Раджпуты

Раджпу́ты (санскрыт राजापुत्र літаральна «княскі сын») — каста або родавая арганізацыя воінаў-землеўладальнікаў у Індыі і Пакістане.

Раджпуты
Воін-раджпут на кані, малюнак XVIII ст.

Паходжанне

Паняцце раджпуты сустракаецца ў старажытным індыйскім эпасе «Махабхарата», а таксама на непальскіх надпісах сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э. Самі раджпуты выводзяць сябе ад некалькіх старажытных правячых дынастый або нават ад ведыйскіх божастваў месяца і сонца. Аднак у навуцы замацавалася думка, што раджпуты — нашчадкі сярэднеазіяцкіх заваёўнікаў VI ст. н. э., якія пазней прынялі індуізм і атрымалі высакародны статус.

Сярод індуістаў раджпуты разглядаюцца как прадстаўнікі адной або некалькіх джаці варны кшатрыяў (гл. Каста), сярод мусульман — як замкнёная група высакародных сем’яў. Усяго ў Індыі і Пакістане налічваецца 36 буйных родаў раджпутаў. Колькасць малых родаў сягае за 100.

Гісторыя

У VIII — IX стст. на захадзе Індыі сфарміраваўся шэраг дзяржаў, якімі кіравалі дынастыі раджпутаў. На тэрыторыі сучаснага індыйскага штата Раджастхан княствы раджпутаў склалі своеасаблівы рэгіён Раджпутана або Раджвар (каля 343328 км²), які захаваў адносную самастойнасць нават пасля ўсталявання Імперыі Вялікіх Маголаў. Большасць раджпутаў, аднак, былі не ўладарамі дзяржаў, а воінамі, якія атрымоўвалі за службу землі ў маёмасць або карыстанне. Яны славіліся сваёй адданасцю тым, каму служылі, а таксама захоўвалі правілы воінскага гонару. З цягам часу некаторыя сем’і прынялі іслам, аднак большасць захавала індуізм у якасці асноўнай рэлігіі. У індыйскай гісторыі раджпутаў нават прынята разглядаць як абаронцаў індуізму.

Усё большыя супярэчнасці паміж кіруючымі дынастыямі раджпутаў прывялі да таго, што ў XVII ст. яны трапілі ў залежнасць ад Вялікіх Маголаў, а пазней — ад маратхаў. З канца XVIII ст. раджпуты Заходняй Індыі заключалі саюзныя адносіны з Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй, а простыя воіны наймаліся да брытанцаў у якасці сіпаяў. Уладары Раджпутаны здолелі захаваць сваю ўладу нават пры брытанскай каланіяльнай адміністрацыі, хаця іх правы былі істотна абмежаваны.

У 1948 г. 22 княствы Раджпутаны ўвайшлі ў склад Індыі. Прынятыя ў 1971 г. папраўкі да Канстытуцыі канчаткова пазбавілі іх манархаў улады. Як індыйскія, так і пакістанскія раджпуты прымалі актыўны ўдзел у ваенных канфліктах паміж Індыяй і Пакістанам на баку сваіх дзяржаў.

Традыцыі

Паколькі раджпуты былі воінамі, то ў іх супольнасці заўсёды захоўвалася першынство мужчын. Нараджэнне сына віталася ў сям’і як вялікае свята, а нараджэнне дзяўчынкі часам атаясамлівалася з няшчасцем. У мінулым існавалі звычаі дзявочага інфантыцыду, джаўхар і саці. Кожны раджпут з нараджэння павінен быў прайсці 12 рытуалаў карам. Асабліва важнымі былі рытуалы надання імя, першага галення галавы і павязвання ніткі джані. Пахаванне суправаджалася складаным абрадам, пасля якога старэйшы сын або кіраўнік сям’і праломваў чэрап нябожчыка, каб душа магла выйсці з цела, потым памерлага спальвалі.

Сем’і пераважна вялікія пашыраныя, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на родавыя аб’яднанні. Кіруюць сем’ямі толькі мужчыны. У мінулым некаторыя княскія роды раджпутаў імкнуліся мець шлюб з прадстаўніцамі варны брахманаў. Аднак для астатніх раджпутаў характэрны дазвол мець жонку з сем’яў ніжэйшага рангу і аддаваць сваіх дачок замуж за прадстаўнікоў вышэйшых джаці. Шлюбы суправаджаюцца маляўнічымі вясельнымі абрадамі. Жаніх разам са шматлікімі сябрамі едзе на кані або нават слане да хаты нявесты і раздае яе сваякам і гасцям багатыя падарункі. Маладыя праходзяць ачышчальны вогненны рытуал агні пуджа.

У мужчын важнай часткай вопраткі з’яўляецца цюрбан, прычым форма і знешні выгляд цюрбана залежаць ад родавай прыналежнасці.

Зноскі

Гл. таксама

Tags:

Раджпуты ПаходжаннеРаджпуты ГісторыяРаджпуты ТрадыцыіРаджпуты Гл. таксамаРаджпутыІндыяКастаПакістанСанскрыт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская фанетыкаПубліцыстычны стыльГерб АстраўцаЗалаты КупідонАркадзь КуляшоўНавіяльБеларуская моваGoogleНацыянальна-вызваленчы рухДругая сусветная вайнаПомнік Якубу Коласу (Мінск)byovqБеларуская літаратураУладзімір Аляксеевіч АрлоўКалядыВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Гісторыя БеларусіБуякіАндрэй Аляксандравіч УцюрынБеларусь у вайне 1812 годаЗаходняя БеларусьТворны склонЯўгенія ЯнішчыцЯкуб КоласОрдэн Дружбы народаў (СССР)ВіцебскНазоўнікКастусь КаліноўскіБеларускі ПЭН-цэнтрЯнка БрыльАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўРаман Аляксандравіч СкірмунтУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)АстравецVII Усебеларускі народны сходПаўднёвая АмерыкаБярнард БукаткаКастусь ЖукПрамысловасцьПатрыятызмКансорцыум Сусветнага павуцінняPawaТадэвуш КасцюшкаТлумачальны слоўнік беларускай мовыСпіс вуліц ГроднаГалоўная старонкаМонктанПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Печы (Барысаў)ЭлектронікаБрэстУкраінаПлошча Незалежнасці (Мінск)ГлебаРаіса Андрэеўна БаравіковаПадарожжа з ЖыгамонтамКіеўская РусьБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАперацыйная сістэмаНацыянальная бібліятэка БеларусіЛацінская моваДзікПрыродаКарлес ПучдэмонВянок (зборнік)НарысПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Андрэй Мікалаевіч МукавозчыкПолацкі езуіцкі калегіумСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Ігар Пятровіч ТурМінскі інавацыйны ўніверсітэтБеларуская міфалогіяЛявон ВольскіРагнеда РагвалодаўнаЮрась Шамецька🡆 More