Падуанскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Padova) — адзін з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы і Італіі, адкрыты ў Падуі ў 1222 годзе.
Дэвіз — Universa universis patavina libertas «Свабода Падуі, усеагульная і для ўсіх».
65000 студэнтаў, 13 факультэтаў: гуманітарных навук і філасофіі, эканомікі, адукацыі, інжынерны, юрыдычны, фізіка-матэматычны, медыцынска-хірургічны, фармацэўтычны, сельскагаспадарчы, псіхалагічны, паліталагічны, статыстычны і ветэрынарны. Рэктар — Вінчэнца Міланезі.
Заснаваны выкладчыкамі і студэнтамі, якія пакінулі Балонскі ўніверсітэт з-за канфлікту з начальствам. У Сярэднія вякі ў Падуі вучыліся студэнты з усёй Еўропы, падзеленыя на «нацыі» (зямляцтвы) па месцы паходжання. З 1339 па 1813 гады падзелены на дзве арганізацыі — Universitas Iuristarum, дзе выкладалася грамадзянская і кананічнае права і багаслоўе, і Universitas Artistarum, дзе выкладаліся астраномія, дыялектыка, філасофія, граматыка, медыцына і рыторыка.
Падуанскі ўніверсітэт стаў адным з цэнтраў навукі (астраномія, медыцына, права) эпохі Адраджэння, ім апекавалася Венецыянская рэспубліка, якая забяспечвала дух незалежнасці ад схаластычнай дагматыкі і ўплываў Рыма. Тут вучыліся ці працавалі такія дзеячы першай велічыні Адраджэння і ранняга Новага часу, як Піка дэла Мірандола, Мікалай Кузанскі, Капернік, адзін з заснавальнікаў італьянскай літаратурнай мовы П’етра Бемба, Тарквата Таса, Галілей, Везалій, беларускі першадрукар Францыск Скарына. У 1678 ступень доктара філасофіі ўпершыню ў свеце атрымала жанчына — Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Падуанскі ўніверсітэт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.