Мірнаабнаўленцы

Мірнаабнаўленцы, «Партыя мірнага абнаўлення»; партыя ліберальнага кірунку ў Расійскай імперыі ў 1906—12.

Заняла месца на правым флангу ліберальнага лагера. Яе ядро складалі дэпутаты-прагрэсісты ў 1-й Дзярж. думе (1906). Заснавальнікам і галоўным ідэолагам быў граф П. А. Гейдэн. Да лідараў належалі таксама М. М. Львоў і М. А. Стаховіч.

Мірнаабнаўленцы
Цэнтральны Камітэт партыі мірнага абнаўлення, 1907.

Зыходным пачаткам у праграме Мірнаабнаўленцаў была ідэя стварэння канстытуцыйна-манархічнай дзяржавы. Выступалі за палітычную і грамадзянскую роўнасць для ўсіх народаў Расійскай імперыі. Па многіх пунктах праграма іх супадала з кадэцкай.

У час выбараў у 2-ю Дзярж. думу ў ліст. 1906 у Вільні і Мінску былі створаны камітэты партыі Мірнаабнаўленцаў, якія ставілі за мэту правесці сваіх прадстаўнікоў у дэпутаты, але поспехаў не мелі. Адзіным прадстаўніком ад Беларусі ў 3-й Дзяржаўнай думе быў ляснічы Пружанскага павету В. А. Біч, абраны пры падтрымцы «Сафійскага праваслаўнага брацтва» дэпутатам ад Гродзенскай губерні. У сваіх выступленнях у Думе Біч прапаноўваў рэарганізаваць усё мясцовае кіраванне Паўночна-Заходняга края, ўвесці земскае самакіраванне.

У студз. 1912 узнік камітэт прагрэсістаў у Вільнi, у які пазней увайшлi і Мірнаабнаўленцы. Пасля 1912 М. як самастойная палiт. сіла не выступалі.

Літаратура

Программа партии мирного обновления. СПб., 1906. История политических партий Рос-сии. М., 1994. Мікала Забаўскі

Tags:

Расійская імперыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Полымя (часопіс)ДзядыСалідарныя з БеларуссюМарат Сяргеевіч МаркаўПрыпяцьПраспект Пераможцаў (Мінск)НазоўнікБарыс Іванавіч СачанкаKufar.byЛацінская моваРаманчуковэСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікМіхась СтральцоўNürnbergКалядыТлумачальны слоўнік беларускай мовыКанадаУННВЗямляПарадокс ФерміПётр Міронавіч МашэраўАнімэПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеСэквіл (Нью-Брансуік)Красная Гара (Краснагорскі раён)Саюз беларускіх пісьменнікаўУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіАўстраліяГенадзь ТумашЛарыса ГеніюшАндрэй Валер’евіч ХадановічКупалінка (песня)Юрка ГолубПлошча Незалежнасці (Мінск)Ульяна ЦвярскаяНасельніцтва БеларусіАдраджэннеЧарнобыльская катастрофаГерб Беларускай Народнай РэспублікіУладзімір Аляксеевіч АрлоўМаксім ГарэцкіGoogleВянок (зборнік)ВерлібрПрыгоннае праваБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Аляксандр Аляксандравіч ВіхорІнцыдэнт Асама-СансаНаша Ніва (1906)Віртуальная машынаСпіс памерлых у 2024 годзеВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Жанчына зверхуСпіс беларускіх імёнМірскі замакГарадзенская ратушаМы, беларусыПалесцінцыЕва ВежнавецВожык (часопіс)Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Пеніс чалавекаНе бойся!Анальны сексЯнка МаўрЕфрасіння ПолацкаяПесня пра зубраЧорны замак АльшанскіAP$ENTПольшчаКірыл Трафімавіч Мазураў🡆 More