчыя заняткі беларусаўІван ЧыгрынаўСпіс вуліц Мінска🡆 More