Менск Палац Радзівілаў

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў паводле Ю. Пешкі
Палац Радзівілаў паводле Ю. Пешкі
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′9.63″ пн. ш. 27°33′28.16″ у. д. / 53.902675° пн. ш. 27.5578222° у. д. / 53.902675; 27.5578222 27°33′28.16″ у. д. / 53.902675° пн. ш. 27.5578222° у. д. / 53.902675; 27.5578222
Дата заснаваньня XVII ст.
Стан не захаваўся
Палац Радзівілаў на мапе Беларусі
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Менск Палац Радзівілаў Палац Радзівілаў на Вікісховішчы

Пала́ц Радзіві́лаў — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіўся на Высокім Рынку з боку Валоцкай вуліцы. Твор архітэктуры барока, які неаднаразова пашыраўся і перабудоваўся. У 1984 року савецкія ўлады зруйнавалі палац.

Менскі палац Радзівілаў — першы тэатральны будынак места, унікальны помнік гісторыі і культуры Беларусі. У наш час на месцы палаца адбудавалі зруйнаваны ў Другую сусьветную вайну гатэль «Эўропа».

Гісторыя

Менск Палац Радзівілаў 
Высокі Рынак. Малюнак XVIII ст.

Уласную рэзыдэнцыю ў Менску Радзівілы збудавалі ў XVII ст. У канцы XVIII ст. яны мусілі прадаць гэты палац менскаму бурмістру Яну Байкову. У 1825 року праводзілася рэканструкцыя будынка, па якой у ім разьмясьціўся мескі тэатар. Глядацкая заля знаходзілася на другім паверсе. Меў месцаў: у верхнім ярусе 15 ложаў, у ніжнім ярусе 13 ложаў і 56 крэслаў, 151 месца ў партэры, 40 — на гаўбцы і 92 — у райку. 30 траўня 1835 року тэатар згарэў, пазьней яго адбудавалі. У памяшканьнях тэатру, акрамя спэктакляў, давалі балі і маскарады, наладжвалі аматарскія канцэрты.

Выдатная зьявай у культурным жыцьці Менску стала прэм’ера першай беларускай камічная опэры «Сялянка» («Ідылія») на музыку С. Манюшкі і К. Крыжаноўскага, лібрэта напісаў В. Дунін-Марцінкевіч. Нягледзячы на тое, што расейскія ўлады забаранілі пастаноўку опэры на беларускай мове, 9 лютага 1852 року спэктакль ўсё адно адбыўся і меў вялізны посьпех.

У 1870-х роках побач з 3-яруснай глядацкай заляй знаходзіліся антрактовая заля, курыльня, буфэт і гардэроб. У 1884 року мескі тэатар згарэў. Ад 1895 року ў ім знаходзіўся менскі аддзел Пецярбурска-Азоўскага банку, які з 1901 року зьмяніла філія Паўночнага банку, а ў 1913 року тут разьмясьціўся аддзел Расейска-Азіяцкага банку, што «праглынуў» Паўночны. У 1920—1930-я рокі да будынка надбудавалі чацьверты паверх.

Менск Палац Радзівілаў 
Высокі Рынак. Ю. Пешка, каля 1800

Помнік не пацярпеў за часамі Другой сусьветнай вайны, аднак у 1984 року, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці (будучыя сябры Талакі), савецкая ўлада зруйнавала ўнікальны помнік культуры і архітэктуры.

У 2004—2007 роках на месцы зьнішчанага палаца збудавалі новы дом, які ў агульных рысах паўтарае існы да Другой сусьветнай вайны гатэль «Эўропа», што месьціўся направа ад палаца.

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока, які ў выніку перабудовы пад мескі тэатар атрымаў рысы клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які меў сымэтрычную кампазыцыю з рызалітам і трыкутным франтонам усярэдзіне галоўнага фасаду.

Па пажары 1884 року будынак неаднаразова перарабляўся, падвышаўся і паступова губляў свае першапачатковыя рысы.

Ад XVIII ст. у будынку заставаліся падмуркі, сходы з скляпеньнямі і ніжнія фрагмэнты сьценаў. У час рэстаўрацыі дома ў 1982 року пад слоем тынкоўкі выявілі руст сярэдзіны XIX ст., якраз таго часу, калі тут адбылася пастаноўка «Сялянкі».

Галерэя

Спроба абароны

Пікет, што адбыўся 13 чэрвеня 1984 року супраць руйнаваньня будынка першага менскага тэатру, стаўся першай акцыяй пратэсту ў найноўшай гісторыі Беларусі. У ім ўдзельнічалі 13 менскіх студэнтаў, сябраў «Беларускай сьпеўна-драматычнай майстроўні». Савецкія ўлады затрымалі ўсіх удзельнікаў пікету.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Менск Палац Радзівілаў  Палац Радзівілаў (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск Палац Радзівілаў ГісторыяМенск Палац Радзівілаў АрхітэктураМенск Палац Радзівілаў ГалерэяМенск Палац Радзівілаў Спроба абароныМенск Палац Радзівілаў КрыніцыМенск Палац Радзівілаў ЛітаратураМенск Палац Радзівілаў Вонкавыя спасылкіМенск Палац Радзівілаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Працяглы будучы часАлесь РазанаўКліматМаксім ЛужанінБукельЛацінкаЗлучаныя Штаты АмэрыкіВаяводзіна Новы СадПаэзіяРоварДыялектызмГарбатаГомасэксуальнасьцьMozilla FirefoxҐНядзеляБДСМTor BandШвэрынскі замакМаскоўская дзяржаваАркадзь КуляшоўКлеапатраАрцём АрашонакНовая эканамічная палітыкаКазіноПарнаграфія для жанчынБука (імя)17 красавікаЗіновій ПрыгодзічЯнка БрыльЖыгімонт КейстутавічСтрахУкраінская моваПадвойнае пранікненьнеЦаркоўнаславянская моваПершая ПрачыстаяТыпаграфікаКаскадныя табліцы стыляўІгар БабкоўБеларускі студэнт (1923)Азэрбайджанская моваАбор20 красавікаСпадчына (верш)ВікіпэдыяКорань (мовазнаўства)Бірута (імя)Макс ШчурГорадСэрбіяУніфікаваная назва рэсурсуЯкасныя прыметнікіСубтытрыСуразмоўцыЭўропаАпавядальны сказАнтон ЛёсікІзраільБярозаўскі раёнАбратАндрэй ДынькоГалосныяКалечыцы (шляхецкі род)Гражына (неадназначнасьць)ПагоняЯнка Маўр🡆 More