Риа Новости

Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» (бел.: «РІА Навіны») — былая медыягрупа і адно з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў свету са штаб-кватэрай у Маскве.

Галоўнымі прынцыпамі сваёй дзейнасці РІА Навіны называла «аператыўнасць, аб’ектыўнасць, незалежнасць ад палітычнай кан’юнктуры».

РИА Новости

Риа Новости
Галоўны рэдактар Святлана Міранюк (апошні галоўны рэдактар; да ліквідацыі «РИА Новости»)
Дата заснавання 24 чэрвеня 1941
Дата зачынення 1 красавіка 2014
Мова руская
Галоўны офіс Риа Новости Расія: 119021, Масква, Зубаўскі бульвар, 4
Вэб-сайт www.ria.ru

Медыягрупа і агенцтва РІА Навіны былі расфарміраваны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна «Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі» ад 9 снежня 2013 года. Паводле ўказу, замест ліквідаванага РІА Навіны створана Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» (бел.: «Расія сёння»).

Апроч аднайменнага агенцтва, у склад РІА Навіны ўваходзіла Расійскае агенцтва прававой і судовай інфармацыі (РАПСІ), Агенцтва спартыўных навін «Р-Спорт», Агенцтва эканамічнай інфармацыі «ПРАЙМ», Рэйтынгавае агенцтва «РИА Рейтинг» (бел.: «РІА Рэйтынг»), Расійскае інфармацыйнае агенцтва навукі і тэхналогій «РИА Наука» (бел.: «РІА Навука»), Выдавецкі дом «Маскоўскія навіны», сетка медыяцэнтраў у Расіі і за мяжой, а таксама больш за 40 інтэрнэт-рэсурсаў на 22 мовах з сукупнай аўдыторыяй на момант ліквідацыі звыш 20 млн унікальных наведвальнікаў у месяц.

Галоўны рэдактар РІА Навіны на момант ліквідацыі — Святлана Міранюк, якая кіравала агенцтвам з 2003 года.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Інфармацыйнае агенцтваБеларуская моваМасква

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Літаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваНавум Якаўлевіч ГальпяровічЗалог ПяцілеткіПыласосТры чарапахі (песня)Уладзімір Несцеравіч ДражынЯгайлаЯноўка (Пухавіцкі раён)Канстытуцыя 3 мая 1791 годаПапараць-кветкаПітэр ФондаПціч (рака)Лі ЛіньсыБеларуская фанетыкаБу ВідэрбергЭрэбуні (аэрапорт)Дзень беларускага пісьменстваБеларускі нацыянальны касцюмКаўкаКатастрофа на Чарнобыльскай АЭСМікалай ЦудатворацСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Пеніс чалавекаЛюдміла РублеўскаяФутджобДадаізмЭміграцыя з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаСяргей Васілевіч БесарабСтарабеларуская моваАляксей ДудараўМар’ян ДуксаЦэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Мінск)Марыя Магдалена РадзівілПралеска100 найвялікшых беларускіх песеньЛімінгтан (Антарыа)КітайСэм Уортынгтан.tgКрайнія пункты БеларусіСімвалНаталля Міхайлаўна ВітрэнкаУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуЛітаратурныя жанрыЛічэбнікДжо БайдэнКанфлікт у Судане (з 2023)Рэпрадуктыўная сістэма чалавекаТочка BYКіраўнікі МінскаJava (мова праграмавання)Дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуМаркем (гара)Іван НавуменкаApple PayGoogle MapsАляксандр Мікалаевіч КосінецВалерый Станіслававіч МянжынскіТэквандоЛучана ПавароціВакуумМедаль Францыска СкарыныМаркем (рака)Чарнобыльская АЭСКрыж Ефрасінні ПолацкайНасыцкВіцебскПрыродны газBingХрыстос прызямліўся ў ГародніМідленд (Антарыа)Аркадзь Сцяпанавіч ЛялейМолат (гурт)Федэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыі🡆 More