Печанегі

Печане́гі — саюз цюркскіх плямёнаў, які існаваў у 8—11 ст.

Печанегі спачатку размяшчаліся на тэрыторыі паміж Аральскім морам і Волгай; займаліся качавой жывёлагадоўляй. У канцы 9 ст. пад націскам хазараў і агузаў перасяліліся ў стэпы Паўночнага Прычарнамор'я ад нізоўяў Дона да Дуная. У 10 ст. падзяляліся на 8 плямёнаў, кожнае з якіх складалася з 5 родаў. На чале плямёнаў стаялі «вялікія князі», на чале родаў ― «малыя князі». У гэты час у печанегаў распадаўся першабытнаабшчынны лад, складваліся феадальныя адносіны. Візантыя часта выкарыстоўвала печанегаў у войнах супраць венграў, балгараў і Русі (915, 920, 968, 972, 988997). У 1036 печанегі былі разбіты кіеўскім князем Яраславам, у сяр. 11 ст. яны адышлі да Карпат і Дуная, часткова перасяліліся ў Венгрыю і Балгарыю, часткова ўвайшлі ў склад полаўцаў, часткова аселі на рускіх землях і аславяніліся.

Літаратура

  • Гетаў В. В. Печанегі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 676 с.: іл., карты. — С. 428.
  • Плетнёва С. А. Печенеги, торки и половцы в южнорусских степях // Материалы и исследования по археологии СССР. № 62, 1968.
  • Paroń A. Pieczyngowie. Koczownicy w krajobrazie politycznym i kulturowym średniowiecznej Europy. — Wrocław: Instytut Archeologii i Etnologii Polskiej Akademii Nauk, 2015. — 520 s.

Tags:

Саюз плямёнаўЦюркі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Марыя Магдалена РадзівілMolchat DomaГроднаАлесь БачылаІерусалімБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)Людміла РублеўскаяКапіталізмАпладненнеКастрычніцкая рэвалюцыяФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіІван НавуменкаІосіф Вісарыёнавіч СталінВейшнорыяРэпрадуктыўная сістэма чалавекаНігерыяРасійская імперыяАлесь АсіпенкаУладзімір ДубоўкаSabatonТраецкае прадмесцеКанюшынаНіл ГілевічСпадарСтудзеньПраспект Незалежнасці (Мінск)Цынкавыя хлопчыкіКвэньяДавід ГільбертДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыАляксандр Васілевіч БранцэвічЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьЭлектралітСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)Нідэрландская моваАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаКасцёл Святога Сымона і Святой АленыШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхРэгіянальная газетаВожык (часопіс)Федэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіПрафесійны саюзМедаль да стагоддзя БНРГеоргій МарчукНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьМаладосць (часопіс)Дом урада (Мінск)Вікі2024Папараць-кветкаГрэцыя ў Першай сусветнай вайнеНарысСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Галіна Анатолеўна КаржанеўскаяЯкуб КоласКамянецкая вежаУладзімір КараткевічКамсамольская вуліца (Віцебск)Сіднейскі оперны тэатрМікола Іванавіч ЕрмаловічПалавы актПатрыятызмЛюдзі на балоце (раман)Юзаф ЭльснерЛабірынты (аповесць)Сінільная кіслатаКітайВагінальны сексЛаура МанчынэліКунілінгусПітэр ФондаЕпіскапРыгор АстапеняIntelДругая сусветная вайнаСінтаксіс мовы🡆 More