Міхаіл Вячаслававіч Грыб

Міхаіл Вячаслававіч Грыб (нар.

29 ліпеня 1980, Мінск, БССР, СССР) — беларускі службовец. Начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама з 29 кастрычніка 2020 года. Генерал-маёр міліцыі (2020).

Міхаіл Вячаслававіч Грыб
Сцяг Начальнік Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама
з 29 кастрычніка 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Іван Уладзіміравіч Кубракоў
Нараджэнне 29 ліпеня 1980(1980-07-29) (43 гады)
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы 1999 — цяперашні час
Прыналежнасць рэжым Лукашэнкі
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
генерал-маёр міліцыі
Камандаваў ГУУС Мінскага гарвыканкама
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу, Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1999 годзе ўчастковым інспектарам Цэнтральнага РУУС Мінска  (бел. (тар.)).

У 2006 годзе з пасады намесніка начальніка аховы грамадскага правапарадку Цэнтральнага РУУС Мінска  (бел. (тар.)) пераведзены ў Мінскае РУУС[удакладніць] на пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі. У 2007 годзе стаў намеснікам начальніка Мінскага РУУС[удакладніць].

З 24 лютага па 25 жніўня 2011 года працаваў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УСС Мінскага аблвыканкама  (бел. (тар.)).

З 2011 па 2017 год працаваў намеснікам начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі — начальнікам упраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выезду за мяжу.

У маі 2017 года прызначаны намеснікам начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.

З 28 сакавіка 2019 года па 30 кастрычніка 2020 года палкоўнік міліцыі Грыб працаваў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама  (бел. (тар.)). З 2019 года старшыня Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама».

29 кастрычніка 2020 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. На наступны дзень яму было прысвоена воінскае званне генерал-маёра міліцыі.

Узнагароды

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

21 чэрвеня 2021 года Грыб быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза экс-начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і начальнік ГУУС Мінгарвыканкама нясе адказнасць за «дзеянні міліцыі, адпаведна ў Віцебскай вобласці да кастрычніка 2020 года і ў Мінску з кастрычніка 2020 года, уключаючы гвалтоўныя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і парушэнні права на мірныя сходы і свабоду слова», — сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.

Таксама з 21 чэрвеня 2021 года Грыб знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША. Акрамя таго, Грыба ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя, а 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

Зноскі

Tags:

Міхаіл Вячаслававіч Грыб БіяграфіяМіхаіл Вячаслававіч Грыб УзнагародыМіхаіл Вячаслававіч Грыб Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краінМіхаіл Вячаслававіч Грыб198029 ліпеняБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГалоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкамаГенерал-маёрМінскСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ісламская дзяржаваМалавіТаджыкіСяргей Пятровіч ГурулёўФіліп НуарэCreative CommonsМаксім ГарэцкіТэатры БеларусіПрудок (Гомель)Бенедыкт XVI2000ЛідсГанімед (спадарожнік)Пінхас ПалонскіПалессеУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаДудка беларускаяСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэАўстра-ВенгрыяГенрых III ВалуаІосіф ФлавійАб’яднаныя Арабскія ЭміратыНайбольшы агульны дзельнікЗабалацце (Чавускі раён)2001Сексуальныя практыкі паміж мужчынаміШарашоваRammsteinБілінгвізмСавояТрасянкаПарыжДзеепрыметнікПлаваннеНьюкасл-эпон-ТайнУнікодHTMLАлаіза ПашкевічВалерый Дзмітрыевіч МаракоўШвагерПій XIРымска-Каталіцкая ЦаркваПавел ВентЭтымалогіяЕфрасіння ПолацкаяКуфарЛеаніды не вернуцца да Зямлі1695ТрускаўкаПнеўманіяІван ПташнікаўІерыхон (тэлесерыял)НойOasisБізнес-анёлВялікабрытаніяСацьяджыт РайСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаКіраўнікі МінскаБуякіАўгуст МоцныАсташынРэч ПаспалітаяКальцо (алгебра)Смяротнае пакараннеAgrale MarruáЛіянель МесіБеларускі фальклорБеларуская Народная РэспублікаМінскІван ШамякінЛодзьДу Фу🡆 More