Пешмерга, пешмарга (нескл.) (курд.: Pêşmerge, курд.: پێشمەرگە, pêş — «перад» + merg — «смерць» + e — «ёсць», літаральна — «тыя, хто глядзіць смерці ў твар») — курдскія ваенізаваныя фарміраванні і ўзброеныя сілы ў Іракскім Курдыстане.
Пешмерга | |
---|---|
Гады існавання | з 1890 года па цяперашні час |
Краіна | Іракскі Курдыстан |
Тып | узброеныя сілы |
Колькасць | 150 000 - 200 000 |
Удзел у | Вераснёўскае паўстанне ў Іракскім Курдыстане Ірана-іракская вайна Вайна ў Персідскім заліве Іракская вайна Вайна супраць тэрарызму Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Масуд Барзані |
Вядомыя камандзіры | Косрат Расул Алі Ідрыс Барзані Мустафа Барзані Казі Мухамед Джаляля Талабані Махмуд Барзанджы |
Пешмерга з’явіліся ў Курдыстане са з’яўленнем курдскага руху за незалежнасць Курдыстана ў 1890-х гадах. Моцны штуршок у развіцці яна атрымала ў пачатку 1920-х, пасля развалу Асманскай імперыі.
Назва паўстала ў сярэдзіне XX стагоддзя як курдская эквівалент ірана-арабскаму паняццю «фідаі», якім называлі воінаў, што прысвяцілі сябе барацьбе за высокую ідэю (першапачаткова — за веру). Само слова ўвёў курдскі пісьменнік, паэт і палітычны дзеяч Ібрагім Ахмед.
Падчас вераснёўскага паўстання ў 1961—1975 гадах атрады Пешмерга, колькасць якіх за час паўстання вырасла прыкладна да 15 тыс. чалавек, сталі падобны на рэгулярныя вайсковыя фармаванні, — байцы былі апрануты ў аднастайную ахоўную форму, атрымлівалі зарплату, былі зведзены ў «дывізіі» (фактычна брыгады), батальёны, роты, ўзводы і аддзяленні. Для паступлення на службу ў Пешмерга неабходна было прайсці сур’ёзны адбор, — не бралі жанчын і падлеткаў да 18 гадоў. Асноўнай зброяй у 1960-х гадах былі чэшскія даваенныя вінтоўкі «Брно-17» (мадыфікацыя германскай вінтоўкі). Паступова іх выціснулі савецкія АК і АКМ, у тым ліку і іх нізкаякасныя, але танныя кітайскія мадыфікацыі. Неўзабаве пасля пачатку вераснёўскага паўстання — у 1963 годзе — з’явіліся мінамёты (у тым ліку цяжкія). З’явілася і іншая артылерыя. Адзін з лідараў курдаў, Мустафа Барзані, нават арганізаваў асаблівыя артылерыйскія курсы.
Пешмерга ваявала на баку УС ЗША і кааліцыі на паўночным фронце падчас уварвання 2003 года ў Іраку.
На працягу наступных гадоў Пешмерга гуляла жыццёва важную ролю ў забеспячэнні бяспекі ў Курдыстане і іншых частках Ірака. Яе атрады таксама былі разгорнуты ў Багдадзе і правінцыі Аль-Анбар для антытэрарыстычных аперацый. Пешмерга стал актыўным удзельнікам барацьбы супраць ІД.
Іракскаму Курдыстану дазволена мець уласныя ўзброеныя сілы (гэта прапісана ў іракскай канстытуцыі). Цэнтральнай іракскай арміі забаронена ўваходзіць на тэрыторыю Курдыстана.
У цяперашні час існуе 12 аб’яднаных пяхотных батальёнаў, кожны з якіх налічвае каля 3-5 тыс. вайскоўцаў. Маецца таксама некалькі батальёнаў сіл спецыяльнага прызначэння, цяжкай артылерыі, сфармаваны штабы і апарат міністэрства, а таксама іншыя дапаможныя падраздзяленні, агульнай колькасцю каля 120 000 вайскоўцаў.
Пешмерга ў асноўным выкарыстоўвае старую зброю, якая засталася ад СССР. Гэта адносіцца і да бранятанкавай тэхніцы, артылерыі і кулямётаў тыпу ДШК і гэтак далей. Выключэннем з’яўляюцца некалькі тысяч вінтовак G36 і G3 фірмы Heckler & Koch, пастаўленых Германіяй, але асноўная стралковая ўзбраенне — аўтаматы Калашнікава (АК-47, АКМ і АК74). У 2010-я гады Пешмерга падвышала сваю моц з дапамогай амерыканцаў і трафейных баявых машын (Т-72, Т-55). З’явіліся і больш сучасныя амерыканскія і расійскія сістэмы, у тым ліку M16, M82, джыпы, SA-16 і SA-18.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пешмерга, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.