Раві Шанкар

Раві Шанкар (7 красавіка 1920, Варанасі — 11 снежня 2012, Сан-Дыега) — індыйскі музыкант, кампазітар, шырока вядомы як віртуоз гульні на сітары.

Унёс вялікі ўклад у папулярызацыю ў заходніх краінах індыйскай класічнай музыкі ў цэлым і яе інструментаў і выканаўцаў у прыватнасці. Важную ролю пры гэтым адыгралі як знаёмства з гуртом The Beatles і доўгае сяброўства з іх гітарыстам Джорджам Харысанам (Харысан вучыўся ў Раві гульні на сітары), так і асабістая харызма Раві Шанкара.

Раві Шанкар
хіндзі: रवि शंकर
Раві Шанкар
Род дзейнасці кампазітар, сітарыст, кінарэжысёр, палітык
Дата нараджэння 7 красавіка 1920(1920-04-07)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 2012(2012-12-11)[…] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне індуізм
Жонка Annapurna Devi[d]
Дзеці Нора Джонс, Shubbo Shankar[d] і Anoushka Shankar[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт ravishankar.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выступаў на легендарных фестывалях у Мантэрэі (1967) і Вудстаку (1969), у 1960-х гадах канцэртаваў разам з Іегудзі Менухіным (у студзені 1967 года быў выпушчаны рэліз «West Meets East», які адлюстроўвае іх сумесную дзейнасць).

Працаваў у кіно з Сацьяджытам Раем, Мрыналам Сенам, Норманам Мак-Ларэнам, Оліверам Стоўнам, Рычардам Атэнбора і інш., яму належыць музыка больш чым да трыццаці ігравых і дакументальных фільмаў.

Музычная кар’ера Раві Шанкара доўжылася больш за шэсць дзесяцігоддзяў, а яго міжнародная кар’ера, паводле «Кнізе рэкордаў Гінеса», з’яўлялася самай працяглай у свеце. Насіў ганаровае званне «пандыт» (з санскр. — «навуковец», тытул даваўся звычайна рэлігійным настаўнікам высокага рангу).

Ад першай жонкі Анапурны Дэві меў сына Шубхендра Шанкара (1942—1992), кампазітара, музыканта і мастака. Бацька спявачкі Норы Джонс (ад Сью Джонс, нар. 1979) і Анушкі Шанкар (ад Суканьі Шанкар, нар. 1981), амерыканскай сітарысткі і кампазітара.

Раві Шанкар быў індуістам і вегетарыянцам. З 1960-х гадоў ён жыў у ЗША, у Каліфорніі.

Зноскі

  • а б Ravi Shankar // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Portrait of the artist: Ravi Shankar, musician // The GuardianUK: GMG, 2011. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  • LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Раві Шанкар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    11 снежня192020127 красавікаThe BeatlesВаранасіДжордж ХарысанКампазітарСан-ДыегаСітар

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Радучы (вёска)Сан-Паола-фуоры-ле-МураСубарбітальны касмічны палётСёмы сынКарла ТальявініПаўстанне 1863—1864 гадоўМіхась ЗарэцкіМіхась ТурыянскіВялікдзеньВыклічнік2001Напалеон II.muЮгаславіяБеларускі арабскі алфавітГенрых III ВалуаСлоўнікАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЭдуард Сямёнавіч НіканораўБелсатАляксандр ГамільтанБоска НтагандаПратэсты ў Беларусі (2020—2021)ВікікрыніцыВольга Яўгенаўна КарачРэйчэл КарсанГепатыт CЧасціны мовыКузьма ЧорныЯгайлаГрызуныКукурузаМаксім ГарэцкіМаўленнеНа ростаняхПолацкае княстваПарагвайПрудок (Гомель)Дамінік РудніцкіБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБясслаўныя вырадкіГенрык ІбсенГеаграфічныя каардынатыРобін УільямсВікіслоўнікНікарагуаІван ШамякінБорджыяПалівальны панядзелакПолацкКсенія Дзягілева-БяляеваMelodifestivalenПаўночная КаралінаКупал-цыбулінаЛодзьБеларусьМязень (горад)Беларуская літаратураЛітаратурныя жанрыГызыларбатФК МіланВольха чорнаяДудка беларускаяЯнка КупалаРыгор АстапеняСацыяльныя медыяКаляндрыІосіф ФлавійГенры ФордNürnbergБуразубка звычайная🡆 More