Паморнік Сярэдні

Паморнік сярэдні (Stercorarius pomarinus) — марская птушка сямейства паморнікавых.

Паморнік сярэдні
Паморнік Сярэдні
Дарослая птушка, светлая морфа (Берынгава мора)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stercorarius pomarinus Temminck, 1815

Арэал
выява

     Гнездавы арэал

     Зімовы арэал
Ахоўны статус
Паморнік Сярэдні
Сістэматыка
на Віківідах
Паморнік Сярэдні
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176792
NCBI  54060
EOL  1049568
FW  83385

Апісанне

Даўжыня цела 46-65 см, размах крылаў 110-138 см. Адрозніваюцца дзве морфы: цёмная (больш рэдкая) — уся птушка цёмна-карычневая; светлая — белы ніз, шчокі, бакі і перад шыі жоўта-белыя, на грудзях часта карычневы аброжак. Крылы заканчваюцца востра, белаватыя плямы менш выразныя, чым у вялікага паморніка. Два цэнтральныя рулявыя пёры тупа заканчваюцца, закручаныя спіраллю і значна выступаюць за астатнія (калі не абламаныя). Маладыя без выступаючых рулявых, карычневыя з белаватымі плямкі, паласатыя ад споду. Ад маладых птушак роднасных відаў адрозніваюцца велічынёй і формай дзюбы.

Пашырэнне

Арэал разарваны — паўночны край Галарктыкі. Насяляе тундру ў прыморскіх раёнах, жыве на рачных і азёрных а-вах у глыбі кантынентаў; пасля гнездавання адлятае на моры, радзей на вялікія кантынентальныя вадаёмы.

Пералётны і качуючы від. Залятае на Балтыйскае і Паўночнае мора, спарадычна — на еўрапейскі кантынент (на в-аў Ян-Маен, у Люксембург, Польшчу, Эстонію, Літву, Латвію, Чэхію, Венгрыю, Аўстрыю, Швейцарыю, на Мальту, у Грэцыю, б. Югаславію, Балгарыю, Румынію, Беларусь, на Украіну, Турцыю, Швецыю, Фінляндыю, на Мадэйру і Азорскія а-вы). Месца зімовак: Атлантыка і Ціхі акіян на поўнач ад экватара, а таксама паўднёвыя ўзбярэжжы Паўднёвай Амерыкі (на поўдзень ад тропіка Казярога) і ад Індакітая і Інданезіі, Філіпін, Новай Гвінеі на паўднёвы ўсход вакол Аўстраліі і Тасманіі.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ладзіць неглыбока на зямлі на адкрытым месцы, часам у купіне сухой травяністай расліннасці, высцілае сухой травой, лішайнікамі і лісцем карлікавых вербаў.

Яйкі 1-3, звычайна 2, уздутыя з вострым вузейшым канцом, аліўкавыя, аліўкава-карычневыя або карычнева-зеленаватыя з чорна-карычневымі паверхневымі плямамі.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Tags:

Паморнік Сярэдні АпісаннеПаморнік Сярэдні ПашырэннеПаморнік Сярэдні Асаблівасці біялогііПаморнік Сярэдні ЛітаратураПаморнік Сярэдні

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Напалеон IIКліматПубліцыстычны стыльЧорны замак АльшанскіНавуковы стыльЖазеф ФешКсенія Дзягілева-БяляеваСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Уладзімір КараткевічСан-Паола-фуоры-ле-МураАўстра-ВенгрыяПолацкае княстваЕва ВежнавецАкноПестаАндрэй МакаёнакЗмітрок БядуляБеларускі алфавітМарына Вітальеўна ВасілеўскаяІосіф ФлавійApraxiaЯн Каміль БіспінгМТБанкЗнак бядыФіліп НуарэБільбааСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіЕўропійЛунцікГай Юлій ЦэзарГенрых II ВалуаРымская квадрыеналеБуразубка малаяДрычын (Пухавіцкі раён)Маргарыта Юр’еўна ЛатышкевічРасійская імперыяSkypeBingXМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеНавамыргарадскі раёнРадучы (вёска)НаркамаўкаПеніс чалавекаЯгайлаВольхаМіхась ПазнякоўСэрца на далоніТарашкевіцаБэці ЛавэтАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукІдзі і глядзіHromadske.TVНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііКандрат КрапіваБоска НтагандаПрыгоннае праваСоймАляксандр Валер’евіч ХаджаеўГуканне вясныІван НавуменкаЛацінская моваЖак-Луі ДавідЧэске-БудзеёвіцыВітаўтАрланда БлумГерб БеларусіВікіслоўнікСцяг ІрландыіТаджыкістанБлакітны колерДоцішкіБеларуская літаратура🡆 More