Парыжскае Мірнае Пагадненне

Парыжскае пагадненне пра спыненне вайны і аднаўленні міру ў В’етнаме — дыпламатычнае пагадненне, падпісанае ў Парыжы 27 студзеня 1973 года па выніках чатырохгадовых перамоваў бакоў В’етнамскай вайны.

Пагадненне было падпісана міністрамі замежных спраў Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам, Рэспублікі В’етнам, ЗША і Часовага рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Паўднёвы В’етнам.

Парыжскае мірнае пагадненне
Парыжскае Мірнае Пагадненне
Дата падпісання 27 студзеня 1973 года
Месца падпісання Парыжскае Мірнае Пагадненне Францыя, Парыж
Увайшоў у сілу 28 студзеня 1973 года
Страціў сілу дэ-факта 1975
Бакі Сцяг В'етнама Паўночны В'етнам
Парыжскае Мірнае Пагадненне ЧРПРПВ
Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Сцяг ЗША ЗША
Умовы спыненне баявых дзеянняў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Змест

Асноўныя палажэнні Парыжскага пагадненні:

  • Баявыя дзеянні ў Паўднёвым В’етнаме спыняюцца ў поўнач 27 студзеня па Грынвічы (8 гадзін раніцы 28 студзеня па сайгонскому часе). Таксама спыняюцца ўсе ваенныя аперацыі ЗША супраць Паўночнага В’етнама.
  • На працягу 60 дзён з тэрыторыі Паўднёвага В’етнама павінны быць выведзены ўсе прысутныя там замежныя войскі, а ваенныя базы ЗША ў краіне падлягаюць ліквідацыі. Адначасова бакі павінны зрабіць абмен ваеннапалоннымі.
  • Урады ЗША і Паўночнага В’етнама абавязаліся паважаць права паўднёвав’етнамскага народа на самавызначэнне, і пагадзіліся, што будучыня Паўднёвага В’етнама будзе вызначана на свабодных і дэмакратычных выбарах пад міжнародным кантролем. Для арганізацыі выбараў павінен быць створаны Нацыянальны савет прымірэння і згоды.
  • Пацверджана становішча Жэнеўскіх пагадненняў 1954 г. аб часовым характары дэмаркацыйнай лініі паміж Паўночным і Паўднёвым В'етнамамі і нейтралітэце абедзвюх краін. Адзначана, што ўз’яднанне дзвюх частак В’етнама павінна быць выраблена на аснове пагадненняў паміж імі мірнымі сродкамі.
  • Кантроль за выкананнем пагадненняў быў ускладзены на Міжнародную камісію па кантролі і назіранні (МККН) у складзе прадстаўнікоў Канады, Венгрыі, Інданезіі, Польшчы.

Выкананне

Парыжскае пагадненне было заклікана спыніць В’етнамскую вайну, якая ішла з канца 1950-х гадоў у выглядзе грамадзянскай вайны паміж дзвюма часткамі В’етнама з наступным умяшаннем ЗША, СССР і шэрагу іншых дзяржаў. Аднак, як і ў выпадку з Жэнеўскімі пагадненнямі 1954 года, варагуючыя бакі шматкроць парушалі падпісаныя дамоўленасці, бо механізм кантролю за іх выкананнем быў недастатковым. Асноўным наступствам пагадненняў стаў выхад з вайны ЗША. 29 сакавіка быў завершаны вывад амерыканскіх войскаў з Рэспублікі В’етнам, а 1 красавіка Паўночны В’етнам завяршыў працэдуру рэпатрыяцыі амерыканскіх ваеннапалонных. Аднак задэклараваны свабодныя і дэмакратычныя выбары ў Рэспубліцы В’етнам так і не былі праведзены. Баявыя дзеянні неўзабаве аднавіліся, і пасля набылі такі ж шырокамаштабны характар, як і раней. Паўночны В’етнам не вывеў свае войскі з поўдня, наадварот, працягваў нарошчваць іх. Перамовы паміж бакамі зайшлі ў тупік. У сакавіку 1975 года паўночнав’етнамская армія ўварвалася ў Рэспубліку В’етнам і на працягу двух месяцаў ўстанавіла кантроль над ёй, што супярэчыла пункту Парыжскага пагаднення аб мірным характары ўз’яднання.

Кіраўнікі дэлегацый ЗША і Паўночнага В’етнама на перамовах Генры Кісінджэр і Ле Дык Тхо былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі міру за сваю ролю ў дасягненні Парыжскіх пагадненняў. Ле Дык Тхо адмовіўся яе прыняць, матывуючы гэта тым, што сапраўдны мір у В’етнаме так і не наступіў.

У масавай культуры

Каментарыі

Спасылкі

Tags:

Парыжскае Мірнае Пагадненне ЗместПарыжскае Мірнае Пагадненне ВыкананнеПарыжскае Мірнае Пагадненне У масавай культурыПарыжскае Мірнае Пагадненне КаментарыіПарыжскае Мірнае Пагадненне СпасылкіПарыжскае Мірнае Пагадненне197327 студзеняВайна ў В’етнамеДэмакратычная Рэспубліка В’етнамЗШАПагадненнеПарыжПаўднёвы В’етнамЧасовы рэвалюцыйны ўрад Рэспублікі Паўднёвы В’етнам

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аўген КалубовічГран-Пры Канады 2014 годаУладзімір Мінавіч МазгоАўстралія (кантынент)НазоўнікСпіс вуліц МінскаЯварПавел Аляксандравіч ХарланчукWayback MachineЛеброн ДжэймсРыз УізерспунЛітоўская хронікаБеларускі алфавітВікісховішчаДжасцін БіберРаберту РывелінуГрамадскі набытакАркадзь КуляшоўГерб БеларусіБенедыкт XVIЎУ агні народжаная21vek.byУільям Джэксан ГукерМар’інагорская гімназіяГалоўная старонкаАнтыкостыТомас ЛубангаСымон БудныПалавыя губыРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаПапараць-кветкаМагілёўская вобласцьПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеБрытва ОкамаПятрусь БроўкаМ. ЦяцерскіПадляшскія мучанікіБелсатПаца-ВацаМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеНавамыргарадскі раёнЖазеф ФешОрдэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»Франчэска V д’ЭстэБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаЭтнагенез беларусаўNode.jsДамінік РудніцкіАляксей ДудараўЮрась СвіркаПаўлінава вока малоеЛунцікФранцішак БагушэвічПанямоннеМэрВікікрыніцыЖуліу БаптыстаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічГеркуланумЯўстах Піевіч ТышкевічНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеРадучы (вёска)Сэрца на далоніХрышчэнне РусіБобруйский курьерУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаПедра ПаскальAMZ DzikPornhubЗборная Калумбіі па футболеТайгаКуклічы (Свіслацкі раён)ГольмійМікола ХведаровічНа ростанях🡆 More