Райнхард Зелтэн

Райнгард Зельтэн (ням.: Reinhard Selten; 5 кастрычніка 1930, Брэслау, цяпер Уроцлаў — 23 жніўня 2016, Познань) — нямецкі эканаміст.

Райнхард Зелтэн
ням.: Reinhard Selten
Райнхард Зелтэн
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1930(1930-10-05)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 2016(2016-08-23)[…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Adolf Selten[d]
Род дзейнасці эканаміст, матэматык, эсперантыст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка, experimental economics[d], матэматыка, Тэорыя гульняў і эсперанта
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ewald Burger[d] і Wolfgang Franz[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1994) «за фундаментальны аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў». Ён стаў першым немцам, які атрымаў гэту ўзнагароду.

Біяграфія

Райнгард Зельтэн нарадзіўся ў Брэслау (тады правінцыя Ніжняя Сілезія), у змешанай сям’і: бацька (Адольф Зельтэн) быў яўрэем, маці (Кётэ Лютэр) — пратэстанткай. Бацька меў невялікі магазін, які займаўся галоўным чынам пракатам перыядычных выданняў, але ў 1933 годзе, з прыняццем нюрнбергскіх расавых законаў, ён быў вымушаны яго прадаць. Бацька памёр у 1942 годзе пасля працяглай хваробы, і дзеці змаглі пазбегнуць дэпартацыі, якая пачалася неўзабаве. Як паўкроўка Райнгард Зельтэн не меў права на школьную адукацыю пасля 14 гадоў і пачаў працаваць рознарабочым. Пасля вызвалення Брэслау ён разам з маці, братамі і сястрой перабраўся спачатку ў Саксонію, потым у Аўстрыю, дзе працаваў на ферме. Толькі ў 1946 годзе ён атрымаў магчымасць працягнуць сярэднюю адукацыю і ўжо ў наступным годзе пасяліўся з сям’ёй у Мельзунгене, дзе ў 1951 годзе ва ўзросце 21 года скончыў мясцовую гімназію.

Вучыўся ў Франкфурцкім універсітэце. Прафесар Свабоднага ўніверсітэта ў Берліне, універсітэта ў Білефельдзе, Бонскай вышэйшай школы эканомікі (падраздзяленне Рэйнскага ўніверсітэта, Бон). Заснавальнік Бонскай лабараторыі эксперыментальнай эканомікі.

Зельтэн і эсперанта

Р. Зельтэн неаднаразова выказваўся на высокім узроўні ў падтрымку міжнароднай мовы эсперанта. У прыватнасці, у 2007 годзе, выступаючы ў Еўрапарламенце, ён заявіў: «Лёгкая ў вывучэнні планавая мова эсперанта дае нейтральнае рашэнне моўнай праблемы». Ён таксама пагадзіўся балатавацца ў 2009-м на выбарах у Еўрапарламент ад невялікай партыі EDE (Еўропа — Дэмакратыя — Эсперанта).

Творы

  • «Мадэль алігаполіі з інерцыяй попыту» (Ein Oligopolmodel mit Nachfrageträgheit, 1965)

Зноскі

  • а б Reinhard SeltenNobel Foundation. Праверана 3 лютага 2021.
  • а б http://www.faz.net/aktuell/wirtschaft/wirtschaftswissen/wirtschaftsnobelpreistraeger-reinhard-selten-gestorben-14415860.html
  • Reinhard Selten // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 красавіка 2024.
  • а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  • а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  • NNDB — 2002.
  • https://www.ae-info.org/ae/User/Selten_Reinhard
  • http://vds-ev.de/verein/bekannte-mitglieder/
  • https://racef.es/es/academicoscorrespondiente-extranjero/rselten
  • https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.
  • Selten Biografy(недаступная спасылка)
  • Нобелеўскі лаўрэат выступіў за эсперанта на «польскім Давосе»(недаступная спасылка)
  • Зельтэн будзе балатавацца ад партыі эсперантыстаў
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Райнхард Зелтэн, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Райнхард Зелтэн БіяграфіяРайнхард Зелтэн Зельтэн і эсперантаРайнхард Зелтэн ТворыРайнхард Зелтэн СпасылкіРайнхард Зелтэн1930201623 жніўня5 кастрычнікаНямецкая моваПознаньУроцлаў

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Васіль Аляксеевіч ЖуковічМікалай Радзівіл ЧорныКаскадныя табліцы стыляўАперацыйная сістэмаНовая зямля (паэма)ГаннаТраецкая набярэжная (Мінск)Галоўная старонкаMP3Точка BYЖлобінГарабурдаМсціслаўJava (мова праграмавання)Ян СяньцзіньПінскНацыянальны інстытут адукацыіЛучана ПавароціПалаткаДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьЯўген Мікалаевіч ВорсінЭльвангенМіхаіл Мікалаевіч ЧыгірУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Беларускае фэнтэзіГенадзь БураўкінКалі кветкі не маўчацьФістынгХутка-смачнаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСэм УортынгтанВікісховішчаЧарнобыльПціч (рака)Сяргей Васілевіч БесарабЯўхім Фёдаравіч КарскіНовасібірскРапуха чаротаваяПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Іван ЧыгрынаўНавагрудакБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціПолымя (часопіс)Вянок (зборнік)Вялікдзень (народная традыцыя)Беларускія ручнікіМіжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофуЗалаты КупідонСправа менеджараў БелгазпрамбанкаБелсатViva BraslavСправа «0 праміле»Пошукавая аптымізацыяІрына Уладзіміраўна ДрыгаЦукраміцэтыVPNАляксей ДудараўЗмітрок БядуляСпіс вуліц МінскаМіхась СтральцоўГеоргій МарчукБагародзіца (гімн)Мінскае капішчаЗянон Станіслававіч ПазнякЛотацьТрыалізмТарашкевіцаПаца-ВацаРэнесанс у БеларусіКуфарУніверсітэт ТунцзіMediaWikiПадляшшаЗеляночыІліядаЬА🡆 More