Новая Ірландыя

Новая Ірландыя (англ.: New Ireland) — востраў архіпелага Бісмарка на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна.

Уваходзіць у склад аднайменнай правінцыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Плошча — 7 404 км². Насельніцтва (2002 г.) — 118 350 чал.

Новая Ірландыя
англ. New Ireland, Niu Ailan
Новая Ірландыя
Характарыстыкі
Плошча7 404 км²
Найвышэйшы пункт2 379 м
Насельніцтва118 350 чал. (2002)
Шчыльнасць насельніцтва15,98 чал./км²
Размяшчэнне
HGЯO
АрхіпелагАрхіпелаг Бісмарка
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Новая Ірландыя (Папуа — Новая Гвінея)
Новая Ірландыя
Новая Ірландыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Востраў Новая Ірландыя месціцца на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна за 812 км на паўночны ўсход ад Порт-Морсбі, сталіцы Папуа — Новай Гвінеі. Гэта вузкі кавалак сушы, выцягнуты з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 364 км. Найбольшая шырыня на поўдні — каля 48 км, у цэнтральнай частцы — каля 5,6 км. Востраў быў сфарміраваны ў выніку вулканічнай дзейнасці, якая пачалася ў алігацэнавы перыяд. Найбольшыя вулканічныя масівы знаходзяцца ў паўднёвай частцы, дзе гара Тарон узвышаецца на 2379 м над паверхняй акіяна. Астатняя тэрыторыя складаецца з вапняковых і старажытных вулканічных утварэнняў. Уздоўж усяго вострава цягнецца горны хрыбет.

Клімат экватарыяльны вільготны, вельмі дажджлівы. У гарах і на ўзбярэжжы пераважаюць кіслотныя глебы. На Новай Ірландыі шмат рэк, звычайна вельмі кароткіх. На вапняковых плато глебы порыстыя, хутка ўсмоктваюць вільгаць, таму нават у сезон мусонаў тут адчуваецца нястача прэснай вады.

Прырода

Прырода Новай Ірландыі характарызуецца наяўнасцю дажджавых горных і нізінных трапічных лясоў. Распаўсюджаная флора — араўкарыя, тэрміналія, мангры, у гарах — падуб, кастанопсіс, бук, сізігіум і г. д. Фаўна прадстаўлена разнастайнымі птушкамі, яшчаркамі і казуркамі. Карэнныя віды сысуноў — выключна кажанамі і грызунамі. Дзякуючы дзейнасці чалавека ў дзікую прыроду вострава трапілі і хутка размножыліся такія прадстаўнікі фаўны, як свінні, сабакі, каты, палінезійскія пацукі, жабы.

Гісторыя

Археолагі выявілі на востраве Новая Ірландыя рэшткі культуры Лапіта, якая належала продкам палінезійцаў і, магчыма, мікранезійцаў. Аднак да прыходу еўрапейцаў на востраве дамінавалі ўжо меланезійцы і папуасы, якія размаўлялі на 15 асобных мовах.

У 1615 г. востраў быў адкрыты галандскай экспедыцыяй на чале з В. Схаўтэнам. У XIX ст. мясцовыя жыхары часцяком станавіліся ахвярамі гандлю рабамі. У канцы 1870-х гг. востраў няўдала каланізавалі французы. З-за эпідэмій і сутычак з карэннымі жыхарамі загінула болей за 100 каланістаў. У 1885 г. Новая Ірландыя далучана да каланіяльных валоданняў Германіі. У 1914 г. перайшла пад кантроль Аўстраліі.

У 1975 г. востраў увайшоў у склад дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. У нашы дні разам з суседнімі астравамі (Новы Гановер, Табар, Мусау, Ліхір, Джаул і інш.) складае асобную правінцыю.

Спасылкі

Tags:

Новая Ірландыя ГеаграфіяНовая Ірландыя ПрыродаНовая Ірландыя ГісторыяНовая Ірландыя СпасылкіНовая ІрландыяАнглійская моваАрхіпелаг БісмаркаВостраўПапуа — Новая ГвінеяЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ІнданезіяСезон 2010/2011 «Гродна-93-2»Юрась СвіркаДзеяслоў (часопіс)Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіГісторыя БеларусіM8L8THСафлор фарбавальныРаскіданае гняздо (п’еса)Азёры БеларусіГісторыя НароўліГасцінец (дарога)Міхаіл Андрэевіч СавіцкіЛідскі замакБеларусьБелы буселРаіса Андрэеўна БаравіковаЭрэкцыяБайкаСветлагорскУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхАрына Сяргееўна СабаленкаПа што ідзеш, воўча?Касцёл Святога Сымона і Святой АленыГомельская вобласцьКрык (карціна)Мастацкі стыльЯцвягіБелсатПрыкладная матэматыкаГарады КыргызстанаПрывакзальная плошча (Мінск)ТрыалізмКамянецкая вежаУкраінаЭталонная мадэль OSIУННВ1xbetНюшаЗлучнікЛічэбнікАўстраліяДыялекты беларускай мовыМагілёўМіхась ПазнякоўПраспект Жукава (Мінск)РадаўніцаАрганізацыя Аб’яднаных НацыйСцяг БеларусіЯн Павел IБлогГроднаSabatonЛюбчанскі замакМар’ян ДуксаСалігорскIP-адрасЗборная Бельгіі па футболеКастусь ЖукВавёрка звычайнаяПомнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)Вялікая хартыя вольнасцейСінтаксіс мовыАртур ВольскіБеларуская літаратураЛюдзі на балоце (фільм)ДранікіАрмянская ССРВужалкіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіГалоўная старонкаКупалле🡆 More