Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення

Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення (англ.: Lord's Resistance Army insurgency; фр.: Insurrection de l'Armée de Résistance du Seigneur) — партызанская вайна, арганізаваная групоўкай Гасподняя Армія супраціўлення (англ.: Lord's Resistance Army, LRA).

Баевікі дзейнічаюць на тэрыторыі Уганды, Паўднёвага Судана, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Рух узначальвае Джозеф Коні, які называе сябе прадстаўніком Бога і духоўным медыумам. Яго мэта — зрынуць угандыйскі рэжым Ёверы Мусевені і ўсталяваць тэакратычную дзяржаву на аснове Дзесяці запаведзяў і традыцый народа ачолі.

Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення
Раёны Паўночнай Уганды, дзе дзейнічаюць партызаны.
Раёны Паўночнай Уганды, дзе дзейнічаюць партызаны.
Дата з 1987 года
Месца Уганда, ЦАР, Паўднёвы Судан, ДР Конга
Прычына страта ачолі ўлады ва Угандзе
Статус працягваецца
Праціўнікі
Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення Уганда
Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення Паўднёвы Судан
Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення ДР Конга
Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення ЦАР
пры падтрымцы:
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый MONUSCO (з 2005)
Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення ЗША (2011–2017)
Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення Афрыканскі саюз (з 2012)
Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення Гасподняя армія супраціўлення

пры падтрымцы:
Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення Судан (1994—2002)

Камандуючыя
Ёверы Мусевені Джозеф Коні
Сілы бакоў
2002: Уганда 65,000−75,000
2010: Уганда 46,800
2014: Уганда 1,500

2014: Злучаныя Штаты Амерыкі 300 ваенных саветнікаў

1990: 200−800
1998: 6,000
2007: 840−3,000
2014: 240
2022: 200−1,000
Агульныя страты
12 000 забітых і 2 млн бежанцаў да 2008 года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канфлікт лічыцца адным з самых працяглых у Афрыцы.

Ход падзей

1980-я і 1990-я

У студзені 1986 года ва Угандзе быў зрынуты ўрад з ліку прадстаўнікоў народа ачолі. Да ўлады прыйшоў Ёверы Мусевені. Пры новым урадзе ачолі саступілі свой уплыў на нацыянальную армію. Яны таксама пачалі асцярагацца рэпрэсій з боку рэжыма Мусевені.

На гэтым фоне ў жніўні таго ж года ачолі паўсталі, жадаючы аднавіць сваю ўладу. Хваляванні ахапілі галоўным чынам Паўночную Уганду.

Са студзеня 1987 года ачолі пачалі аб’яднацца вакол асобы Джозефа Коні і яго арганізацыі «Гасподняя армія супраціўлення» (ГАС). Мужчына заявіў, што з’яўляецца духоўным медыумам. З цягам часу прыхільнікі Коні разгарнулі партызанскую вайну. Да 1991 года баевікі пераважна здзяйснялі набегі на насельніцтва ў пошуках пражытка і харчоў. Былі праведзены і некаторыя буйныя аперацыі, якія выявілі, што ўгандыйскія ўлады страцілі кантроль над сітуацыяй у паўночных правінцыях.

У сакавіку 1991 года ўрадавыя сілы пачалі першую буйную антыпаўстанцкую кампанію — аперацыю «Поўнач». Улады сваіх мэтаў не дасягнулі. Аднак пасля была праведзена першая вочная сустрэча паміж прадстаўнікамі ГАС і ўрадам. Баевікі запатрабавалі ўсеагульную амністыю для сваіх асуджаных байцоў. Другая сустрэча адбылася 10 студзеня 1994 года. Да пачатку лютага тон перамоваў станавіўся ўсё больш рэзкім, і пасля 2 лютага Коні перапыніў перамовы.

Праз два тыдні пасля завяршэння перамоў паступіла паведамленне аб тым, што партызаны ГАС стварылі базы на тэрыторыі Судана (з дазволу ўрада Амара Башыра). Замежная дапамога стала адказам на падтрымку Угандай паўднёвасуданскіх сепаратыстаў.

Тым часам урад у рамках барацьбы з паўстанцамі і абароны ад іх нападаў мірнага насельніцтва прыняў на ўзбраенне тактыку выпаленай зямлі, загадаўшы ўсім ачолі пакінуць свае дамы на працягу 48 гадзін і пераехаць у «абароненыя вёскі». Такое рашэнне не апраўдалася: ачолі яшчэ больш сталі незадаволены рэжымам, а атакі на цывільнае насельніцтва працягнуліся.

2000-я і 2010-я

Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення 
Зброя, здадзеная баевікамі, 2015 год.

Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года ў ЗША сітуацыя ў «гарачай кропцы» палепшылася. Адносіны паміж Суданам і Угандай рэзка змяніліся, знізілася напружанасць на мяжы. Колькасць перамешчаных асоб скарацілася прыкладна да паўмільёна, так як людзі пачалі вяртацца ў свае дамы.

У сакавіку 2002 года Народныя сілы абароны Уганды з адабрэння Амара Башыра пачалі на поўдні Судана аперацыю «Жалезны кулак» супраць ГАС. Баевікі вымушана пакінулі свае базы. Пасля буйнога паражэння яны сталі дзейнічаць з нябачанай дагэтуль жорсткасцю. З сярэдзіны 2004 года, дзякуючы паспяховым аперацыям угандыйскіх вайскоўцаў, актыўнасць паўстанцаў прыкметна знізілася. У сярэдзіне верасня 2005 года група баевікоў ГАС на чале з Вінцэнтам Оці ўварвалася ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга (ДРК). Прэзідэнт Мусевені заявіў, што калі кангалезскія ўлады не раззброяць АСГ, армія Уганды перасячэ дзяржграніцу ўслед за байцамі арганізацыі. Гэтая заява выклікала дыпламатычны скандал.

Пачынаючы з 14 ліпеня 2006 года ў Джубе быў праведзены шэраг сустрэч паміж урадам Уганды і ГАС. У верасні бакі ўсталявалі рэжым спынення агню. У маі 2007 года перамоўны працэс аднавіўся.

У чэрвені 2008 года стала вядома, што Гасподняя армія супраціўлення закупіла новае ўзбраенне і набірае рэкрутаў. Прыкладна ў той жа час Уганда, Паўднёвы Судан і ДРК узгаднілі план сумесных дзеянняў па барацьбе з партызанамі.

За 2009 год паўстанцы правялі некалькіх нападаў у Паўднёвым Судане, ДРК і ЦАР. Паводле даных ААН, на працягу першага квартала 2014 года ў ЦАР і ДРК адбылося не менш за 65 атак ГАС, у выніку якіх было выкрадзена 93 чалавекі, двое забітыя.

Замежнае ўмяшанне

У 2011 года ЗША накіравалі войскі для дапамогі краінам у барацьбе з паўстанцамі. Амерыканская ваенная аперацыя атрымала найменне «Назіральны компас».

23 сакавіка 2012 года Афрыканскі саюз абвясціў пра свой намер адправіць міжнародную брыгаду колькасцю 5000 вайскоўцаў, каб прыняць удзел у барацьбе з баевікамі. Аперацыю ўзначаліла Уганда, пры падтрымцы ЗША. Міжнародная брыгада размясціла свой штаб у горадзе Ямбіё ў Паўднёвым Судане, недалёка ад мяжы з ДРК.

30 сакавіка 2017 года Узброеныя сілы ЗША абвясцілі аб спыненні сваёй місіі.

Людскія ахвяры

Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення 
Дзеці-ачолі ў лагеры для бежанцаў, 2006 год.

Паводле ацэнак Урада ЗША на 2008 год, у выніку ваенных дзеянняў загінула да 12 000 чалавек; значна больш людзей памерла ад хвароб і недаядання. Амаль два мільёны мірных жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Парушэнні і злачынствы

Як заяўляў Міжнародны крымінальны суд, у ходзе сваёй дзейнасці паўстанцы здзейснілі шматлікія парушэнні правоў чалавека, уключаючы нанясенні калецтваў, катаванні, рабства, згвалтаванні, выкраданні грамадзянскіх асоб, выкарыстанне дзяцей-салдат, масавыя забойствы.

Некаторыя з дзяцей-салдат беглі ад баевікоў, але затым іх прымушалі служыць ва ўгандыйскай урадавай арміі.

Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, з 1987 года па сярэдзіну нулявых Гасподняя армія супраціўлення выкрала каля 25 000 дзяцей (пераважна ачолі). Некалькі пазнейшых даследаванняў паказалі, што фактычны паказчык быў значна вышэй. Па некаторых ацэнках, станам на красавік 2006 года, партызаны выкралі ад 24 000 да 38 000 дзяцей і ад 28 000 да 37 000 дарослых.

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

Tags:

Паўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення Ход падзейПаўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення Замежнае ўмяшаннеПаўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення Людскія ахвярыПаўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення Парушэнні і злачынствыПаўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення Гл. таксамаПаўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення ЗаўвагіПаўстанне Гасподняй Арміі Супраціўлення СпасылкіПаўстанне Гасподняй Арміі СупраціўленняЁверы МусевеніАнглійская моваАрмія супраціўлення ГасподняАчоліДжозеф КоніДзесяць запаведзейДэмакратычная Рэспубліка КонгаПартызанская вайнаПаўднёвы СуданТэакратыяУгандаФранцузская моваЦэнтральна-Афрыканская Рэспубліка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Францішак БагушэвічЛеанід Дранько-МайсюкНарысШчасцеЭнцыклапедыяСтаражытны РымПрамысловасцьГуканне вясныЛюдзі на балоце (раман)ПольшчаРаманчуковэБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіГлеб Іванавіч УспенскіМіхась СтральцоўДзеепрыслоўеУладзімір КараткевічАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаСпіс беларускіх імёнСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньДзьмухавецАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіГаліна Радзівонаўна Лукашэнка2012Іван ПташнікаўГаспадарчыя заняткі беларусаўСучаснасцьМаксім БагдановічВозера радасці (фільм)Папараць-кветкаМёрыМагілёўЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтРаман Аляксандравіч СкірмунтПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Слуцкі поясБаладаМаксім ТанкДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуНовая зямля (паэма)ШаленстваЯнка КупалаВера Аляксандраўна Палякова-МакейЯкуб Колас2024Старабеларуская моваПеніс чалавекаБеларуская літаратураКупаллеАленаЧарнаярскі раёнАндрэй МакаёнакУННВТры чарапахі (песня)Авантуры Пранціша ВырвічаЦягнікТадэвуш КасцюшкаРагнеда РагвалодаўнаБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Карла ТальявініСправа менеджараў БелгазпрамбанкаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларусыСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУРасціслаў ЗавістовічАлесь ЖукMacOSПаўстанне 1863—1864 гадоўПолацкі езуіцкі калегіумМастацкі стыльКвэньяПрывакзальная плошча (Мінск)🡆 More