2023 Напад На Школу Ў Мпондвэ

16 чэрвеня 2023 года джыхадзісты з групоўкі «Саюзныя дэмакратычныя сілы», якая мае сувязі з Ісламскай дзяржавай, напалі на школу ў Мпондвэ, горадзе ў заходняй Угандзе на мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.

Загінулі 42 чалавекі, з іх 38 вучняў. Некалькі чалавек былі выкрадзены.

Напад на школу ў Мпондвэ (2023)
Месца нападу Уганда сярэдняя школа Лхубірыха, г. Мпондвэ
Дата 16 чэрвеня 2023
23:30
Зброя бензінавыя выбухоўкі, мачэтэ
Загінулыя 42
Параненыя 8
Колькасць тэрарыстаў 5 чалавек
Арганізатары 2023 Напад На Школу Ў Мпондвэ Саюзныя дэмакратычныя сілы

Школа

Сярэдняя школа Лхубірыха — прыватная школа-інтэрнат, пабудаваная канадскай няўрадавай арганізацыяй. На момант нападу ў чэрвені 2023 года там пражывалі 63 вучні. Права ўласнасці і кантроль над установай былі прадметам спрэчкі.

Ход падзей

Атака паўстанцаў на школу адбылася прыкладна а 23:30. Група з пяці нападнікаў падпаліла інтэрнат і разрабавала харчовую краму. Падчас акцыі баевікоў загінулі 42 чалавекі, у тым ліку 38 навучэнцаў, школьны ахоўнік і трое мясцовых жыхароў. Восем чалавек былі шпіталізаваны ў крытычным стане. Яшчэ шасцёра выкрадзены, у асноўным вучаніцы. З 38 забітых вучняў 20 былі дзяўчынкамі (былі засечаны да смерці), 18 — хлопчыкамі (загінулі падчас падпалу). Некаторыя целы атрымалі шырокія апёкі, што запатрабавала правядзення тэстаў ДНК для апазнання. Нападнікі падпалілі матрацы і, як паведамлялася, узарвалі бомбы.

Адказнасць

Паводле разведданых сілавікоў, баевікі з’явіліся ў раёне Мпондвэ як мінімум за два дні да атакі. Паліцыя ўстанавіла, што адказнасць за напад нясе групоўка «Саюзныя дэмакратычныя сілы». Яе фарміраванні актыўна ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Ківу супраць урада суседняй ДРК.

Наступствы

Узброеныя сілы Уганды арганізавалі пагоню за нападнікамі. Баевікі беглі ў напрамку нацыянальнага парку Вірунга ў ДРК. Для аказання дапамогі ў выяўленні джыхадзістаў прыцягнута ваенная авіяцыя.

Заўвагі

Tags:

2023 Напад На Школу Ў Мпондвэ Школа2023 Напад На Школу Ў Мпондвэ Ход падзей2023 Напад На Школу Ў Мпондвэ Адказнасць2023 Напад На Школу Ў Мпондвэ Наступствы2023 Напад На Школу Ў Мпондвэ Заўвагі2023 Напад На Школу Ў МпондвэІсламская дзяржаваДэмакратычная Рэспубліка КонгаУганда

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПаскаРыжскі судовы працэсМіхась ПазнякоўКарла ТальявініМы, беларусыВярба размарыналістаяЧовен з ПесэМаксім ТанкАляксандр Бекіравіч СмольскіІван МележБрачыслаў (князь полацкі)Беларусь у складзе Расійскай імперыіПалац Незалежнасці (Мінск)Беларускае фэнтэзіСядзібны дом (Клімавічы)Нясвіжскі палацава-паркавы комплексПаўстанне хусітаў у ЕменеАркадзь Сцяпанавіч ЛялейЛявон Пятровіч БаршчэўскіУкраінаАлесь БадакАпурэУладзімір КараткевічКраязнаўства БеларусіВолаваБлужскі БорДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыПолацкГенадзь Валер’евіч ШутаўМлечны ШляхКаўкаУладзімір СцяпанЯнка БрыльАндрэй ГорватПраспект Незалежнасці (Мінск)Хто смяецца апошнім (п’еса)КвэньяКатастрофа на Чарнобыльскай АЭССтары СветТлумачальны слоўнік беларускай мовыШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхІдэяЯзэп Юр’евіч ЛёсікПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Вялікія ШвакштыХод каралевы (міні-серыял)Янка МаўрСаюз беларускіх пісьменнікаўБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяГаўрыіла (Глухава)Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы)СексВіртуальная машынаРэпрадуктыўная сістэма чалавекаКанстытуцыя 3 мая 1791 годаЯзэп Нарцызавіч ДраздовічВіценьУладзіслаў СыракомляШвагерПінскУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіНаталля Міхайлаўна ВітрэнкаПункт расыЛюдміла РублеўскаяВарэнскі раёнМсціслаўБеларускі нацыянальны касцюмЛотацьKufar.byБерасцянкаRegesta źródłowe do dziejów Litwy od czasów najdawniejszych aż do unji z PolskąМаладзечнаСпіс народжаных у 2024 годзеSamsung InternetКурган сяброўства🡆 More