Мінскі Гарадскі Тэатр

Мінскі гарадскі тэатр — першы тэатральны будынак Мінску, унікальны помнік культуры і архітэктуры Беларусі.

Знаходзіўся на Валоцкай вуліцы, злева ад гатэля «Еўропа» (зруйнаваны ў вайну гатэль адбудавалі акурат на месцы тэатра ў 2000-я гады).

Мінскі Гарадскі Тэатр
Дом Я. Байкова, фрагмент акварэлі Ю. Пешкі (кан. XVIII ст.)

Гісторыя

У XVII стагоддзі на гэтым месцы існаваў мінскі палац Радзівілаў, які пад канец XVIII ст. быў прададзены мінскаму бурмістру Яну Байкову. У 1825 года адбылася рэканструкцыя будынка, па якой у ім размясціўся гарадскі тэатр. Глядзельная зала знаходзілася на другім паверсе. Меў месцаў: у верхнім ярусе 15 ложаў, у ніжнім ярусе 13 ложаў і 56 крэслаў, 151 месца ў партэры, 40 — на гаўбцы і 92 — у райку. 30 мая 1835 года тэатр згарэў, але быў адбудаваны. У памяшканнях Мінскага гарадскага тэатра, акрамя спектакляў, давалі балі і маскарады, наладжвалі аматарскія канцэрты.

Выдатнай з'явай у культурным жыцці Мінску стала прэм'ера першай беларускай камічная оперы «Сялянка» («Ідылія») на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта напісаў В. Дунін-Марцінкевіч. Нягледзячы на тое, што расійскія ўлады забаранілі пастаноўку оперы на беларускай мове, 9 лютага 1852 года спектакль усё адно адбыўся і меў вялізны поспех.

У 1870-х гадах побач з трох'яруснай глядацкай заляй знаходзіліся антрактовая зала, курыльня, буфет і гардэроб.

У 1884 годзе гарадскі тэатр згарэў. Ад 1895 года ў ім знаходзілася мінскае аддзяленне Пецярбургска-Азоўскага банка, якое з 1901 года змяніла філіял Паўночнага банка, а ў 1913 годзе тут размясцілася аддзяленне Расійска-Азіяцкага банка, што «праглынуў» Паўночны. У 19201930-х гадах да будынка надбудавалі чацверты паверх.

Мінскі гарадскі тэатр не быў пашкоджаны ў часы Другой сусветнай вайны, аднак у 1984 годзе, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, савецкая ўлада зруйнавала ўнікальны помнік культуры і архітэктуры.

У 20042007 гадах на месцы знішчанага тэатра быў пабудаваны новы будынак, які ў агульных рысах паўтарае існы да Другой Сусветнай вайны гатэль Еўропа, што насамрэч размяшчаўся справа.

Архітэктура

Мінскі гарадскі тэатр — помнік архітэктуры класіцызму. Будынак быў двухпавярховы, меў сіметрычную кампазіцыю з рызалітам (выступам) і трохвугольным франтонам пасярэдзіне галоўнага фасада.

Пасля пажару 1884 года будынак неаднаразова перарабляўся, падвышаўся і паступова губляў свае першапачатковыя класіцыстычныя рысы.

Ад XVIII ст. у будынку заставаліся падмуркі, сходы са скляпеннямі і ніжнія дзялянкі сценаў. Падчас рэстаўрацыі дома ў 1982 годзе пад слоем тынкоўкі быў выяўлены руст сярэдзіны XIX ст., якраз таго часу, калі тут адбылася пастаноўка «Сялянкі».

Цікавыя факты

  • Пікет, што адбыўся 13 чэрвеня 1984 года супраць руйнавання будынка Мінскага гарадскога тэатра стаў першай акцыяй пратэсту ў найноўшай гісторыі Беларусі. У ім удзельнічалі 13 мінскіх студэнтаў, членаў «Беларускай спеўна-драматычнай майстэрні». Усе ўдзельнікі пікету былі затрыманы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Мінскі Гарадскі Тэатр ГісторыяМінскі Гарадскі Тэатр АрхітэктураМінскі Гарадскі Тэатр Цікавыя фактыМінскі Гарадскі Тэатр ЛітаратураМінскі Гарадскі Тэатр СпасылкіМінскі Гарадскі ТэатрБеларусьЕўропа (атэль, Мінск)Мінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аляксей ДудараўПеніс чалавекаБахрэйнДудка беларускаяПріорбанкМаркетынгПадуяЖанчына зверхуПрыслоўеГВК ГомельКаласы пад сярпом тваімСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Рэнэ ДэкартСтары замак (Гродна)ЛПакістанГарады КыргызстанаПаўлінкаСалігорскРэспубліка Боснія і ГерцагавінаВольга Славаміраўна БондараваВожык (часопіс)Кіеўская РусьАдольф Гітлер УунонаM8L8THМедаль Францыска СкарыныДранікіSorbus torminalisМагілёў19 маяЧарнобыльАкцёрГШахматыСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьЭдзі АгняцветТрасцянец12 маяДаждзьбогФранцыяЛандшафтны заказнік28 красавікаJavaScriptДзве душыАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўУладзімір Уладзіміравіч ПуцінПаўстанне 1863—1864 гадоўЗязюля звычайнаяБеларуская Народная РэспублікаПомнік Янку Купалу (Мінск)Пурпурны колерНіна Васільеўна ГаліноўскаяБайтПол БэранВіктар МарціновічАмазонкіВіцебскВікіпедыяАнтон ЛуцкевічПавецьБелы буселСаюз беларускіх пісьменнікаўВерашчакаПятрусь БроўкаВавёрка звычайнаяФутурызмПаспалітае рушэннеБеларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)Творны склонПастава на каленяхАгульнанацыянальнае тэлебачаннеСезон 2004/2005 «Славянкі» МінскХорскУладзімір ДубоўкаЕўропа🡆 More